Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Pradmet_navuki_gistoryi_dzyarzhavy_i_prava_Be...docx
Скачиваний:
37
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
293.67 Кб
Скачать

24. Склад, кампетэнцыя і парадак дзейнасці копнага суда.

Копны суд дзейнічаў на падставе нормаў звычаёвага права. Ён разглядаў галоўным чынам справы простых людзей: сялян, вольных пасяленцаў, мяшчан гарадоў, якія не карысталіся магдэбургскім правам. Збіраўся суд у пэўных месцах, якія называліся капавішчамі.

Судаводства мела дзве формы: звычайную і гвалтоўную. Звычайная капа збіралася па ініцыятыве зацікаўленых асоб у загадзя вызначаныя тэрміны. У асноўным на ёй разглядаліся цывільныя справы, а таксама межавыя спрэчкі, дробныя крадзяжы, сваркі, факты прычынення шкоды, чараўніцтва і інш. Суддзямі маглі быць усе жыхары мясцовасці, але часцей за ўсё на капу збіраліся 10-20 копных мужоў і старцаў (в конспекте- 20-30) , а таксама прадстаўнікі дзяржаўнай або панскай адміністрацыі, якія сачылі за правільнасцю выканання нормаў копнага права. Пастанова суда была канчатковай і абскарджанню не падлягала.

Гвалтоўная капа збіралася для разгляду забойстваў, падпалаў, нападаў. Пэўнага месца збору яна не мела. Пакрыыўджаны чалавек “падымаў гвалт”, і ўсе дарослыя, хто чуў, павінны былі бегчы на месца здарэння, дзе і адбываўся суд. Калі злачынцу ўдавалася ўцячы ці схавацца, то ўся капа ішла па “гарачым следзе” і ў выпадку затрымання ў межах воласці (горада) выносіла прыгавор, нават смяротны. Калі злачынец уцякаў у суседнюю воласць, капа спынялася на мяжы і перадавала “гарачы след” суседзям. Дзейнасць копнага суда на Беларусі пачала згортвацца ў 17 стагоддзі, але ў некаторых месцах ён працягваў існаваць і ў першай палове 18 стагоддзя.

Дзеёнасць судоў не распаўсюджвалася на феадальна-залежных сялян, іх звычайна судзілі ўладальнікі.

Рысы копнага суда:

  1. Хуткі суд (ён пачынаў дзеёнічаць неадкладна па крымінальных справах, як толькі было здзеёснена злачынства, адразу збіралася “гарачая капа”);

  2. Справядлівы суд (у гэтым судзе і шляхціч, і просты чалавек карысталіся роўнымі правамі);

  3. Міласцівы суд (ён не быў звязаны жорсткімі нормамі феадальнага заканадаўства, мог падвергнуць злачынцу да выплаты штрафа пацярпеламу, або абмежаваць лёгкім цялесным пакараннем);

  4. Танны суд (для ўзбуджэння ў ім крымінальнай заявы не патрабавала выплаты дзяржаўнай пошліны).

Дзейнічаў суд у межах 15-20 км.

25. Аналіз Крэўскай уніі (прычыны заключэння, сутнасць, значэнне, наступствы)

Крэўская ўнія – пагадненне аб саюзе ВКЛ і Польскага каралеўства на чале з аднім валадаром. Была падпісана 14.08.1385 г. ў Крэўскім замку (суч. Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці).

Прычыны:

  1. Спроба Ягайлы атрымаць апору ў саюзе з Польшчай;

  2. Імкненне польскіх феадалаў умацаваць Польшчу ў саюзе з ВКЛ;

  3. Знешняя небяспека з боку крыжакоў для ВКЛ і Польшчы.

Саюз дазваляў умацаваць як знешнія, так і унутраныя пазіцыі пануючага класа Літоўскага княства. Па ініцыятыве Польшчы 14.08.1385 г. у замак Крэва – рэзідэнцыю вялікага князя – прыехалі польскія паслы. Пачаліся перамовы з Ягайлам. У выніку перамоў былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога саюзу Польшчы і ВКЛ, што знайшло увасабленне ў спецыяльным акце. У адпаведнасці з гэтым дакументам Ягайла абавязваўся далучыць усе землі ВКЛ да Польшчы; адпусціць усіх палонных палякаў; прыняць каталіцкую веру і распаўсюдзіць яе ва усім княстве; заплаціць 200 тыс. Флорынаў былому жаніху Ядзвігі, аўстрыйскаму прынцу Вільгельму як кампенсацыю за парушэнне дамоўленасцей. Пасля гэтага Ягайла быў абвешчаны каралем Польшчы.

Умовы ўніі (саюзу) выклікаюць здзіўленне, бо тэкст гэтага дагавора нагадвае акт безагаворачнай капітуляцыі мацнейшай дзяржавы (ВКЛ) перад слабейшай (Польшчай).

Наступствы:

  1. Незадавальненне праваслаўнай часткі насельніцтва;

  2. Нарастанне супярэчнасцей паміж феадаламі- каталікамі і праваслўнымі;

  3. Умацаванне абароназдольнасці саюза ВКЛ і Польшчы.

Крэўская ўнія дазволіла замацаваць абароназдольнасць дзвюх дзяржаў у барацьбе са знешняй пагрозай, садзейнічала пашырэнню ўзаемаадносін паміж ВКЛ і Польшчай. Разам з тым заключэнне ўніі прывяло да ўзмацнення ўплыву каталіцтва.