Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Pradmet_navuki_gistoryi_dzyarzhavy_i_prava_Be...docx
Скачиваний:
37
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
293.67 Кб
Скачать
  • Дзяржаўныя злачынства “ ображение маестату гаспадарского»

  • Супраць парадку і кіравання правасуддзя

  • Вайсковыя (ваенныя)

  • Супраць хрысціянская рэлігіі і царквы

  • Супраць маральнасці

  • Супраць жыцця, здароўя і гонару людзей

  • Маёмасныя злачынства

  • Злачынства слуг і феадальна залежных людзей супраць паноў

  1. У залежнасці ад способу ўзбуджэння справы ў судзе:

  • Злачынствы, справы па якіх ўзбуджаліся прадстаўнікамі дзяржаўнай улады і незалежна ад наяўнасці пацярпелага або яго волі. Да гэтай групы адносіліся многія справы пва дзяржаўных злачынствах супраць парадку кіравання і правасуддзя, некаторыя воінскія злачынствы, а таксама злачынствы супраць рэлігіі і маральнасці.

  • Злачынствы па справах асабістага абвінавачвання . Складалі самую вялікую группу: ўсе справы па злачынствах супраць асобы, маёмасці. Дапускалася прамірэнне абвінаваўца са злачынцай, прысуджаўся штраф на карысць пацярпелага, атрыманне пацярпелым поўнай узнагароды ад злачынцы

  • Злачынствы па спрвах змешанага абвінавачвання. Ісцамі маглі выступаць як службовыя асобы дзяржаўнага апарату, так і асобныя грамадзяне. Адносная частка спраў па дзяржаўных злачынствах, па злачынствах супраць парадку кіравання і правасуддзя, справы аб забойстве жонкі мужам ці наадварот, справы аб забойстве дзецьмі бацькоў ці наадварот, справы аб забойстве невядомага праезжага чалавека.

ПАКАРАННЕ

У феадальным праве Беларусі выкарыстоўваецца некалькі тэрмінаў для вызначэння пакарання. Найбольш блізкім да сучаснага паняцця былі кара і казнь, імі абазначаліся ўсе віды пакаранняў. Тэрмінам “віна” абазначалася ў асноўным маёмаснае пакаранне і турэмнае зняволенне. Тэрмінам “пакупа” – цялесныя пакаранні.

ВІДА ПАКАРАННЯЎ

  1. Маёмасныя спагнанні, канфіскацыі і штрафы – самы распаўсюджаны від пакарання. Прымяняліся ў відзе асноўнага або дадатковага пакарання. Штрафы былі вялікія, так як суддзі былі зацікаўлены ў гэтым таму што частка штрафаў ішла на карысць суддзі.

  2. Смяротнае пакаранне. Простае і кваліфікаванае.

Простае – павешанне або горлам пакараць, прычым асуджаны павінен быў сам сябе падвесіць у прысутнаці суддзяў, якія выслухалі яго пакаянне і паваланне – агавор іншых злачынцаў. У 16 ст. да простых – адсячэнне галавы і растрэл вайскоўцамі.

Кваліфікаванае – больш цяжкае і застрашваючае: чацьвертаванне, спальванне на агні, пасаджэнне на кол, утапленне.

  1. Цялесныя пакаранні. Як правіла прымяняліся да простых людзей (калецтва, біцце дубцамі, пугамі) Шляхціч, пабываўшы ў руках ката, утрачваў свае шляхецтва.

  2. Выдача злычынцы пацярпеламу для адпрацоўкі даўгоў ці да пакарання смерцю (прымянялася да сяр. 16 ст.) Першая спроба абмежаваць выдачу злодзея, жонкі, дзяцей пацярпеламу была зроблена ў Судзебніку Казіміра 1468 г. (арт.1) У статуце 1588 г. была запісана норма, згодна з якой злачынца ці яго жонка і дзеці могуць перадавацца не ў якасці навольнікаў, а для адпрацоўкі пэўнай суммы грошаў.

  3. Турэмнае зняволенне. Першапачаткова прымянялася ў якасці часовага затрамання злычанцы да суда. Пачынаючы з 16 ст., яно існавала як асноўнае або дадатковае пакаранне. Максімальны тэрмін турэмнага зняволення 1 год 6 тыдняў(недель). Часцей за ўсе вінаваты прыгаворваўся на тэрмін да 6 месяцаў, аднак існавалі артыкулы, у якіх тэрмін турэмнага зняволення не ўказваўся дакладна.

  4. Выгнанне і аб’яўленне па-за закона. Выкарыстоўвалася ў асноўным у абносінах да злачынцаў-феадалаў, якія не з’яўляліся ў суд, калі яны абвінавачваліся ў злачынствах, за якія прадугледжвалася смяротнае пакаранне. Аб’яўлялася асоба выгнаным/вываланым, праводзілася спецыяльным актам, выдадзеным дзяржаўнай канцэлярыяй. Калі выгнаны на працягу 1 года і 6 тыдняў не з’яўляўся ў суд, то ён прызнаваўся вечным вывыланцам, яго жонка лічылася удавой, дзеці-сіротамі, а маёнтак – спадчыннікам. Усім людзям пад страхам смяротнай кары забаранялася ўкрываць яго, або мець з ім якую-небудзь сувязь. Забойства вываланца не прадуглгджвала пакарання. У выпадку яго затрымання, яго адразу ж каралі смерцю.

  5. Пазбаўленне гонару – дадатковая мера пакарання для шляхты. Простыя людзі не падлягалі гэтаму пакаранню, так як лічылася, што просты чалавек гонарам не валодае. Пазбаўляліся гонару асобы, якія не неслі воінскую павіннасць, вываланцы, злачынцы асуджаныя да смяротнага пакарання, але памілаваныя, а таксама іншыя шляхцічы,якія пабывалі ў руках ката.

  6. Пакаянне – прыгавораны абавязаны быў публічна ў царкве або касцеле, стоячы на ўзвышаным месцы 4 разы ў год аб’явіць людзям аб сваім злачынстве. У выпадку прычынення абразы шляхцічу, вінаваты мог быць прыгавораны да прашэння публічнага прабачэння, якое прасілася ў судзе ці іншым грамацкім месце.

  7. Пазбаўленне пасады – прымянялася толькі да шляхты, звычайна ў якасці дадатковай меры пакарання.

Па заканадаўству ВКЛ, прызначэнне на пасаду было пажыццевым. Пазбаўленне пасады магло адбыцца толькі ў сувязі з прызначэннем на новую, больш высокую пасаду, або па суду за здзейсненныя злачынствы. Шляхціч, які пазбаўляўся пасады, аўтаматычна губляў гонар, так як займаць дзяржаўныя пасады маглі толькі асобы, якія валодалі шляхецкай годнасцю.

Асноўнай мэтай крымінальнага пакарання ў 16 ст. было застрашваннеі злачынцаў (асоб, якія здольны былі здзейсніць злачынства). З цягам часу адбываецца некаторае змягчэнне наказанняў і побач з запалохваннем прапаноўваецца вызначэнне пакарання адпаведна са злачынствам.

У прысвячэнні да статута 1588 г. говорыцца, што за злачынныя справы павінна выносіцца слушнае карванне. У законе даволі часта гаворыцца пра ажыццяўленне справядлівасці, хоць справядлівасць разумееца даволі своеасабліва, хоць улічваюцца ўсе ільготы і перавагі феадалаў. Пры вызначэнні пакаранняў праяўляўся класава-саслоўны характар феадальнага крымінальнага права. Калі шляхціч наўмысна параніў або знявечыў другога шляхціча, то ён мог быць прысуджаны да такога ж калецтва. Калі шляхціч нанёс пабоі ці прычыніў калецтва простаму чалавеку, то ён прыгаворваўся толькі да выплаты штрафу. Калі просты чалавек параніў ці пабіў шляхціча, то караўся адсячэннем рукі. А калі пакалечыў, то падлягаў пакаранню смерцю. Слуга, які параніў пана, караўся смерцю, а таму, хто падняў руку на пана, адсякалі руку. За адноі тое ж злачынства простыя людзі, а у некаторых выпадках і шляхцічы караліся больш сурова, чым феадалы.

Феадальнае заканадаўства Беларусі не ахоплівала ўсіх відаў пакаранняў, якія прымяняліся на практыцы,а таму феадал, які чыніў суд над залежным насельніцтвам, мог прымяняць пакаранні, не прадугледжаныя законам або нават звычаевым правам.

Крымінальнае права феадальнай Беларусі ў параўнанні з еўрапейскім крымінальным правам было больш гуманным. Гэта праяўлялася ў непрымяненні смертнай кары да цяжарных жанчын, дзяцей, падлеткаў да 16 гадоў, ва ўстанаўленні крымінальнай адказнасці шляхціча за забойства простага чалакева, больш высокай адказнасці за злачынства супраць жанчын параўнальна невялікіх тэрмінаў турэмнага знаволення.