Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Pradmet_navuki_gistoryi_dzyarzhavy_i_prava_Be...docx
Скачиваний:
37
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
293.67 Кб
Скачать

86) Прааналізуйце развіццё права Рэспублікі Беларусь у 1990-х гг.

У 90-я гг. 20 ст. заканадаўства прыстасоўвалася да рыначных адносін, якія ў гэты час умацоўваліся.

28 кастр. 1998 палатай Прадстаўнікой Нацыянальнага сходу РБ быў прыняты новы ГК, які ўступіў у дзеянне з 1 лпеня 1999г. З гэтага часу у сілу ўступіў і ГПК Рб.

Крыніцы для распрацоўкі ГК РБ:

1)ГК РФ

2)нормы мадэльнага ГК СНД

У сакавіку 1993 ВС РБ ухваліў праект КК у першым чытанні. Таму пасля гэтага больш змяненняў у дзеючы КК 1990 уносіліся з праекта, так як ён у цэлым адпавядаў абранаму накірунку развіцця крымінальнага заканадаўства.

15 чэрв. 1993 законам РБ “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаучыя акты РБ” у КК былі уключаны нормы аб крымінальнай адкзнасці за грамадска небяспечныя дзеянні ў сферы прадпрымальніцтва: незаконны выпуск(эмісія) каштоўных папер, ілжэпрадпрымальніцтва, выманьванне крэдыту альбо датацый.

Найбольш масштабныя змены у змесце і структуры КК РБ адбыліся пасл прыняцця Закон РБ ад 1 сакавіка 1994 “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у КК РБ і некаторыя іншыя заканадаучыя акты РБ”.Згодна з гэтым законам галоўнай задачай крымінальнага заканадаўства ставілася абарона жыцця і здароўя чалавека, яго праў і вабод.

Адбыліся змены і у сістэме пакранняў: заканадаўца адмовіўся ад ссылкі і высылкі, павялічыў магчымасць уывання штрафу, адмяніў пакаранне смерцю для жанчын. У КК была зменена назва раздзела 7 : замест “Злачынствы супраць сацыялістычнай уласнасці”- “Злачынствы супраць уласнасці”. Раздзел 11 замест “ Гаспадарчыя злачынствы”- “Злачынствы у сферы прадпрымальніцтва і іншай гаспадарчай дзейнасці”.Іншы змест атрымалі шматлікія артыкулы Асаблівай часткі КК.

Працэс рэфармавання крымінальнага заканадаўства быў завершаны прыняццем Палатай Прадстаўнікоў Нац. Сходу РБ 2 чэрвеня 1999 новага КК РБ, які уступіў у сілу з 1 студзеня 2001г.

З 1 студзеня 2001г у сілу ўступіў і КПК РБ.

Былі прыняты Мытны кодэксРБ(1999г.), Жыллёвы кодэкс(1999), Кодэкс РБ аб зямлі(1999), Працоўны кодэкс (1999), Банкаўскі кодэкс(2000) і інш. Усяго прынята 20 кодэксаў.