Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
vmk_pa_gistoryi_belarusi.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
27.11.2019
Размер:
1.39 Mб
Скачать

132

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ А.С. ПУШКІНА”

ВУЧЭБНА–МЕТАДЫЧНЫ КОМПЛЕКС

ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ”

У дзвюх частках

Частка 1

Брэст

БрДУ імя А.С. Пушкіна

2009

УДК 94(476)(075)

ББК 63.3(Беи)

Аўтары:

Н.П. Галімава, П.І. Гарбуль, У.В. Здановіч

Р э ц э н з е н т ы:

кандыдат гістарычных навук, дацэнт Н.М. Кавалёва

кандыдат гістарычных навук, дацэнт А.М. Вабішчэвіч

Гісторыя Беларусі : вучэбна-метадычны комплекс у 2 ч. / Н.П. Галімава [і інш.]; пад агульнай рэд. У.В. Здановіча. – Ч. 1 : – Брэст : Выд–ва БрДУ, 2009. – с.

Выданне змяшчае праграму курса “Гісторыя Беларусі”, прыкладны тэматычны план, тэматыку і планы семінарскіх заняткаў, асноўную і дадатковую літаратуру, крыніцы, асноўныя паняцці, спіс знакамітых асоб, неабходнае абсталяванне для практычных занятак.

Прызначана для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі дзённай і завочнай форм навучання, выкладчыкаў і настаўнікаў усіх, хто цікавіцца гісторыяй.

УДК 94(476)(075)

ББК 63.3(Беи)

УА

БрДУ, 2009

ЗМЕСТ

1

Тлумачальная запіска

4

2

Прыкладны тэматычны план

6

3

Змест вучэбнага матэрыялу

8

4

Планы семінарскіх заняткаў

22

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Айчынная гісторыя – вобласць гістарычных ведаў, якая займаецца даследаваннем заканамернасцей і асаблівасцей гісторыі Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён у кантэксце еўрапейскай і сусветнай гісторыі, станаўлення дзяржаўнасці Беларусі, распрацоўкай тэорыі і методыкі вывучэння гістарычных працэсаў, гістарыяграфіі і крыніцазнаўства па даследуемых праблемах.

Курс «Гісторыя Беларусі» выкладаецца на працягу першага – чацвёртага году навучання (2–8 семестры). Усяго на вывучэнне дысцыпліны адводзіцца 780  гадзін, з іх аўдыторных – 320  гадзін (лекцыйных – 184  , семінарскіх – 136 ). У першай частцы вучэбна-метадычнага комплексу змешчаны праграма курса, планы семінарскіх заняткаў, літаратура, абсталяванне для іх правядзення. Для студэнтаў першага курса разлічаны тэмы – 1–7, другога – 8–26, трэцяга – 27–40, чацвёртага – 41–58.

Мэта вывучэння курса заключаецца ў набыцці студэнтамі максімальнай інфармацыі аб асноўных вехах, з'явах, падзеях, імёнах айчыннай гісторыі; у разуменні імі ўзаемапранікненняў, узаемаўплываў народаў, што адбываліся на сумежжы цывілізацый Захаду і Усходу; у фарміраванні гарманічнай творчай, з навукова-гуманістычным светапоглядам, сацыяльна завостранай асобы.

Задачы курса ў тым, каб навучыць студэнтаў знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі гістарычных працэсаў і падзей; вызначаць фактары, якія абумовілі змест, характар, асаблівасці рэгіянальнага развіцця; крытычна аналізаваць мінулае і праводзіць яго сувязь з сучаснасцю.

Структура комплекса грунтуецца на вызначэнні і адборы галоўных паняццяў, ідэй, тэндэнцый, фактаў, дат, імён і іншых элементаў гістарычных ведаў і накіравана на тое, каб раскрыць сутнасныя элементы і праявы эканамічных адносін і важнейшых рыс гаспадарчага развіцця; дэмагеаграфічнай характарыстыкі і сацыяльнай стратыфікацыі грамадства; асноўных палітычных падзей і іх уплыву на дзяржаўна-прававую эвалюцыю; канфесійнага і этнакультурнага развіцця; найкаштоўнейшых здабыткаў духоўнага жыцця народа.

Змест комплекса адпавядае сучасным дасягненням гістарычнай навукі.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен:

ведаць:

  • асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, асаблівасці фармацыйнага i цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гicторыі Беларуci;

  • этапы фарміравання беларускага народа ў розныя гістарычныя перыяды;

  • гістарычныя мадэлі мадэрнізацыі грамадства i дзяржавы, савецкі вопыт мадэрнізацыі i цывілізацыйнага развіцця беларускага грамадства;

  • дасягненні ў развіцці матэрыяльнай i духоунай культуры і культурна-гістарычную спадчыну беларускага народа;

  • этапы станаўлення форм дзяржаўнасі на тэрыторыі Беларусі;

  • месца i ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды;

умець:

• прымяняць фармацыйны i цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі пры характарыстыцы асаблівасцей гістарычнага развіцця беларускага народа;

  • характарызаваць умовы i вынікі фарміравання беларускага народа ў розныя гістарычныя перыяды;

  • аналізавацьпрацэс станаўлення беларускай дзяржаунасці;

  • характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель.

Прыкладны тэматычны план

Назва тэмы заняткаў

семінарскія

заняткткі

1

2

3

Каменны век на тэрыторыі Беларусі

2

Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі

2

Жалезны век на тэрыторыі Беларусі

2

Этнічная сітуацыя на землях Беларусі ў раннім сярэднявеччы

2

Узнікненне дзяржаўнасці на беларускіх землях

4

Беларускія землі ў ХІІ–ХІІІ стст.

6

Гаспадарка і грамадскі лад беларускіх зямель у ІХ-ХІІІ стст.

4

Утварэнне Вялікага княства Літоўскага

2

Унутрыпалітычнае жыццё гаспадарства ў другой палове ХV ст.

2

Палітычны лад. Органы ўлады і кіравання ў ВКЛ

2

Знешняя палітыка ВКЛ. ХІІІ - першая палова ХVІ стст.

2

Развіццё феадальных адносін у ХІV-ХV стст.

2

Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі

2

Развіццё гарадоў, рамяства і гандлю ў ВКЛ

2

Асноўныя крыніцы беларуска-літоўскага права

2

Утварэнне беларускай народнасці

2

Утварэнне Рэчы Паспалітай

2

Статут 1588 г. – аснова заканадаўства ВКЛ

2

Контррэфармацыя і Брэсцкая царкоўная унія

2

Рэфармацыйны рух на Беларусi

2

Антыфеадальная барацьба ў канцы XVI–пачатку XVIII ст.

2

Знешняе становішча Рэчы Паспалітай у канцы XVI – пачатку XVIII ст.

2

Становішча сельскай гаспадаркі Беларусі ў XVII–XVIII ст.

2

Развіццё гарадоў і мястэчак Беларусі ў XVII–XVIII ст.

2

Беларусь у перыяд заняпаду Рэчы Паспалітай

2

Падзелы Рэчы Паспалітай

2

Беларускія землі ў апошняй трэці ХVШ – пачатку ХІХ стст.

4

Рэлігійная палітыка Расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў апошняй трэці ХVШ – першай чвэрці ХІХ стст.

2

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1801-1825 гг.

4

Нацыянальнае пытанне ў першай чвэрці ХІХ ст.

2

Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у канцы ХУШ-першай чвэрці ХІХ ст.

4

Беларусь у перыяд вайны 1812 г.

2

Асвета ў Беларусі ў апошняй трэці ХУШ-першай чвэрці ХІХ стст.

2

Паўстанне 1830–1831 гг. у Беларусі

2

Палітыка Расійскага ўрада на беларускіх землях у1830–1850–я гады

2

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 30-50-ыя гады ХІХ ст.

2

Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у 30-50-я гады ХІХ ст.

2

Сялянская рэформа 1861 г. у Беларусі

2

Паўстанне 1863 г. у Беларусі

2

Буржуазныя рэформы 60-70-х гадоў хіх ст. і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі

4

Сельская гаспадарка Беларусі ў 60–90-я гг. XIX ст.

2

Развіццё прамысловасці Беларусі ў 60–90-я гг. XIX ст.

2

Эвалюцыя рэвалюцыйнага руху на Беларусі ў другой палове ХІХ стагоддзя

2

Палітычныя партыі і аб’яднанні на Беларусі (канец XIX – пачатак XX).

2

Фарміраванне беларускай нацыі.

2

Рэвалюцыя 1905–1907 гг. у Беларусі. Трэцячэрвеньскі рэжым.

2

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку XX ст.

2

Беларусь у гады Першай Сусветнай вайны.

2

Беларусь падчас Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.

2

Станаўленне беларускай дзяржаўнасці.

2

Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні ў 20–30-я гг. XX ст.

2

Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё БССР у 20–30-я гг. XX ст.

2

Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы (1921–1939 гг.)

2

Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі летам 1941 года

2

Нямецка-фашысцкая акупацыя Беларусі. Падпольны і партызанскі рух на Беларусі.

2

Развіццё БССР у сяр. 1940-х – 1950-х гг.

2

Развіццё БССР у сяр. 1950-х – 1980-х гг.

2

Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе развіцця.

2

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

Раздзел 1. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі”.

Задачы вывучэння курса гісторыі Беларусі. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый – састаўная частка сусветнай гісторыі. Змест і структура курса.

Раздзел 2. Беларускія землі ў часы першабытнага грамадства, узнікнення дзяржаўнасці і станаўлення феадальных адносін (100 тыс. год да н. э. – сярэдзіна ХІІІ ст.).

Першабытная эпоха на тэрыторыі Беларусі (100–35 тыс. гг. да н.э. – VIII ст. н. э.) Першапачатковае засяленне. Сляды знаходжання першых пасяленцаў, старажытныя стаянкі. Неандэртальцы і краманьёнцы. Насельніцтва тэрыторыі Беларусі ў эпоху бронзы і раннім жалезным веку. З'яўленне індаеўрапейцаў, іх балцкая галіна на беларускіх землях.

Рассяленне славян. Узаемаадносіны з балтамі. Праблема паходжання беларусаў. Сельская абшчына («мір»). Паселішчы і гарадзішчы. Рэлігія і культура крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў.

Раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях (IX – першая палова XIII ст.). Праблема ўзнікненя дзяржаўнасці Беларусі. Дзяржаўнасць Полацкай зямлі. Утварэнне Тураўскага княства. Арганізацыя кіравання і дзяржаўны лад у землях-княствах. Звычаёвае і пісьмовае права. Пачаткі судаводства.Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола-татараў.

Рэлігія і культура. Сінкрэтызм першабытнай культуры. Язычніцкія вераванні на беларускіх землях. Распаўсюджанне хрысціянства і яго роля ў развіцці культуры. Помнікі архітэктуры, пісьменства, прыкладнога мастацтва. Жыццё і дзейнасць рэлігійна-асветніцкіх дзеячаў: Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Кліменція Смаляціча, Аўраамія Смаленскага.

Этнічныя працэсы на беларускіх землях. Індаеўрапейскі праэтнас. Асноўныя раёны пражывання фіна-уграў і ранніх балтаў. Балты і славяне на тэрыторыі Беларусі. Тэорыя балцкага субстрату. Аб'яднанні ўсходніх славян (крывічы, дрыгавічы, радзімічы). Перадумовы ўзнікнення беларускага этнасу.

Ключавыя словы, паняцці: фармацыя, першабытна-абшчынны лад, славяне, балты, сельская абшчына, феадалізм, рэлігія, язычніцтва, хрысціянства, cінкрэтызм, культура, пергамент, агіаграфія, эпіграфіка, апокрыф, архітэктура, дойлідства, дзяржава, нарманская тэорыя, веча, князь, пасаднік, тысяцкі, звычаевае права, судаводства, этнас, этнагенэз, індаеўрапейцы, субстрат.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]