Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тексты лекций.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
303.1 Кб
Скачать

16. Паўстанне 1863-64 гг. У Польшчы, Літве, Беларусі і палітыка самаўладдзя. К. Каліноўскі і зараджэнне беларускага руху.

Вастрыня аграрнага пытання і нацыянальна-вызваленчая барацьба польскага грамадства прывялі да паўстання супраць царызму. Яго рыхтавалі Варшаўскі Цэнтральны і Літоўскі Правінцыянальны камітэты. У склад апошняга ўваходзілі К. Каліноўскі, Вярыга, Звярждоўскі, Ражанскі, Чэховіч. Палітычна паўстанцы падзяляліся на 1) «белых», для якіх галоўнай мэтай было аднаўленне Рэчы Паспалітай і 2) «чырвоных», якія стаялі на пазіцыях дэмакратычнай перабудовы грамадства.

Пачалося ў студзені 1863 г. у Царстве Польскім з нагоды рэкруцкага набору, а ў лютым было падтрымана Літоўскім камітэтам. На тэрыторыі Беларусі найбольш актыўна развівалася вясной 1863 г. у заходніх паветах – Мілавіды, Горкі. Да кіраўніцтва паўстаннем у Літве прыйшлі «белыя» на чале з Якубам Гейштарам. Каліноўскі стаў палітычным камісарам Гродзеншчыны.

Жорсткі курс на падаўленне паўстання ўзяў генерал-губернатар Мураўёў. Паўстанне было разгромлена восенню 1863 г. Вяртанне да кіраўніцтва К. Каліноўскага і яго спроба аднавіць паўстанчаскі рух вынікаў не прынеслі. 10 сакавіка 1864 г. К. Каліноўскі быў арыштаваны, а затым пакараны смерцю.

Крах паўстання быў абумоўлены як абмежаванасцю праграмы, якая выключала магчымасць шырокага ўдзелу ў ім сялянства, так і разнагалоссем у кіраўніцтве паўстанцаў, у т.л. і прэтэнзіі да Каліноўскага.

Паўстанне паўплывала на палітыку царызму у адносінах да беларуска-літоўскіх зямель. Яе вынікамі сталі:

  • карэктывы аграрнай рэформы у краі на карысць сялян;

  • паскарэнне курсу русіфікацыі на аснове афіцыйнай тэорыі народнасці;

  • фактычная ліквідацыя шляхты;

  • паслабленне польска-каталіцкага элементу палітычны і эканамічныя абмежаванні пры набыцці зямлі і карыстанні ёю сялянамі-католікамі;

  • закрыццё шэрагу навучальных устаноў, у т.л. адзінай вышэйшпй – Горы-Горыцкага земляробчага інстытута.

Паўстанне мела шырокі грамадскі і замежны рэзананс. Падтрымлівалася рускай антыцарскай эміграцыяй.

Стала этапным у беларускай гісторыі. Ад паўстання вядзе адлік беларускае вызваленне. К. Каліноўскі як рэвалюцыянер-дэмакрат арыентаваўся на беларускага мужыка. Упершыню у «Мужыцкай праўдзе» загучала беларускае слова. Ён жа звярнуўся да беларускай гісторыі і бачыў ідэал дзяржаўнасці у ВКЛ, дзе беларусы былі свабоднымі, хацеў іх самавызначэння, называў нацыянальнай уніяцкую царкву.

Падобныя ідэі далей развівалі народнікі 90-х гг. XIX ст. (гурток «Гоман») і арганізатары першай беларускай партыі. Таму паўстанне 1863-64 гг. Можна лічыць пачаткам нацыянальна-беларускага руху. Яно знайшло і мастацкае адлюстраванне ў карцінах беларускіх мастакоў Сергіевіча, Філіповіча.

17. Станаўленне беларускай буржуазнай нацыі (XVIII-XIX стст.). Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры

Этнічныя працэсы Новага часу прыводзяць да складвання буржуазных нацый. Фарміраванне беларускай нацыі разгортваецца ў XVIII–XIX стст. і цесна звязана з усталяваннем капіталістычных форм гаспадарання і складваннем новай структуры грамадства (паскораным пасля адмены прыгону). У гэтым стагоддзі адбывалася складванне і развіццё нацыянальнага рынку, станаўленне буржуазнай дэмакратыі, ішла міграцыя рабочай сілы, фарміравалася нацыянальная інтэлігенцыя і ўсталёваўся новы навуковы светапогляд (прыкметы станаўлення буржуазнай нацыі).

Асноўная тэрыторыя беларусаў уваходзіла ў межы пяці заходніх губерняў Расіі, дзе пражывала 5 млн. 408 тыс. беларусаў і 3,1 млн. (чалавек) – іншага насельніцтва. У Магілёўскай губерні беларусы складалі 82,4%, Мінскай – 76%, Віленскай – 56%, Гродзенскай – 44%. Абсалютная большасць (да 95%) беларусаў пражывала у сельскай мясцовасці і адносілася да сялянскага саслоўя. Сярод гаражан беларусы (па мове) складалі 14,5%. Беларускі этнас быў падзелены па веравызнанню на праваслаўных і католікаў. Пасля далучэння ўніятаў да дзяржаўнай праваслаўнай царквы колькасць праваслаўны беларусаў склала 81%. Беларусы-католікі пражывалі ў асноўным на Віленшчыне і Гродзеншчыне. У Мінскай і Віцебскай губернях іх колькасць дасягала 10%, у Магілёўскай – 2%.

Працэсы фарміравання беларускай нацыі былі дэфармаваны штучнай палітыкай царызму, у т. ліку культурнымі і эканамічнымі абмежаваннямі, ідэалогіяй заходне-русізму, стварэннем перашкоды для свабоднай міграцыі і тым сам штучнай мяжы вакол беларускіх гарадоў, што ўплывала на нацыянальны склад гарадскога насельніцтва, выклікала аграрную перанасяленасць, замаруджвала утварэнне класаў і слаёў буржуазнага грамадства.

Пасля адмены прыгону і пачатку палітычнай мадэрнізацыі паскараецца працэс афармлення класа буржуазіі і рабочых. У канцы XIX ст. на Беларусі налічвалася каля 460 тыс. наёмных рабочых, з якіх 59,4% былі беларусы. Гандлёва-прамысловае самадзейнае насельніцтва, у асноўным вясковае, складала 290 тыс. (беларусы – 17%, рускія і палякі – па 10%, яўрэі – 60%,).

Гандлёва-прамысловая буржуазія была ў асноўным прадстаўлена яўрэйскімі купцамі і прамыслоўцамі – 84,5%, калі ж вылучыць буйную буржуазію, то ў 1897 г. ад яе агульнай колькасці беларусы складалі 2,7%, рускія – 15,8%, палякі – 32,4%, яўрэі – 44,7%.

Такім чынам на беларускіх землях у буржуазныя структуры актыўна ўключыўся іншы этнас, а беларусы па большасці пралетарызаваліся. Сацыяльна-эканамічнае развіццё горада праходзіла не на беларускай мове. Беларуская аграрная буржуазія абыякава ставілася да праблемы барацьбы за беларускую мову і культуру. Таму адзінай сацыяльнай апорай нацыянальнага руху магло выступіць сялянства, часткова дробная шляхта, а яго лідэрам інтэлігенцыя з ліку сялян, фарміраванню якой адкрылі дарогу рэформы 60–70-х гг. ХІХ ст.

З канца XVIII ст. пачынае наладжвацца вывучэнне беларускага краю. Ім займаліся дзяржаўная акадэмічная экспедыцыі Расіі падчас генеральнага межавання зямель, прагрэсіўна і патрыятычна настроеная моладзь краю, вучоныя-славісты, руская і польская навука. Арганізацыю даследаванняў на сябе бралі Віленскі універсітэт, Расійская Акадэмія навук, Румянцаўскі гурток, Рускае геаграфічнае таварыства, Маскоўскае таварыства аматараў старажытнасцей, Віленскі музей старажытнасцей і Віленская археалагічная камісія.

Так паступова быў назапашаны сістэматызаваны этнаграфічны матэрыял, убачылі свет шматлікія матэрыялы і дакументы па гісторыі Беларусі, раскрывалася багацце духоўнага жыцця беларусаў. Сукупнасць гэтых ведаў атрымала назву беларусазнаўства, якое канчаткова аформілася як навуковае ў др. палове XIX ст. Значны ўклад у станаўленне навукі пра Беларусь зрабілі вучоныя – ўраджэнцы Беларусі гісторыкі І. Грыгаровіч, І. Даніловіч, Т. Нарбут, Міх. Без-Карніловіч, лінгвіст Іван Насовіч, пісьменнік-этнограф П. Шпілеўскі, вучоны, журналіст і грамадскі дзеяч А. Кіркор. Вывучэнне было прадоўжана ў др. палове ХІХ ст.

Усебаковае вывучэнне беларускага краю дало падставу для высноў аб самабытнасці беларускага этнасу. У сярэдзіне ХІХ ст. цікавасць да вуснай творчасці народа захапіла шырокія колы адукаванага грамадства. На хвалі гэтага захаплення абуджаецца мясцовы патрыятызм, які стаў падмуркам нацыянальнай самасвядомасці і пачаткам “сумежнай” польска-беларускай, або руска-беларускай літаратурнай творчасці (Чачот, Рыпінскі, Баршчэўскі, Шпілеўскі). Так пачыналася станаўленне беларускага пісьменства і новай беларускай літаратуры, якія сталяваліся на народнай творчасці і жывой народнай мове.

Сярэдзіна ХІХ ст. сіала перыядам перыядам рамантычна-этнаграфічнага развіцця беларускай літаратуры, калі афармляўся своеасаблівы вершаваны эпас з прыцягненнем гісторыка-фальклорнай спадчыны. У такім русле разгарнулася творчая дзейнасць Баршчэўскага, Рыпінскага, Чачота.

Адной з праблем новай літаратуры стала праблема яе самабытнасці і самастойнасці. Часткова ей прысвечаны паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе” (Равінскі, Вераніцын), у якіх хаця і несур’ёзна, але прымяраецца на багоў беларускае адзенне. Канкрэтным праяўленнем пачаткаў і увасабленнем індывідуальнасці новай беларускай літаратуры стала творчасць Дуніна-Марцінкевіча, адрасаваная мужычаму народу Беларусі (“Гапон”, “Вечарніцы”, “Купала”, “Шчароўскіе дажынкі”).

Закладзеныя ў сярэдзіне ХІХ ст. літаратурныя традыцыі сталі падставай для фарміравання нацыянальнай літаратуры, звязанай з беларускім культурным адраджэннем канца ХІХ–пач. ХХ ст. Этапным на гэтым шляху сталі 80–90-я гг., калі разгортваецца падцэнзурны легальны і бесцэнзурны нелегальны беларускамоўны друк, пачынаецца дзейнасць рэвалюцыянераў-дэмакратаў Я. Лучыны, А. Гурыновіча, К. Каганца, Ф. Багушэвіча. Іх творчасць фіксуе станаўленне беларускай народнай літаратуры, што паслядоўна адстойвае інтарэсы працоўнага чалавека. Літаратура ўзяла на сябе нацыятворчыя, аб’яднаўчыя і нацыянальна-патрыятычныя функцыі. Найбольш поўна яны ўвасобіліся ў творчасці Багушэвіча, Коласа, Купалы. Народнасць, рэалізм, свядомае імкненне прысвяціць сваю творчасць справе перабудовы рэчаіснасці становяцца дамінуючай тэндэнцыяй творчасці гэтых пісьменнікаў. У пачатку ХХ ст. пісьменнікі выступаюць як ідэолагі нацыянальнага руху і паслядоўна адстойваюць дэмакратызм і грамадзянскасць.