Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тексты лекций.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
303.1 Кб
Скачать

8. Фарміраванне беларускай народнасці ў XIV-XVI стст. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу і назвы “Белая Русь”

Этнас (народ)– супольнасць людзей, гістарычна аб’яднаных агульнасцю тэрыторыі, гаспадарчага жыцця, эканамічных сувязей, мовы, асаблівасцямі культуры і характару.

Этнагенез – працэс зараджэння, станаўлення і развіцця этнасу.

Асноўныя формы этнасу – племя, народнасць, нацыя.

Народнасць – форма супольнасці людзей, якая склалася гістарычна. Яе прыкметы: адзіная тэрыторыя, мова, самасвядомасць, наяўнасць асаблівых рыс характару і культуры, трывалыя эканамічныя ўзаемасувязі.

Беларуская народнасць – гістарычная супольнасць феадальнага тыпу эпохі сярэднявечча, якая фарміравалася ў XIII–XVI стст. у складзе ВКЛ.

Грамадска-палітычныя фактары фарміравання беларускай народнасці:

  • знаходжанне беларускіх зямель у складзе ВКЛ і ўдзел беларусаў у яго развіцці;

  • дзяржаўны стан старабеларускай мовы і пісьменнасці ў ВКЛ;

  • пераадоленне ўдзельнай раздробленасці зямель у рамках адзінай дзяржавы;

  • цэнтралізацыя зямель, усталяванне аднастайных прававых норм і форм кіравання, пераўтварэнне ВКЛ у адну з самых магутных дзяржаў у Еўропе.

Сацыяльна-эканамічныя ўмовы фарміравання беларускай народнасці:

  • прагрэс у сельскай гаспадарцы і рамястве ў беларускіх землях у XIV–XVI стст.;

  • паступовае разбурэнне натуральнага характару сельскай гаспадркі, пашырэнне сувязей паміж горадам і вёскай;

  • складванне рынкаў вакол буйных гарадоў;

  • усталяванне агульных рыс гаспадарчай дзейнасці беларускага насельніцтва;

  • фарміраванне саслоўнай структуры грамадства ВКЛ.

У асноўным этнагенез беларусаў адбываўся на тэрыторыі Верхняга Падняпроўя, Сярэдняга Падзвіння, Панямоння, Пабужжа і Прыпяцкага Палесся. Ён ахопліваў землі, якія пераўзыходзяць сучасную Беларусь на особных тэрыторыях сучаснай Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі (Вільня, Даўгаўпілс, Беласток, Бяла Падляска, Смаленск).

У XIV ст. ужо акрэслілася новая моўная сістэма насельніцтва на названых землях, якая сталявалася на старажытнай усходнеславянскай мове Панямоння і Падняпроўя. У перыяд XIV–XV стст. у асноўным сфарміраваліся знешнія абрысы этнічнай тэрыторыі беларусаў. Яе жыхары пачынаюць вылучаць сябе сярод другіх праз саманазвы: “ліцвіны” – жыхары Вярхняга Панямоння (Гродзенская вобл.). “Русіны” – жыхары Падзвіння і Падняпроўя (Віцебская, Магілёўская вобл.) у IVXV стст. “Беларусцы” – жыхары Падзвіння і Падняпроўя (Віцебская, Магілёўская вобл.) у канцы XVI – пач. XVII ст. “Паляшукі” – жыхары Палесся (Брэсцкая і Гомельская вобл.) у XVIXVII стст.

У XVI ст. працэс фарміравання беларускай народнасці ў асноўным завяршыўся. Паходжанне назвы “Белая Русь” кончаткова не высветлена. Аднак вядома, што ўзнікла яна ў XII ст. у адносінах да Уладзіміра-Суздальскага княства. Яе замацаванне за землямі сучаснай Беларусі пачалося з Полацка-Віцебскай зямлі і працягвалася яшчэ і ў ХХ ст.

На этнічных беларускіх землях у розныя часы сяліліся іншыя этнічныя групы: заходнеславянскія (палякі), балцкія (прусы, яцвягі, літоўцы, жамойты, латгалы), цюркскія (татары). Пражывалі таксама невялікія групы цыганаў, караімаў, шатландцаў, французаў, немцаў. Уплыў на мову, культуру, рэлігію беларускага насельніцтва аказвалі рускія і украінскія перасяленцы. Сацыяльна-эканамічная гісторыя беларускіх зямель у многім звязана з яўрэйскім і татарскім насельніцтвам, якія дастаткова шырока рассяліліся тут у XIV–XV стст.

Адназначнага адказу аб паходжанні беларускага этнасу і аб яго каранях у гістарычнай навуцы няма. З моманту зараджэння беларусазнаўства і да сённяшняга часу аформілася некалькі канцэпцый, якія ўзаемавыключаюць адна адну.

У ХІХ ст. з’явіліся польская і вялікаруская канцэпцыі. Прыхільнікі польскай (Л. Галембоўскі, А. Рыпінскі і інш.) лічылі беларускую мову дыялектам польскай, а беларусаў – часткай польскага этнасу. У сваю чаргу А. Сабалеўскі, І. Сразнеўскі і інш. сцвярджалі, што беларуская мова – дыялект рускай, а Беларусь – частка вялікарускай тэрыторыі. Аднак выдатны даследчык Я. Карскі даказаў, што беларуская мова з’яўляецца самастойнай усходнеславянскай моўнай сістэмай.

У пачатку ХХ ст. з’явілася крывіцкая канцэпцыя (В. Ластоўскі і інш.), якая заснавана на ўяўленні аб крывічах як продках беларусаў. Яе памылковасць заключаецца ў тым, што крывічы займалі толькі паўночную і цэнтральную частку сучаснай Беларусі і зніклі да сярэдзіны ХІІ ст., калі беларусы як этнас яшчэ не сфарміраваліся.

Вядомыя беларскія навукоўцы Я. Карскі, У. Пічэта, М. Грынблат, М. Доўнар-Запольскі аднеслі да продкаў беларусаў акрамя крывічоў таксама дрыгавічоў і радзімічаў – крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая канцэпцыя, якая таксама не ўлічвае факт, што агульнабеларускі этнічны комплекс сфарміраваўся пазней.

Папулярнай выступае і балцкая канцэпцыя, аўтар якой В. Сядоў лічыць, што аснова беларусаў закладзена ў працэсе змешвання балтаў з славянамі. Аднак балты з’явіліся продкамі не непасрэдна беларусаў, а крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў.

Існуе і фіна-угорская канцэпцыя (І. Ласкоў), у адпаведнасці з якой продкамі беларусаў з’яўляюцца фіны. Але фіны пражывалі на змлях Беларусі у глыбокай старажытнасці і былі асіміляваны не славянамі, а яшчэ балтамі.

Спрэчнай з’яўляецца і старажытнаруская канцэпцыя. Яе тэарэтыкі М. Каяловіч, С. Токараў, Карнейчык лічаць у ІХ–Х ст. сфарміравалася агульная для ўсіх усходніх славян старажытнаруская народнасць, на базе якой пасля распаду утварыліся тры новыя роднасныя народнасці – руская, украінская, беларуская. Хаця дадзеная канцэпцыя мае пад сабою значны навуковы грунт, аднак не дае адказу на шматлікія пытанні. Безумоўнымі толькі застаюцца моманты выпрацоўкі ў старажытнарускі перыяд агульных рыс культуры, старажытнарускай мовы, збліжэння усходніх славян на базе адзінай праваслаўнай веры.

У пачатку 1990-х гг. новую канцэпцыю ўзнікнення беларусаў распрацаваў М. Піліпенка. Згодна з яго канцэпцыяй этнагенез беларусаў выглядае наступным чынам.

І этап: змешванне усходніх славян з балтамі і фармірованне крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў (ІХ–Х стст.).

ІІ этап: кансалідацыя крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў разам з другімі усходнеславянскімі супольнасцямі у агульнаславянскую старажытную супольнасць з тэрытарыяльнай назвай “Русь”, этнічнай – “русы”, “русічы”, “русіны”, “рускія”. Этнічная тэрыторыя Русі не была аднастайнай і мела лакальныя асаблівасці мовы і культуры. На тэрыторыі сучаснай Беларусі выдзяляліся ў межах Русі 2-е дыялектна-этнаграфічныя зоны – папрыпяцка-палеская і падзвінска-дняпроўская. Акрамя агульнай назвы “Русь” за імі замацаваліся назвы “Палессе” і “Белая Русь”. У гэтых зонах ішло фарміраванне палешукоў і старажытных беларусцаў як непасрэдных продкаў беларусаў (ХІІ–ХІІІ стст.).

ІІІ этап: згуртаванне, узаемапранікненне палешукоў і старажытных беларусцаў з аднаго боку і іх змешванне з польскім, балцкім, цюркскім насельніцтвам з другого прыводзіць да станаўлення комплексу беларускай культуры (XIV–XVI стст.).