Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тексты лекций.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
303.1 Кб
Скачать

21. Устанаўленне савецкай улады на Беларусі восенню 1917 г. Пытанне беларускага самавызначэння. Скліканне і роспуск Усебеларускага з'езда (14-18 снежня 1917 г.)

Часовы ўрад Расіі праводзіў супярэчлівую ўнутраную палітыку, адкладваў вырашэнне сацыяльна-эканамічных пытанняў да Устаноўчага сходу, выступаў за актыўны ўдзел Расіі ў Першай сусветнай вайне. У сувязі з гэтым перажыў шэраг крызісаў у красавіку, чэрвені, ліпені 1917 г. У ліпені перайшоў у наступ на левыя партыі і Саветы, фактычна ліквідаваўшы двоеўладдзе. Нарастанне супярэчнасцей на гэтай аснове і сацыяльна-эканамічная разруха ў краіне прывялі да звяржэння Часовага ўраду Расіі бальшавікамі ў ходзе Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. Яна пачыналася з узброенага паўстання у Петраградзе 25-26 кастрычніка 1917 г., прывяла да ўсталявання Савецкай улады, фарміравання першага савецкага кіраўніцтва – СНК (Савета Народных Камісараў).

Усталяванне савецкай улады на Беларусі суправаджалася актыўным супраціўленнем антыбальшавіцкіх сіл: стварэннем Камітэта выратавання рэвалюцыі (Лютаўскай), дзеяннемі Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага.

Савецкая ўлада на Беларусі ўсталявалася да пачатку снежня 1917 г. Першым вышэйшым заканадаўчым органам Савецкай улады на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, неакупіраваных немцамі паветаў Віленскай і Смаленскай губерняў стаў Аблвыкамзах (створаны ў лістападзе 1917 г. Спачатку узначаліў Рагазінскі, затым Мяснікоў). Выканаўчую уладу трымаў СНК Заходняй вобласті і фронта на чале з Ландарам. Гэтыя органы неадкладна заняліся вырашэннем пытанняў вайны і міру, аграрнага, рабочага у адпаведнасці з першымі Дэкрэтамі Савецкай улады (ІІ Усебеларускі з’езд Саветаў). Аднак адмоўна ставіліся да вырашэння пытання аб нацыянальным вызначэнні беларусаў, лічылі штучным бар’ерам на шляху сусветнай рэвалюцыі. Ім супрацістаяла Вялікая Беларуская Рада, створаная на базе Цэнтральнай.

Праблема вызначэння беларусаў была пастаўлена на Усебеларускім з’езде які са згоды цэнтральных улад Савецкай Расіі праходзіў у Мінску 15-18 снежня з удзелам 1 872 дэлегатаў. З’езд выявіў кардынальныя разыходжанні у пытанні самавызначэння Беларусі: ВБР імкнулася да абвяшчэння незалежнай Беларусі, дэлегаты ад Беларускага абласнога камітэта (БАК) адстойвалі аўтаномію Беларусі у складзе Расіі. З’езд прыняў рашэнне аб абвяшчэнні рэспубліканскага ладу, аб захаванні сувязяў Беларусі з Расіяй, аб стварэнні Усебеларскага савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Гэтым ён фактычна супрацьпаставіў сябе савецкай уладзе Заходняй вобласці. 18 снежня быў гвалтоўна разагнаны Савецкім кіраўніцтвам Заходняй вобласці (Аблвыкамзахам). З ліку дэлегатаў з’ездабыў абраны Выканаўчы камітэт, які супрацьстаяў савецкай бальшавіцкай уладзе у Заходняй вобласці (Беларусі).

22. Спробы ўтварэння беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэмакратычнай аснове. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе Рады

Выбраная на Усебеларускім з’езде Рада (Усебеларускі савет) на пасяджэнні 18 снежня 1917 г. стварыла пастаяннае нацыянальнае прадстаўніцтва – Выканаўчы камітэт з 10 чалавек (Язэп Варонка, С. Рак-Міхайлоўскі, Іван Серада, Тамаш Грыб, Макар Касцевіч, Аляксандр Прушынскі, Паліна Бадунова). Першапачаткова ён з’яўляўся правобразам Урада Беларусі. Разгон з’езда узмацніў настроі на барацьбу за незалежнасць Беларусі. Падзеі Першай сусветнай вайны склалі своеасаблівыя абставіны. У выніку нямецкага наступлення савецкія войскі адышлі з вялікай часткі Усходняй Беларусі, а Аблвыкамзах пераехаў у Смаленск. На акупаваных землях Беларусі застаўся толькі Выканаўчы камітэт, які 21 лютага 1918 г. абвясціў сябе часовай беларускай уладай (Першая Устаўная грамата) і стварыў Народны Сакратарыят Беларусі (узн. Язэп Варонка). Немцы не прызналі беларускі ўрад. Пазней яны згадзіліся лічыць сакратарыят прадстаўніцтвам беларускага насельніцтва з паўнамоцтвам ў галіне мясцовага самакіравання, асветы і выдавецтва.

Пасля Брэсцкага мірнага дагавора 3 сакавіка 1918 г., калі пазіцыі нямецкай улады ўзмацніліся, а стан беларускіх зямель змяніўся Выканкам з’езда 9 сакавіка 1918 г. Другой Устаноўчай Граматай абвяшчае БНР – Беларуская Народная Рэспубліка. Адпаведна Выканкам пераўтвараецца ў Раду БНР (І. Серада), якая 25 сакавіка 1918 г. абвясціла незалежнасць БНР (Трэцця Устаноўчая Грамата).

Абвешчаная БНР мела знешнія атрыбуты дзяржавы: бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоню”, Часовую Канстытуцыю. Згодна з Другой Устаўной Граматай у межах Беларусі абвяшчаўся шэраг свабод, раўнапраўе моў усіх нацыянальнасцей, ліквідацыя прыватнай уласнасці на Землю.

Дзейнасць Рады БНР праходзіла ў складаных умовах акупацыі. Найбольшых поспехаў лідэры дабіліся ў асветніцкай палітыцы.

Рада БНР перажыла шэраг палітычных крызісаў па наступных прычынах:

  • унутраныя разнагалоссі сярод лідэраў нацыянальна-дэмакратычнага руху ў пытанні разрыву сувязяў з Расіяй;

  • адсутнасць істотнай падтрымкі з боку насельніцтва;

  • лаяльнасць лідэраў БНР да нямецкай акупацыйнай улады (у т.л. віншавальная тэлэграма кайзеру);

  • адсутнасць нацыяналізацыі зямлі.

Міжнародны статус БНР не быў зацвержаны. У Расіі Беларусь лічылі сваёй неад’емнай часткай. Свае прэтэнзіі на гэтыя тэрыторыі мелі Літва, Польшча, Украіна. Германія разглядала Беларусь як акупаваную расійскую тэрыторыю, а краіны Антанты як карыдор для праходу войск для вайны з Савецкай Расіяй. БНР была ліквідавана пасля адмены савецкай уладай умоў Брэст-Літоўскага дагавору (Брэсцкага міру) 13 лістапада 1918 г., афіцыйна абвясціла аб сваім самароспуску на Берлінскай канферэнцыі рады БНР (кастрычнік 1925 г.).