Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тексты лекций.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
303.1 Кб
Скачать

28. Прававое, гаспадарчае і культурнае становішча заходнебеларускіх зямель ў складзе буржуазнай Польшчы (1921-1939 гг.)

Заходняя Беларусь – назва этнічнай тэрыторыі беларусаў, якая адышла да Польшчы па ўмовах Рыжскага міру ад 21 сакавіка 1921 г. Паводле польскага тэрытарыяльна-адміністрацыйнага падзелу знаходзілася ў складзе Віленскага, Навагрудскага, Палескага і Беластоцкага ваяводстваў.

Мела плошчу ў 113 тыс. км2, звыш 4 млн. чалавек (больш паловы беларусы).

Прававое становішча насельніцтва, як этнічных меншасцей польскай дзяржавы было вызначана рашэннямі Версальскага дагавору краін-пераможцаў у першай сусветнай вайне, палажэннямі Рыжскага міру і артыкуламі майскай канстытуцыі Полшчы 1921 г. Яны павінны былі забяспечыць палітычную, культурную і рэлігійную свабоду беларускага насельніцтва.

Рэальнасць была іншай. Заходняя Беларусь стала аграрна-сыравінным прыдаткам (т. зв. “крэсы усходнія”) Польшчы. Палітыка польскага ўрада насіла каланіяльны характар: разграбленне прыродных рэсурсаў; адсутнасць прамысловага будаўніцтва; не вялося аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі. Прамысловасць насіла саматужна-рамесніцкі характар, была засяроджана на першаснай перапрацоўцы сыравіны.

У сельскай гаспадарцы – паўфеадальная сістэма, з панаванне абшарніцкай памешчыцкай зямельнай уласнасці. Маёнткаў польскіх памешчыкаў – 84,4%, беларускіх – 4,1%.

На працу ў адміністрацыйныя ўстановы прадстаўнікоў беларусаў не бралі. Рабочым плацілі менш, чым у цэнтральнай Польшчы. Апора мясцовай улады – перасяленцы з Цэнтральнай Польшчы – асаднікі. Агульная сітуацыя – хранічнае беспрацоўе ў горадзе, аграрная перанаселенасць вёскі і эміграцыя беларусаў за мяжу.

Культурная палітыка – паланізацыя, імклівае закрыццё беларускіх школ і культурна-асветніцкіх устаноў. Таму Заходняя Беларусь стала рэгіёнам барацьбы за нацыянальна-культурнае, палітычнае і сацыяльнае вызваленне. Яна вялася і партызанскімі і палітычна-парламенцкімі сродкамі. Доўжылася ўсе 20 гадоў, у розныя гады на чале барацьбы беларусаў стаялі Таварыства Беларускай Школы – (ТБШ). Кампартыя Заходняй Беларусі (Лагіновіч, Славінскі, Дубовік, Мартэнс), Беларуская рабоча-сялянская грамада, Беларускі пасольскі клуб “Змаганне”, Камсамол Заходняй Беларусі, такія нацыянальныя партыі і арганізацыі, як БХД-БНА, Белеруская санацыя.

29. Пачатак другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср

1 верасня 1939 г. пасля праведзенай правакацыі фашысцкая Германія нападае на Польшчу. 3 верасня Англія і Францыя аб’явілі вайну Германіі. Другая сусветная вайна пачалася.

Ніякай дапамогі саюзнікі Польшчы ёй не аказалі. Немцы хутка ішлі па польскай тэрыторыі. 14 верасня быў акружаны Брэст-Літоўск. На наступны дзень паў Беласток і часці вермахта перайшлі лінію Керзана.

17 верасня 1939 г. войскі Чырвонай Арміі пачалі паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. Больш чым 200-тысячнаму Беларускаму фронту супрацьстаяла 45 тыс. польскіх салдат і афіцэраў. Пераважная большасць польскіх войскаў здалася без бою. Упартыя баі разгарнуліся толькі 20-21 верасня каля Гродна. Да канца верасня Заходняя Беларусь была вызвалена. З фашысцкім кіраўніцтвам была ўзгоднена мяжа. Савецка-германскі дагавор аб дружбе і граніцы ад 28 верасня 1939 г. вызначыў гэтую мяжу па рэках Піса, Нараў, Буг, Вісла, Сож. На савецкім баку апынулася амаль усё даваеннае Беластоцкае ваяводства.

Злучэнне Беларусі ў адно цэлае было мараю і мэтаю вялікай колькасці людзей як у Заходняй Беларусі, так і ў БССР. З прыходам Чырвонай Арміі паўсюдна стварыліся часовыя ўпраўленні і сялянскія камітэты, якія пачынала перабудову жыцця ў інтарэсах беларускага насельніцтва.

У кастрычніку 1939 г. праходзяць выбары дэлегатаў Беларускага Народнага Сходу, які адбыўся 28 кастрычніка 1939 г. у Беластоку. Тады была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўнай савецкай уладзе, а 29 кастрычніка 1939 г. – Дэкларацыя аб уваходжанні Заходняй Беларусі у БССР. Нечарговыя сесіі Вярхоўнага Саветаў БССР і СССР 2 і 12 лістапада 1939 г. праводзяць адпаведныя рашэнні і завяршаюць тэрытарыяльнае з’яднанне беларускага грамадства. Для беларусаў гэта быў акт гістарычнай справядлівасці.

Тэрыторыя БССР пасля аб’яднання склала 223 км2 з колькасцю насельніцтва 10,2 млн. чал. Вільня і Віленская вобл. У кастрычніку 1939 г. адышла да Літвы.

На заходнебеларускіх землях было ўтворана 5 абласцей і 101 район. Да пачатку 1940 г. былі ўтвораны мясцовыя органы савецкай улады, партыйныя (камуністычныя) і камсамольскія арганізацыі. Для гэтага з усходніх абласцей БССР было накіравана на працу 4 500 камуністаў і 6 200 камсамольцаў, паколькі заходнебеларускім камуністам і камсамольцам не давяралі. Да канца 1940 г. былі накіраваны на працу ў заходнія вобласці тысячы работнікаў савецкай адміністрацыі, культуры, настаўнікаў. Адначасова падвяргаліся рэпрэсіям прадстаўнікі польскай нацыянальнасці, звязаныя з пэўнымі відамі дзейнасці – асаднікі, работнікі лясной аховы, памешчыкі.

Эканамічная, сацыяльная і культурная палітыка адпавядала такой палітыцы ў БССР. Была праведзена нацыяналізацыя прамысловых прадпрыемстваў і банкаў. Вялося паскоранае прамысловае будаўніцтва і пераабсталяванне фабрык і заводаў. Ствараліся рамесныя кааператывы. У выніку аб’ёмы вытворчай прамысловасці да канца 1940 г. узраслі ўдвая ў параўнанні з 1938 г., было практычна пераадолена беспрацоўе.

У сельскай гаспадарцы прайшла ліквідацыя асадніцка-каланісцкіх і памешчыцкіх гаспадарак. Калгасна-саўгаснае будаўніцтва не было паспешлівым. Да 1941 г. калгасамі было ахоплена 6,7% усіх гаспадарак.

Шмат намаганняў было прыкладзена для развіцця сістэмы аховы здароўя:бясплатная медыцынская дапамога, шматлікія медыцынскія ўстановы.

У сферы культуры і адукацыі – ліквідацыя з’яў паланізацыі і непісьменнасці, фарміраванне новай савецкай інтэлігенцыі. Былі адкрыты настаўніцкія інстытуты у Баранавічах, Пінску, Гродне, 12 тэхнікумаў, сетка сямігадовых школ, 5 драмтэатраў, 100 кінатэатраў, 220 бібліятэк.

Хаця культурнае будаўніцтва адпавядала задачам сацыялістычнай культурнай рэвалюцыі, яно ўтрымлівала элементы беларусізацыі.