- •1. Засяленне тэрыторыі Беларусі чалавекам. Насельніцтва і першабытнае грамадства Старажытнасці
- •2. Усходнеславянскія этнічныя супольнасці (крывічы, дрыгавічы, радзімічы) на беларускіх землях
- •3. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў на землях Беларусі. Сістэма арганізацыі грамадства і сацыяльна-палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
- •4. Хрысціянізацыя беларускіх зямель. Распаўсюджванне ўсходне-хрысціянскіх форм духоўнага жыцця
- •5. Прычыны і перадумовы фарміравання вкл. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва.
- •6. Палітычны лад вкл і арганізацыя дзяржаўнага кіравання. Статуты вкл
- •7. Дынастычная барацьба 70–90-х гг. XIV ст. У вкл. Заключэнне Крэўскай уніі з Польшчай і яе наступствы
- •8. Фарміраванне беларускай народнасці ў XIV-XVI стст. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу і назвы “Белая Русь”
- •9. Люблінская унія 1569 г.: прычыны заключэння, змест і наступствы.
- •Прычыны заключэння
- •Наступствы
- •10. Канфесіянальныя адносіны на землях Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя.
- •11. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. Стварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў гістарычным лёсе беларускага народа
- •12. Заходнееўрапескія ўплывы і ідэі Рэнесансу ў духоўна-культурным жыцці Беларусі ў XV-XVI стст. Ф. Скарына як вычоны-гуманіст, асветнік, першадрукар
- •13. Палітычны крызіс рп у XVIII ст. І падзел яе тэрыторыі
- •14. Грамадска-палітычны рух 20-40-х гг. Хіх ст. Дзейнасць таемных таварыстваў, паўстанне 1830-31 гг. Узмацненне русіфікатарскай палітыкі
- •15. Крызіс прыгонніцкіх парадкаў. Скасаванне прыгоннага права і правядзенне буржуазных рэформ 60–80-х гг. Хіх ст. На Беларусі
- •16. Паўстанне 1863-64 гг. У Польшчы, Літве, Беларусі і палітыка самаўладдзя. К. Каліноўскі і зараджэнне беларускага руху.
- •17. Станаўленне беларускай буржуазнай нацыі (XVIII-XIX стст.). Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры
- •18. Беларускі нацыянальны рух у гады першай расійскай рэвалюцыі. Дзейнасць бсг. Нашаніўскі этап у гісторыі беларускага нацыянальнага адраджэння
- •20. Падзенне самаўладдзя ў Расіі. Сістэма палітычнаў улады на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Пазіцыі беларускіх партый і дзейнасць Вялікай Беларускай Рады
- •21. Устанаўленне савецкай улады на Беларусі восенню 1917 г. Пытанне беларускага самавызначэння. Скліканне і роспуск Усебеларускага з'езда (14-18 снежня 1917 г.)
- •22. Спробы ўтварэння беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэмакратычнай аснове. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе Рады
- •23. Падыходы бальшавіцкіх арганізацый да беларускага пытання. Прычыны і фактары ўтварэння бсср. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове.
- •24. Прычыны і этапы з’яднання савецкіх рэспублік у саюзную дзяржаву. Удзел Беларускай сср ва ўтварэнні Савецкага Саюза. Дзяржаўна-тэрытарыяльнае ўладкаванне рэспублікі
- •25. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры. Палітыка беларусізацыі
- •26. Прамысловае развіццё Беларускай сср і змены ў сістэме аграрных адносін у гады савецкай сацыялістычнай індустрыялізацыі і палітыкі суцэльнай калектывізацыі
- •27. Палітычная сістэма ссср, бсср 1930-х гадоў. Усталяванне таталітарызму. Дэфармацыі грамадска-палітычнага жыцця. Рэпрэсіі ў дачыненні да беларускага грамадства
- •28. Прававое, гаспадарчае і культурнае становішча заходнебеларускіх зямель ў складзе буржуазнай Польшчы (1921-1939 гг.)
- •29. Пачатак другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •30. Напад фашысцкай Германіі на ссср. Акупацыйны рэжым на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Антыфашысцкая барацьба ў 1941-1944 гг.
- •31. Аднаўленне разбуранай вайной народнай гаспадаркі бсср (1943–1950). Далейшая індустрыялізацыя і тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага і навуковага развіцця ва ўмовах нтр
- •32. Спробы рэфармавання адміністрацыйна-каманднай сістэмы і дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця Беларускай сср у сяр. 1950-х – пач. 1960-х гг.
- •33. Нарастанне з’яў застою ў эканоміцы і сацыяльнай сферы бсср у 1970-х – пач. 1980-х гг. Спробы іх пераадолення. Канцэпцыя і палітыка перабудовы савецкага грамадства
- •34. Змены ў палітычным жыцці і працэсы дэмакратызацыі ў бсср (сяр. 1980-х – пач. 1990-х гг.). Распад Савецкага Саюза. Станаўленне суверэнітэту і дзяржаўнае будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
- •35. Шляхі ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя рб са змяненнямі і дапаўненнямі аб асновах грамадска-палітычнага ладу дзяржавы
30. Напад фашысцкай Германіі на ссср. Акупацыйны рэжым на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Антыфашысцкая барацьба ў 1941-1944 гг.
22 чэрвеня 1941 г. Германія разарвала дагавор аб ненападзе і без аб’яўлення пачала вайну супраць СССР, разгарнуўшы шырокае наступленне на 3-х накірунках – Прыбалтыка, Украіна, Беларусь. Ужо 22 чэрвеня войскі нямецкіх армій групы “Цэнтр” (кам. Фон Бок) атакавалі і бамбардзіравалі Гродна, Брэст, Ваўкавыск, Беласток, Баранавічы, шэраг дробных гарадоў і мястэчак. 28 чэрвеня быў захоплены Мінск, уся тэрыторыя Беларусі (як стратэгічны напрамак руху на Маскву) была акупіравана да верасня 1941 г. Пачатак вайны прынёс вялізарныя страты Чырвонай Арміі і паказаў масавы гераізм савецкіх воінаў, які і абумовіў крах гітлераўскай стратэгіі “бліцкрыгу” (маланкавай вайны).
(Баі абарончага перыяду: на пагранічных заставах, абарона Брэсцкай крэпасці, паветраныя над Радашковічамі, абарона Малілёва, Гомеля, аперыцыі ў раёне Полацка, Віцебска, Оршы. Імёны Кіжаватава, Фаліна, Гаўрылава, Гастэла).
Тэрыторыя Беларусі знаходзілася пад акупацыяй фашыстаў з восені 1941 г. да лета 1944 г. Увесь гэты час тут дзейнічаў нямецкі так званы “новы парадак”. Прынцыпы і метады “парадку” выцякалі з ідэалогіі фашызму, планаў “Ост”, “Барбароса” і іншых дакументаў. Гэта былі гвалт, бязлітаснасць, антысемітызм, расізм, антыкамунізм. З самага пачатку прадугледжвалася безагаворачнае падпарадкоўванне, рабаўніцва, прымусовая праца, планамернае знішчэнне пэўных частак насельніцтва.
Акупацыйная палітыка праводзілася сіламі войска, тайнай паліцыі – гестапа, службы бяспекі – СД, атрадаў СС. Па ўсёй тэрыторыі Беларусі была створана сетка лагераў смерці, гета, палявых камендатур і ваенных праўленняў гарадоў і раёнаў, паліцэйскіх участкаў і гаспадарчых службаў, 1/3 тэрыторыі займала “Генеральная акруга Беларутэнія” (на чале з Вільгельмам Кубэ). Ён і яго паплечнікі падтрымлівалі памкненні беларускіх нацыяналістаў як верагодную гарантыю стабільнасці фашысцкага панавання. Былі створаны калабарацыянісцкія арганізацыі – Беларуская народная самапомач (1941), Саюз беларускай моладзі (1943), беларускае “прадстаўніцтва” ў акупацыйнай уладзе – Беларуская рада даверу (1943), марыянетачны “ўрад” – Беларуская цэнтральная Рада.
Пад акупацыяй Беларусь зноў стала аграрна-сыравінным прыдаткам. Вялося планавае знішчэнне насельніцтва. Немцамі праведзена 140 карных аперацый. За гады вайны толькі ў Брэсцкай, Бабруйскай, Полацкай і Палескай абласцях былі павешаны, спалены, расстраляны 63 920 дзяцей і падлеткаў. Лёс Хатыні раздзялілі 628 вёсак Беларусі. Лагераў смерці і гета налічвалася 260. Самы вялікі Трасцянец, дзе знішчана прыкладна 206 тыс. чалавек.
Шырокія масы насельніцтва разгарнулі ўпартае супраціўленне. Вайна з фашызмам была народнай, айчыннай, Вялікай. У шырокім партызанскім руху, у радах савецкай арміі, у еўрапейскім руху Супраціўлення, на ваенных прадпрыемствах змагаліся сотні тысяч жыхароў Беларусі.
Найбольш дзейснай формай барацьбы стала партызанскае і падпольнае супраціўленне. За час акупацыі партызанскі рух прайшоў шлях ад дзейнасці асобных атрадаў і груп да брыгад і злучэнняў. Ахапіў звыш 1 млн. чалавек (з іх – 400 тыс. у рэзерве). Развіваўся ў тры этапы.
1 – (чэрвень 1941–лістапад 1942) – зараджэнне і арганізацыя. Вызначыліся партызанскія кіраўнікі – І. Бумажкоў, В. Корж, М. Шмыроў, Ф. Паўлоўскі.
2 – (лістапад 1942–снежань 1943) – масавае развіццё.
3 – (снежань 1943–ліпень 1943) – заключны перыяд. Меў цэнтралізаваны характар і каардынаваўся ў межах Савецкага Саюза Цэнтральным штабам партызанскага руху, а на Беларусі – Беларускім штабам партызанскага руху (кіраўнікі адпаведна П. Панамарэнка, П. Калінін).
Падпольная барацьба – нелегальная дзейнасць органаў і арганізацый, асобных прадстаўнікоў насельніцтва на захопленай ворагам тэрыторыі, накіраваная на аднаўленне незалежнасці. У гады вайны на тэрыторыі Беларусі такую барацьбу вялі 4 тыс. тэрытарыяльных арганізацый (звыш 70 тыс. падпольшчыкаў). Была звязана з партызанскім рухам, будавалася на строгай канспірацыі і цэнтралізацыі з боку ЦК КП(б)Б.