Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тексты лекций.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
303.1 Кб
Скачать

4. Хрысціянізацыя беларускіх зямель. Распаўсюджванне ўсходне-хрысціянскіх форм духоўнага жыцця

Кожны этнас вызначаецца асаблівасцямі гаспадарчага і грамадскага побыту, формамі матэрыяльнай і духоўнай культуры. Яны праяўляюцца ў тыпах жылля і яго ўнутраным аздабленні, адзенні і гатаванні ежы, абрадах і звычаях, фальклоры, прыкладным і музычным мастацтве. Усё гэта звязваецца паняццем народнай ці традыцыйнай культуры.

Традыцыйная аснова культуры беларусаў апасрэдавана рэлігійна-міфалагічным светапоглядам ўсходніх славян і іх верай у язычніцкіх багоў. Галоўнымі з гэтых багоў выступалі: Пярун – вярхоўны бог, бог грому, маланкі, навальніцы, вайсковых спраў; Вялес – бог жывёлагадоўлі і багацця; Ярыла – бог веснавой урадлівасці і плоднасці жывёлы; Сварог – бог неба; Дажбог – бог сонечнага свяціла; Хорс – бог сонца; Стрыбог – бог ветру; Макош – жаночае бажаство ўрадлівасці і хатняга ачага і інш. Мастацкая калектыўная творчасць працоўнага народа знайшла адлюстраванне ў каляндарна- і сямейна-абрадавай паэзіі (калядныя, валачобныя, купальскія, восеньскія песні, галашэнні, песні хрэсьбінныя і песні вясельныя), а таксама ў апавядальных жанрах фальклору (быліны, казкі, паданні).

З канца Х ст. усходнеславянскія княствы прымаюць хрысціянства ў якасці дзяржаўнай рэлігіі. Найперш кіеўскія князі бачылі ў новай рэлігіі ідэалагічны сродак умацавання княжацкай улады. Аднак да прыняцця новай веры штурхалі і патрэбы пашырэння гандлёва-эканамічных сувязяў з хрысціянскімі краінамі і больш высокі культурны ўзровень гэтых краін.

Хрышчэнне усходніх славян адбываецца ў 988–992 гг. па грэка-праваслаўнаму ўсходнехрысціянскаму абраду, прынятаму з Візантыі. З гэтага моманту на працягу трох стагоддзяў ішоў працэс хрысціянізацыі – прыняцця насельніцтвам хрысціянскага светапогляду і новых форм культурнага жыцця. Асаблівасцямі хрысціянізацыі беларускіх зямель сталі злучэнне хрысціянства з язычніцтвам, спалучэнне двух ментальнасцей – двухвер’е. У культуры беларусаў захоўваліся шматлікія язычніцкія традыцыі (святкаванне Дзядоў, Радаўніцы, Каляд, Масленіцы, Купалля; захаванне абрадаў гукання вясны, валачобніцтва, купалля, замовы, праклёны, засцерагальныя дзеянні ад стыхійных нагод; гісторыі пра русалак, лесавікоў, чарцей, ведзьмаў).

Часам у барацьбе з язычніцтвам хрысціянская царква праводзіла знішчальныя аперацыі разам з якімі адышлі ў нябыт і багатыя пласты старажытнабеларускай даўніны. У цэлым жа гэта быў крок наперад у гістарычным развіцці. Хрысціянская рэлігія садзейнічала наступным пераменам:

У сферы грамадскага жыцця– замацаванне манагамнай сям’і; умацаванне дзяржаўнасці; пашырэнне міжнародных сувязей; паскарэнне развіцця гарадоў; змена прававой свядомасці; фарміраванне гістарычнай самасвядомасці.

У сферы духоўна-культурнага жыцця– з’яўленне маралі, заснаванай на любві да бліжняга чалавека; уздым пісьменнасці; распаўсюджванне кніжнай культуры; развіццё хрысціянскага асветніцтва і багаслоўя.

У сферы мастацтва– станаўленне арыгінальнай рэлігійнай літаратуры (“жыціе” – агіяграфія, словы, малітвы, павучанні і г.д.); з’яўленне мураванага дойлідства і культавай архітэктуры; іканапіс; мастацтва фрэскі і смальтавых мазаік; рэлігійныя песнапенні (харалы); летапісанне.

Напачатку працэс хрысціянізацыі на землях Беларусі праводзілі грэчаскія і балгарскія хрысціянскія асветнікі, якія былі першымі епіскапамі і манахамі. Аднак хутка сфарміравалася цэлая плеяда таленавітых усходнеславянскіх асветнікаў. Іх намаганнямі закладваліся новыя манастыры пры якіх адкрываліся школы, развіваліся рамёствы, вялося перапісванне кніг. Самыя першыя манастыры былі адкрыты у землях Тураўскай (Лешчанскі мужчынскі каля Пінска, Барысаглебскі мужчынскі і Варварынскі жаночы каля Турава) і Полацкай (Барысаглебскі і Багародзіцкі мужчынскія і жаночы ў в. Сяльцо каля г. Полацка). Рэлігійна-асветніцкую дзейнасць у ХІІ ст. вялі Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі (~1113 – пасля 1190), Клімент Смаляціч, Аўрамій Смаленскі. Культурнымі помнікамі гэтай духоўнай дзейнасці з’яўляюцца Тураўскае евангелле (самая ранняя рукапісная царкоўная кніга на Беларусі, ХІ ст.), “Словы” Кірылы Тураўскага (усяго 8 слоў, 3 прытчы, 30 малітваў, каноны), “Жыціе і хаджэнне Ефрасінні Полацкай”, “Сказанне аб манаху Марціне”, “Жыціе Аўрамія Смаленскага” – помнікі агіяграфічнай літаратуры ХІІ–ХІІІ стст., “Аршанскае евангелле” (помнік канца ХІІ – пач. ХІІІ стст.). У гэты ж час з’яўляюцца летапісны звод палітычнай гісторыі ўсходніх славян “Аповесць мінулых гадоў” і помнік сярэдневяковай мастацкай літаратуры “Слова аб палку Ігаравым”, якія ў роўнай ступені выступаюць набыткам беларускай, украінскай і рускай культуры. Самымі вядомымі помнікамі прыкладнога мастацтва ХІІ–ХІІІ стст. з’яўляюцца каменны абразок з выявай св. Канстанціна і св. Алены знойдзены у Полацку, а таксама крыж, зроблены па заказе Ефрасінні Полацкай майстрам Лазарам Богшай для Спаскай царквы ў гонар хрысціянскага свята Узвіжання. Такім чынам, традыцыйная старажытная беларуская культура фарміравалася галоўным чынам у раннім сярэднявеччы. Яна абапіралася на язычніцкія пласты вуснай народнай творчасці і адаптацыю усходнехрысціянскіх праваслаўных форм цывілізацыйна-культурнага жыцця.