Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тексты лекций.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
303.1 Кб
Скачать

2. Усходнеславянскія этнічныя супольнасці (крывічы, дрыгавічы, радзімічы) на беларускіх землях

У V-VII стст. н.э. пачынаецца славянскі этап індаеўрапейскай гісторыі Беларусі. Славяне – група плямён, якія вылучыліся з асяроддзя індаеўрапейцаў у пачатку н.э. Іх старажытныя назвы – анты, венеды, склавіны. Сярод розных версій аб месцы фарміравання славян найбольш прызнанымі сталі дзве: 1 – у басейне Віслы і Одэра; 2 – у міжрэччы Дняпра і Заходняга Буга.

У V ст. славяне ўключыліся у вялікае перасяленне народаў. Падчас гэтага руху адбыўся распад славянскай цэласнасці на заходнюю, паўднёвую, усходнюю групоўкі.

Рассяленне славян па тэрыторыі Беларусі ішло з поўдня і паўднёвага захаду у паўночна-усходнім напрамку па рэках Случ, Арэса, Днепр, Бярэзіна – вярхоўе Нёмана. Наперадзе ішлі ваенныя дружыны, а за імі – земляробчае насельніцтва.

У VI-VII стст. славяне кампактна пражывалі на поўдні, у басейне Прыпяці (магчыма гэта былі славяне-дулебы). У 8-9 стст. праходзіць масавае рассяленне славян на астатнія тэрыторыі, у месцы пражывання балтаў. Спачатку фарміруецца змешанае балцка-славянскае насельніцтва (Банцараўская культура), а затым адбываецца выцісканне, альбо славянізацыя балтаў.

У VIII-IX стст. сфарміраваліся буйныя саюзы усходнеславянскіх плямён: паляне, драўляне, северане, валыняне, улічы, ціверцы, дрыгавічы, радзімічы, вяцічы, крывічы, ільменскія славяне.

Тэрыторыю Беларусі ў асноўным займалі тры племянныя саюзы.

1 – Крывічы. Занялі Поўнач Беларусі і суседнія раёны Падзвіння і Падняпроўя. Даследаваны па вялікіх курганах-валатоўках Віцебскай вобласці. Галоўныя гарады на Беларусі: Полацк, Віцебск, Лукомль, Браслаў.

2 – Дрыгавічы. Пражывалі на большай частцы паўднёвай і значнай часцы сярэдняй Беларусі, паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. Іх гарады – Тураў, Пінск, Брэст, Слуцк, Мінск, Мазыр.

3 – Радзімічы. Пражывалі ў міжрэччы Дняпра і Дзясны, па цячэнню р. Сож і яе прытокаў. Іх гарады – Гомель, Чачэрск, Крычаў.

Усходнія славяне мелі развітае земляробства і грамадскую родаплемянную арганізацыю, што забяспечвала ахову кожнай асобнай абшчыны і спрыяла пранікненню на новыя землі. Фарміравалася і асобная палітычная арганізацыя: вярхоўны правадыр, савет старэйшын, народны сход. Наяўнасць гэтай арганізацыі, вялікая роля тэрытарыяльных сувязей і функцыі, якія выконвалі гарады, сведчаць, што крывічы, дрыгавічы, радзімічы знаходзіліся на этапу пераходу да дзяржаўнасці.

На культуру гэтых супольнасцей паўплывала культура балцкіх плямён (моўныя запазычванні, упрыгожванні, абрад трупапалажэння, побытавая культура, рэлігійныя культы).

Вызначальнымі прыкметамі археалагічнай культуры крывічоў з’яўляюцца бранзалетападобныя скроневыя кольцы з завязанымі канцамі, дрыгавічскай – металічныя пацеркі з зярненнем, радзімічаў – сяміпромневыя пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы.

Такім чынам, рассяленне славян на Беларусі па часе супадае з заканчэннем першабытнай эпохі і фарміраваннем новых грамадскіх адносін. Грамадская структура, арганізацыя ладу жыцця крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў сведчылі аб пачатку фарміравання феадальнай аграрна-традыцыйнай цывілізацыіі.