Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тексты лекций.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
303.1 Кб
Скачать

35. Шляхі ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя рб са змяненнямі і дапаўненнямі аб асновах грамадска-палітычнага ладу дзяржавы

Унутранае развіццё РБ з ліквідацыяй былого СССР не стабілізавалася. Спад вытворчасці і эканамічны крызіс, выкліканы разрывам былых гаспадарчых сувязяў, фінансавая дэстабілізацыя выклікалі канфлікт інтарэсаў, сацыяльную напружанасць і размежаванне палітычных сіл. Стабілізуючым фактарам павінна была выступіць новая Канстытуцыя, як заканадаўча-прававая база для дзяржаўнага будаўніцтва і рэформ эканамічнага і палітычнага ладу.

Распрацоўка канстытуцыйных норм вялася на працягу 1992-1994 гг. Вярхоўным Саветам РБ у абставінах вострай ідэалагічнай барацьбы і процістаяння па пытаннях будучага ладу краіны. Была ўхвалена Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1995 г. Паводле Канстытуцыі Беларусь была абвешчана унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай, для кіравання якой уводзілася пасада прэзідэнта. Ні парламент (Вярхоўный Савет), ні прэзідэнт не атрымалі перавагі ва ўладных паўнамоцтвах, іх функцыі не былі дакладна вызначаны.

У чэрвені 1994 г. у выніку двух тураў прэзідэнцкіх выбараў быў абраны першы прэзідэнт РБ (А.Р. Лукашэнка). Пасля выбараў пачаўся працэс размежавання паўнамацтваў заканадаўчай і выканаўча-распрадарчай галіны ўлады, умацаванне сістэмы дзяржаўнага кіравання.

Палітычная барацьба працягвалася, вылілася ў форму крытыкі палітычнай пазіцыі прэзідэнта, абвастрылася ў сувязі з выбарамі у Вярхоўны Савет у маі 1995 г. Сродкам вырашэння палітычнага крызісу стаў рэферэндум, што праходзіў у дзень выбараў. Пытанні рэферэндуму: а) статус рускай мовы; б) новая дзяржаўная сімволіка; в) інтэграцыя Беларусі з Расіяй; г) права Прэзідэнта датэрмінова перапыняць дзейнасць Вярхоўнага Савета ў выпадку сістэматычнага або грубага парушэння ім Канстытцыі. Па ўсіх пытаннях была атрымана падтрымка грамадзян. Аднак палітычны крызіс не быў вычарпаны. У лістападзе 1996 г. прайшоў рэферэндум, на якім Прэзідэнт з аднаго боку, а яго палітычныя апаненты – з другога выставілі прапановы аб дапаўненнях і змяненнях артыкулаў Канстытуцыі РБ.

Пытанні рэферэндуму датычыліся пераносу нацыянальнага свята на 3 ліпеня, свабоднага абароту зямлі, адмены смяротнага пакарання, рэарганізацыі парламента, тэрміну паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы, прыняцце новай рэдакцыі Канстытуцыі 1994 г.

На аснове рэферэндума былі ўнесены змяненні ў Канстытуцыю. Беларусь пераўтваралася ў прэзідэнцкую рэспубліку. Прэзідэнт як гарант Канстытуцыі і кіраўнік дзяржавы пашырыў свае паўнамоцтвы. Былі ўмацаваны правы Савета Міністраў (урада), які ўзначаліў Прэм’ер-міністр. Замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета ў якасці заканадаўчай улады уводзіўся двухпалатны парламент – Нацыянальны Сход. Ён складаецца з Палаты Прадстаўнікоў (110 дэпутатаў абраных непасрэдна на выбарах), Савет Рэспублікі (па 8 чалавек ад абласцей і г. Мінска і 8 чалавек, прызначаемых Прэзідэнтам).

Новая сістэма цэнтральнай улады выявіла здольнасць да эфектыўнага дзяржаўнага кіравання. Асновы канстытуцыйнага парадку зафіксаваны у І разделе, які замацоўвае ўзаемную адказнасць чалавека, грамадства і дзяржавы. Ён усталёўвае прынцып вяршэнства права, прызнае прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права, абвяшчае вяршэнства волі народа як адзінай крыніцы дзяржаўнага суверэнітэту, гарантуе ідэйны плюралізм, замацоўвае сістэму падзелу улады і права на развіццё ўсіх форм уласнасці.

Палітычны лад РБ рэалізуе дэмакратычны прынцып народаўладдзя праз такія канстытуцыйныя правы як выбарчае, мясцовага самакіравання, рэферэндума, права на дзейнасць грамадскіх арганізацый і палітычных партый і аб’яднанняў.

Канстытуцыя забяспечвае прававую гарантыю правоў чалавека ў сферы адукацыі, медыцыны, сацыяльнай абароны і забяспечанасці. Згодна з Канстытуцыяй Беларусь – свецкая дзяржава, якая ў пытаннях свабоды сумлення і веравызнання кіруецца міжнароднымі стандартамі. У сферы нацыянальных адносін абвешчаны і праводзяцца дэмакратычныя прынцыпы. У адносінах паміж нацыянальнымі супольнасцямі дзейнічае прынцып роўнасці перад законам.