Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тексты лекций.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
303.1 Кб
Скачать

31. Аднаўленне разбуранай вайной народнай гаспадаркі бсср (1943–1950). Далейшая індустрыялізацыя і тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага і навуковага развіцця ва ўмовах нтр

Страты рэспублікі за гады вайны: амаль кожны трэці жыхар (1,4 млн. мірных жыхароў і 800 тыс. ваеннапалоных загінулі на акупіраванай тэрыторыі. Каля 40 тыс. загінула ў партызанах. Больш за 600 тыс. беларусаў загінула на розных франтах, звыш 399 тыс. чалавек, якія былі вывезены у Германію, па розных прычынах не вярнуліся на Радзіму, амаль поўнасцю была разбурана эканоміка БССР. Агульныя матэрыяльныя страты у 35 разоў перавышалі дзяржаўны бюджэт рэспублікі ў 1940 г.

Першы этап аднаўлення: 1943-1945 гг., звязаны з неабходнасцю стварэння ўмоў жыцця і працы вызваленага насельніцтва і наладжваннем работы прадпрыемстваў, прадукцыя якіх патрабавалася фронту.

У 1945-50 гг. разгортваецца другі планавы этап аднаўлення звязаны з адбудовай усіх галін прамысловасці, калгасна-саўгасных гаспадарак, культурна-сацыяльнай сферы і правядзеннем далейшай індустрыялізацыі. Эканоміка БССР вярталася да жыцця агульнымі намаганнямі ўсяго Савецкага Саюза. Аднаўленчая праца вялася за кошт працоўнага энтузіазму, праз сацыялістычнае спаборніцтва, з выкарыстаннем усіх мабілізацыйных магчымасцей камандна-загаднай сістэмы.

Аднаўленне прамысловасці адбываецца у 1950 г. (пераўзыйдзены паказчык 1940 г., асабліва значна ў энергетыцы (на 47%), торфаздабычы (16%), пры адставанні лёгкай і харчовай прамысловасці). Калгасы і саўгасы не змаглі дасягнуць паказчыкаў перадваеннага ўзроўню вытворчасці.

Да сярэдзіны 1950-х гг. была створана індустрыяльная прамысловая структура галін вытворчасці, у якой развіваліся энергетыка, станкабудаванне, аўтамабіле і трактарабудаванне, быў наладжаны выпуск электраматораў дарожных машын і механізмаў. Пры гэтым удзельная вага электрээнергічнай, паліўнай, машынаюудаўнічай і металаапрацоўчай галін рэзка ўзрасла. Такім чынам прамысловая індустрыялізацыя закончылася, аднак інфраструктура і аграрная вытворчасць не былі мадэрнізаваны.

З сярэдзіны ХХ ст. у свеце пачынаецца НТР, якая адкрывала значныя магчымасці для павышэння прадукцыйнасці працы, паскоранага пераходу на інтэнсіўны шлях развіцця, тэхнічнага пераўзбраення гаспадаркі. У развіцці НТР вылучыліся тры асноўныя накірункі: 1) комплексная аўтаматызацыя вытворчасці, кантролю і кіравання ёю; 2) выкарыстанне новых відаў энергіі; 3) стварэнне і прымяненне новых матэрыялаў.

У такіх накірунках рабіліся спробы сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі у 1960-70-я гг. такім чынам, каб узмацніліся галіны, што вызначалі навукова-тэхнічны прагрэс: хімічная і нафтахімічная прамысловасць (за 1961-70 гг. павялічылася больш, чым у 5 разоў); электраэнергетыка; электроніка і радыёэлектроніка; прыборабудаванне; стварэнне комплекса машынабудаўнічых і металаапрацоўчых прадпрыемстваў па выпуску прадукцыі новага тыпу (завод аўтаагрэгатаў у Баранавічах, карданных валоў у Гродне, рэсорны і маторны у Мінску, заводы па вытворчасці чыгуннага і стальнога ліцця, штамповак і др.).

Для рэалізацыі задачы паскарэння НТП у галінах гаспадаркі ствараюцца навуковыя інстытуты, якія павінны былі займацца распрацоўкай новых эфектыўных тэхналогій і весці каардынацыю дзейнасці вынаходнікаў і рацыяналізатараў на прадпрыемствах. Гэта павінна было забяспечыць хуткае і паспяховае укараненне дасягненняў навукі ў вытворчасць, бесперапыннае абнаўленне вытворчага працэсу.

Да канца 80-х гг на прамысловых прадпрыемствах БССР дзейнічала каля 2 тыс. навуковых лабараторый, дзе працавала каля 20 тыс. чалавек. Яны займаліся ўкараненнем аўтаматычных і паўаўтаматычных ліній, пераводам цэхаў і ўчасткаў на комплексную механізацыю; абсталяваннем прадпрыемстваў станкамі з лікавым праграмным кіраваннем і робататэхнікай.

Аднак рашучай мадэрнізацыі і навукова-тэхнічнага рыўка не адбылося. Эканоміка БССР не змагла перайсці на інтэнсіўны шлях развіцця. Навука як сістэма і вытворчасць былі слаба звязаны. Галоўныя прычыны такога становішча:

        1. Фінансаванне навукі было недастатковым;

        2. Прадпрыемствы не мелі эканамічных стымулаў і матэрыяльнай зацікаўленасці для ўкаранення навуковых распрацовак.