Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тексты лекций.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
303.1 Кб
Скачать

26. Прамысловае развіццё Беларускай сср і змены ў сістэме аграрных адносін у гады савецкай сацыялістычнай індустрыялізацыі і палітыкі суцэльнай калектывізацыі

Індустрыялізацыя, калектывізацыя і культурная рэвалюцыя былі асноўнымі накірункамі пабудовы сацыялістычнага ладу ў СССР. Індустрыялізацыя выступала дзяржаўнай палітыкай стварэння буйной машыннай прамысловасці з мэтаю паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця. У СССР (паводле рашэнняў XIV з’езда Кампартыі) мела мэты: – пераадоленне адставання ад развітых краін свету фарсіраваннымі тэмпамі ў 10-15 гадоў; – умацаванне абароназдольнасці краіны; – павышэнне колькаснага і якаснага росту рабочаго класа. У Савецкай Беларусі індустрыяльнае будаўніцтва было звязана ў першую чаргу з лёгкай прамысловасцю. Планавалася на пяцігодку, пачалося з 1928 г. (у З.Б. – з 1940), ператварыла рэспубліку у індустрыяльна-аграрную краіну (да 1940 г. уведзены ў дзеянне і рэканструяваны 1863 прадпрыемствы (90% усёй прамысловасці), створана станкабудаванне.

Ажыццяўлялася на ўласныя сродкі:прыбыткі ад лёгкай прамысловасці, калектывізацыі і павышэнне падаткаў для сялян, подпіс на дзяржаўныя пазыкі і аблігацыі, кампаніі па збіранню ў насельніцтва золата і каштоўнасцяў, дзяржаўная манаполія на гарэлку.

Суправаджалася сацыялістычным спаборніцтвам, стаханаўскім рухам, вялікім працоўным энтузіазмам.

Ліквідавала прыватны сектар (рамеснікаў, дробных прадпрымальнікаў), значна звузіла гандлёва-грашовыя адносіны, усталявала выключна дзяржаўную ўласнасць на сродкі вытворчасці і камандна-адміністратыўны стыль кіравання эканамікай. Замацавала экстэнсіўны шлях развіцця вытворчасці. Стварыла у Савецкай Беларусі неабходныя элементы індустрыяльнага навукова-тэхнічнага грамадства, але не прывяла да істотнага павышэння жыццёвага ўзроўню людзей.

Калектывізацыя – дзяржаўная палітыка аб’яднання індывідуальных сялянскіх гаспадарак у калгасы. Разглядалася бальшавіцкім кіраўніцтвам як сродак карэннай перабудовы вёскі, тэхнічнай мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі. У абсалютызаваным выглядзе была ініцыявана І. Сталіным. У канцы 1920-х гг. была выклікана фарсіраваннымі тэмпамі індустрыялізацыі і хлебанарыхтоўчым крызісам. Распачалася у Савецкай Беларусі з пачатку 30-х гадоў, суправаджалася масавым і паскораным ссяленнем з хутароў у калгасныя цэнтры. Ажыццяўлялася камандна-адміністрацыйнымі метадамі з дапамогай “дваццаціпяцітысячнікаў”, палітаддзелаў машынна-трактарных станцый, прымусовы запіс сялян у калгасы, абагульненне свойскай птушкі і жывёлы, высяленне і рэпрэсіі заможных сялян – “кулакоў”. Выклікала масавыя сялянскія ўзброеныя выступленні і паставіла краіну на грань грамадзянскай вайны, што прымусіла савецкае кіраўніцтва адступіць, змяніць тактыку і метады.

Аднавілася восенню 1930 г. Прывяла да ўсталявання калгасна-кааператыўнай уласнасці, ліквідацыі індывідуальшчыка, парушэння правоў калгаснікаў (невыдача паспартоў, адміністрацыйная адказнасць на невыпрацоўку мінімума працадзён), значнаму зніжэнню іх жыццёвага ўзроўню.

27. Палітычная сістэма ссср, бсср 1930-х гадоў. Усталяванне таталітарызму. Дэфармацыі грамадска-палітычнага жыцця. Рэпрэсіі ў дачыненні да беларускага грамадства

Фарміраванне і ўмацаванне савецкай дзяржаўнасці было цесна звязана з ідэямі правядзення праз уладу дыктатуры рабочага класа, яго перавагі над іншымі слаямі насельніцтва; усталяваннем адзінай ідэалогіі – марксізму, што падразумявала барацьбу з іншадумствам; абвастрэннем барацьбы паміж класамі па меры нарастання сацыялістычнага будаўніцтва. Гэта вяло да усталявання аднапартыйнасці.

Вынікам гэтага стала складванне аднапартыйнай палітычнай сістэмы і аўтарытарызму, пры якім дэмакратычныя працэдуры альбо ўвогуле адсутнічаюць, альбо маюць фіктыўны характар. Палітычная сістэма СССР і БССР уключала ў сябе наступныя элементы: 1) камуністычная партыя як авангардная сіла грамадства; 2) Саветы дэпутатаў працоўных – як палітычная аснова дзяржавы; 3) прафсаюзы рабочых і камуністычны саюз моладзі, якія перадавалі волю партыі рабочым і моладзі і былі партыйным рэзервам кадраў. У якасці “перадатачных апаратаў” і “прывадных рамянёў” якія падпарадкоўваюць грамадства волі партыі выступалі дзяржаўны аппарат, навуковыя і асветныя таварыствы, творчыя Саюзы, спартыўныя, абаронныя і іншыя арганізацыі.

Падчас тэхнічнай мадэрнізацыі савецкая палітычная сістэма рэалізавала ў кіраванні прынцып бюракратычнага цэнтралізму. У выніку у партыі умацавалася улада партыйнага апарата, а затым рэжым асабістай улады Сталіна. Адбылося зліццё дзяржаўных і партыйных органаў кіравання; ліквідавалася ўсялякая самастойнасць у кіраванні камсамолам і прафсаюзамі; звузілася сфера дзейнасці Саветаў, а выбары ў іх сталі фармальнымі (1 кандыдат), выбарнасць кіруючых кадраў змяняецца наменклатурным прызначэннем.

Дзейнасць гэтай сістэмы дэфармавала грамадска-палітычнае жыццё – звязала творчую ініцыятыву і актыўнасць людзей, аслабіла фінансава-эканамічную і палітычную самастойнасць саюзных рэспублік, усталявала безадказнасць улады за ўчынкі, прывяла да таталітарызму – рэжыму, які заснаваны на абсалютным панаванні дзяржавы ва ўсіх сферах жыцця грамадства – пры адсутнасці дэмакратычных правоў. Забяспечваецца татальнай ідэалогіяй, культам асобы правадыра і моцным рэпрэсіўным апаратам.

Праявамі таталітарызму сталі палітычныя рэпрэсіі і палітычны тэрор (арышты, шэльмаванне, псіхалагічны уціск, заняваленне, высылкі, спецперасяленні, расстрэлы).

Рэпрэсіі на Беларусі.

Першая хваля ў пачатку 1930-х гадоў у ходзе кампаніі “барацьбы” з нацыянал-дэмакратызмам (нацдэмаўшчынай) – з тымі, хто ставіць нацыянальныя інтарэсы вышэй за класавыя, а нацыянальную культуру вышэй за пралетарскую (арыштована больш за 110 дзеячаў навукі і культуры) – Ластоўскі, Лёсік, Прышчэпаў, Баліцкі, Гарэцкі, Пушча, Дубоўка (Асуджаны на тэрмін ад 3 да 10 гадоў і высланы ў аддаленыя районы).

Другая хваля пракацілася ў сувязі з пачаткам калектывізацыі – рэпрэсіраваны тысячы заможных і сялянскіх сямей.

Пікам рэпрэсій стаў 1937 г., калі была прынята версія аб шырокім антысавецкім падполлі на Беларусі і існаванні шпіёнскіх нацыянал-сацыялістычных арганізацый на чале з кіраўніцтвам рэспублікі – Чарвяковым, Галадзедам, Гікала.

Новы ўздым адбыўся ў 1939-1940 гг., быў скіраваны на польскае насельніцтва Заходняй Беларусі. Усяго на Беларусі пад рэпрэсіі папалі звыш 230 тыс. чалавек.