- •1. Засяленне тэрыторыі Беларусі чалавекам. Насельніцтва і першабытнае грамадства Старажытнасці
- •2. Усходнеславянскія этнічныя супольнасці (крывічы, дрыгавічы, радзімічы) на беларускіх землях
- •3. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў на землях Беларусі. Сістэма арганізацыі грамадства і сацыяльна-палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
- •4. Хрысціянізацыя беларускіх зямель. Распаўсюджванне ўсходне-хрысціянскіх форм духоўнага жыцця
- •5. Прычыны і перадумовы фарміравання вкл. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва.
- •6. Палітычны лад вкл і арганізацыя дзяржаўнага кіравання. Статуты вкл
- •7. Дынастычная барацьба 70–90-х гг. XIV ст. У вкл. Заключэнне Крэўскай уніі з Польшчай і яе наступствы
- •8. Фарміраванне беларускай народнасці ў XIV-XVI стст. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу і назвы “Белая Русь”
- •9. Люблінская унія 1569 г.: прычыны заключэння, змест і наступствы.
- •Прычыны заключэння
- •Наступствы
- •10. Канфесіянальныя адносіны на землях Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя.
- •11. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. Стварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў гістарычным лёсе беларускага народа
- •12. Заходнееўрапескія ўплывы і ідэі Рэнесансу ў духоўна-культурным жыцці Беларусі ў XV-XVI стст. Ф. Скарына як вычоны-гуманіст, асветнік, першадрукар
- •13. Палітычны крызіс рп у XVIII ст. І падзел яе тэрыторыі
- •14. Грамадска-палітычны рух 20-40-х гг. Хіх ст. Дзейнасць таемных таварыстваў, паўстанне 1830-31 гг. Узмацненне русіфікатарскай палітыкі
- •15. Крызіс прыгонніцкіх парадкаў. Скасаванне прыгоннага права і правядзенне буржуазных рэформ 60–80-х гг. Хіх ст. На Беларусі
- •16. Паўстанне 1863-64 гг. У Польшчы, Літве, Беларусі і палітыка самаўладдзя. К. Каліноўскі і зараджэнне беларускага руху.
- •17. Станаўленне беларускай буржуазнай нацыі (XVIII-XIX стст.). Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры
- •18. Беларускі нацыянальны рух у гады першай расійскай рэвалюцыі. Дзейнасць бсг. Нашаніўскі этап у гісторыі беларускага нацыянальнага адраджэння
- •20. Падзенне самаўладдзя ў Расіі. Сістэма палітычнаў улады на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Пазіцыі беларускіх партый і дзейнасць Вялікай Беларускай Рады
- •21. Устанаўленне савецкай улады на Беларусі восенню 1917 г. Пытанне беларускага самавызначэння. Скліканне і роспуск Усебеларускага з'езда (14-18 снежня 1917 г.)
- •22. Спробы ўтварэння беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэмакратычнай аснове. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе Рады
- •23. Падыходы бальшавіцкіх арганізацый да беларускага пытання. Прычыны і фактары ўтварэння бсср. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове.
- •24. Прычыны і этапы з’яднання савецкіх рэспублік у саюзную дзяржаву. Удзел Беларускай сср ва ўтварэнні Савецкага Саюза. Дзяржаўна-тэрытарыяльнае ўладкаванне рэспублікі
- •25. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры. Палітыка беларусізацыі
- •26. Прамысловае развіццё Беларускай сср і змены ў сістэме аграрных адносін у гады савецкай сацыялістычнай індустрыялізацыі і палітыкі суцэльнай калектывізацыі
- •27. Палітычная сістэма ссср, бсср 1930-х гадоў. Усталяванне таталітарызму. Дэфармацыі грамадска-палітычнага жыцця. Рэпрэсіі ў дачыненні да беларускага грамадства
- •28. Прававое, гаспадарчае і культурнае становішча заходнебеларускіх зямель ў складзе буржуазнай Польшчы (1921-1939 гг.)
- •29. Пачатак другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •30. Напад фашысцкай Германіі на ссср. Акупацыйны рэжым на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Антыфашысцкая барацьба ў 1941-1944 гг.
- •31. Аднаўленне разбуранай вайной народнай гаспадаркі бсср (1943–1950). Далейшая індустрыялізацыя і тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага і навуковага развіцця ва ўмовах нтр
- •32. Спробы рэфармавання адміністрацыйна-каманднай сістэмы і дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця Беларускай сср у сяр. 1950-х – пач. 1960-х гг.
- •33. Нарастанне з’яў застою ў эканоміцы і сацыяльнай сферы бсср у 1970-х – пач. 1980-х гг. Спробы іх пераадолення. Канцэпцыя і палітыка перабудовы савецкага грамадства
- •34. Змены ў палітычным жыцці і працэсы дэмакратызацыі ў бсср (сяр. 1980-х – пач. 1990-х гг.). Распад Савецкага Саюза. Станаўленне суверэнітэту і дзяржаўнае будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
- •35. Шляхі ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя рб са змяненнямі і дапаўненнямі аб асновах грамадска-палітычнага ладу дзяржавы
9. Люблінская унія 1569 г.: прычыны заключэння, змест і наступствы.
Люблінская унія – дзяржаўна-прававы саюз паміж ВКЛ і Польшчай, які азначаў з’яўленне новай дзяржавы.
Прычыны заключэння
Знешнія – пагроза поўнага паражэння ВКЛ ад Маскоўскай дзяржавы ў Лівонскай вайне;
актыўнасць Ватыкана і жаданне каталіцкай царквы распаўсюдзіцца на Усход;
актыўнасць Польшчы і жаданне польскай шляхты набыць новыя землі і пасады;
папярэдняе палітычнае збліжэнне ВКЛ і Кароны, якое адбывалася пасля Крэўскай уніі.
Унутраныя – супрацьстаянне шляхты ВКЛ з магнатамі, жаданне шляхты набыць палітычныя правы на ўзор польскіх.
Абставіны заключэння
– складаныя перамовы і спрэчкі на Люблінскім сойме на працягу шасці месяцаў; імкненне польскіх дэпутатаў поўнасцю інкарпарыраваць ВКЛ, а паслоў княства захаваць шырокую аўтаномію ВКЛ; Каралеўскі (Жыгімонт ІІ Аўгуст) прымус паслоў княства да падпісання пагаднення праз перадачу часткі зямель ВКЛ Польшчы.
Змест
Утварэнне новай дзяржавы (Рэчы Паспалітай) федэратыўнага тыпу. Межы касаваліся, абіраўся адзіны манарх і агульны двухпалатны сойм, які збіраўся ў Кракаве. Захоўваліся асобныя урады, заканадаўства, войска.
Наступствы
Рэч Паспалітая становіцца важным фактарам еўрапейскай палітыкі.
У ВКЛ разгарнулася паслялюблінскае змаганне магнатаў за ўмацаванне незалежнасці ВКЛ, а шляхты за ўраўнаванне правоў з правамі польскай шляхты у справах дзяржаўнага кіравання (за “шляхецкія вольнасці”).
Паступова пачалася кансалідацыя сацыяльных вярхоў Польшчы і ВКЛ і утварылася своеасаблівая супольнасць – “польскі народ шляхецкі” з ідэялогіяй сарматызму.
Умацаваліся пазіцыі польскага касцёлу у ВКЛ і каталіцкая царква паставіла задачу выціскання другіх канфесій, што абвастрыла рэлігійнае пытанне і выклікала рэлігійныя войны.
Разгарнулася паланізацыя беларускай шляхты, якая пераймала польскія звычаі, мову, культуру.
Быў дэфармаваны працэс этнагенезу беларусаў, што пагражала стратай этнічнай самасвядомасці, г.зн. магло прыпыніць існаванне самастойнага беларускага этнасу.
10. Канфесіянальныя адносіны на землях Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя.
З XIV ст. на землях Беларусі актыўна дзейнічалі праваслаўная і каталіцкая цэрквы ВКЛ. Праваслаўная апасрэдавала сферу побыту і культуры сацыяльных нізоў і пераважна украінска-беларускай шляхты, а каталіцкая была звязана з кіруючымі коламі, уладай і літоўскай шляхтай.
У канцы XVI ст. пасля Люблінская уніі на землях Беларусі актывізаваў дзейнасць польскі каталіцкі касцёл. У гэты ж час распаўсюдзіліся ідэі заходнееўрапейскага рэлігійна-рэфармацыйнага руху, на аснове якіх ішло афармленне трэцяй хрысціянскай царквы (канфесіі) – пратэстанцкай. Рэфармацыя была вынікам супярэчнасцей паміж каталіцкімі вярхамі і свецкімі феадаламі, а таксама незадаволенасці розных пластоў насельніцтва ўмяшаннем духавенства ва ўсе сферы жыцця. Ідэі па рэфармаванню хрысціянскай царквы распаўсюджваліся ў форме лютэранства (вучэнне Лютара), кальвінізму (вучэнне Кальвіна), арыянства.
Рэфармацыя спрыяла пашырэнню асветы і дабрачыннасці, распаўсюджванню гуманізму і верацярпімасці, актывізацыі духоўнага жыцця.
На Беларусі закранула такія слаі насельніцтва як магнаты, частку шляхты і гараджан. Працякала толькі ў культурна-асветніцкай форме, была цесна звязана з Рэнесансам, пранікла ў праваслаўе, разгортвалася на феадальнай аснове (у Еўропе на буржуазнай). Рэфармацыя спрыяла пашырэнню міжнародных кантактаў і умацаванню нацыянальнай самасвядомасці.
Дзеячы Рэфармацыі – К. Радзівіл Чорны, С. Будны, В. Цяпінскі.
Былі ўтвораны шэраг кальвінісцкіх абшчын, разгорнуты рэфармацыйны кнігадрук.
Выклікала адпаведны накірунак – контррэфармацыю. Контррэфармацыя – рэлігійна-палітычны рух за захаванне пазіцый каталіцызму ў Еўропе, ідэолагамі якога сталі рымскі папа і створаны ў 1540-х гг. ордэн езуітаў. У Еўропе суправаджалася крывавымі сутычкамі і рэлігійнымі войнамі. У ВКЛ і Рэчы Паспалітай абмежавалася місіянерска-прапаведніцкай дзейнасцю касцёлаў, манаскіх ордэнаў, разгортваннем сваёй адукацыі, асветы, мастацтва. Аднак прывяла да абвастрэння міжканфесійнай сітуацыі.
Афіцыйна контррэфармацыя пачынаецца з 1564 г., калі польскі кароль пагадзіўся на допуск езуітаў, якія з’явіліся ў 1569 г. у ВКЛ (узначаліваў Ордэн П. Скарга). Асабліва ўзмацнілася пасля Люблінская уніі і ў перыяд каралявання Жыгімонта ІІІ Вазы.
Вынікі контррэфармацыі: аслабленне рэфармацыі, умацаванне пазіцый польскага касцёла, спроба каталіцкай царквы падначаліць праваслаўную.