Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тексты лекций.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
303.1 Кб
Скачать

32. Спробы рэфармавання адміністрацыйна-каманднай сістэмы і дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця Беларускай сср у сяр. 1950-х – пач. 1960-х гг.

Перыяд са смерці Сталіна (1953) – па 1964 год атрымаў метафарычнае абазначэнне “адліга”, якое звязана з дзейнасцю савецкага кіраўніцтва на чале з М. Хрушчовым па рэфармаванню народнай гаспадаркі, павышэннем жыццёвага ўзроўню людзей, дэсталінізацыяй і лібералізацыяй грамадскага ладу.

Ужо ў 1954-1955 гг. былі абмежаваны функцыі карных органаў, рэпрэсіўны аппарат быў пастаўлены пад кантроль дзяржаўна-партыйных органаў. Пасля ХХ з’езда КПСС (1956 г.), які распачаў крытыку культа асобы Сталіна і абнародаваў факты незаконных рэпрэсій, пачалася лібералізацыя грамадскага ладу. Ідзе працэс перагляду спраў палітычных вязняў і рэабілітацыя іх імён, мяняецца практыка судаводства, ліквідуюцца пазасудовыя органы, становіцца больш гуманным заканадаўства; пашыраюцца функцыі мясцовых Саветаў; узрастае самастойнасць і вага прафсаюзаў і камсамола; пашыраюцца функцыі і прадстаўніцтва саюзных рэспублік у цэнтральных органах; мяняецца стыль партыйнага кіравання і разгортваецца работа з кадрамі.

Былі павышаны закупачныя цэны дзяржавы на сельгаспрадукцыю (1953 г.), спісаны нядоімкі з калгасаў і калгаснікаў па сельгаспадатку, а ў 1954 г. гэты падатак быў зніжаны ў 2,5 разы, у 1958 г. – адменены зусім. Адначасова знізіліся абавязковыя дзяржпастаўкі прадукцыі з калгасаў, павялічаны капіталаўкладанні, умацавана матэрыяльна-тэхнічная база. Толькі за 1954 год асігнаванні на сельскую гаспадарку БССР павялічыліся на 52%.

Гэта павысіла матэрыяльную зацікаўленасць калгаснікаў, нармалізавала цэнавыя прапорцыі і ўпершыню давала магчымасць для рэнтабельнага гаспадарання. Фінансавае становішча бяднейшых калгасаў ускладнілася пасля ліквідацыі МТС (машынна-трактарных станцый) у 1958 г., перадачы тэхнікі на баланс калгасаў з абавязковым неадкладным яе выкупам.

У 1957 г. была спроба рэарганізаваць існуючую сістэму кіравання прамысловасцю. Яе сутнасць у пераходзе ад галіновага кіравання (праз міністэрствы) да тэрытарыяльнага (праз саўнаргасы – саветы народнай гаспадаркі раёнаў, гарадоў, рэспублікі). Гэтая рэформа зменшыла злішнюю цэнтралізацыю, пашырыла аператыўнасць кіравання на месцах, спрыяла развіццю мясцовай прамысловасці па буйных адміністрацыйных раёнах. Аднак яна ускладніла правядзенне адзінай тэхнічнай палітыкі, паўсюднае укараненне новай тэхнікі, заморудзіла развіццё цяжкай прамысловасці.

У цэлым палітычнае і гаспадарчае кіраванне М. Хрушчова вызначалася валюнтарызмам, схільнасцю да авантур, суправаджалася шматлікімі памылкамі. Гэта выкарыстаў стары бюракратычны аппарат, які змяшчае Хрушчова з пасады першага сакратара ЦК КПСС (1964 г.) і перапыняе палітычныя рэформы.

Новае кіраўніцтва прадоўжыла спробу рэфармавання кіравання прамысловасцю – “рэформа 1965 г.”. Была ініцыявана Старшынёй Савета Міністраў СССР А. Касыгіным. Гэтая рэформа прадугледжвала рэалізацыю таварна-грашовых механізмаў, вяртанне да галіновага кіравання прамысловасцю, пашырэнне правоў прадпрыемстваў, павышэнне ролі гаспадарча-разліковых стымулаў. Не закранула асноў камандна-адміністрацыйнай сістэмы і была адкінута савецкім кіраўніцтвам у другой палове 1960-х гг. у тым ліку і ў сувязі з падзеямі у Чэхаславакіі, т. зв. “Пражскай вясны”.