Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практикум по гидрологии / 1-Лабараторна-практычныя.doc
Скачиваний:
33
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
2.64 Mб
Скачать

Вымераныя расходы вады р. Бярэзіна (г. Барысаў, 1988 г.). Вышыня «0» графіка 150,46 м абс., плошча вадазбору 5690 км²

№ расходу

Дата вымярэння

Узровень вады над

«0» графіка (Н, см)

Расход вады (Q, м³/с)

Плошча жывога сячэння (ω, м²)

Сярэдняя хуткасць цячэння

(vс, м/с)

1

2.04

233

95,8

175

0,55

2

20.04

219

83,1

160

0,52

3

25,04

195

64,9

140

0,46

4

4,05

164

51,1

115

0,44

5

16.05

135

40,7

94,1

0,43

6

26.05

113

32,9

81,4

0,40

7

8.06

87

24,8

66,5

0,37

8

20.06

110

29,5

79,8

0,37

9

5.07

126

32,0

89,3

0,36

10

29.07

149

42,4

102

0,42

11

24.08

108

32,2

75,7

0,43

12

3.09

98

28,4

67,9

0,42

13

27.09

84

26,0

62,1

0,42

14

11.10

70

23,3

53,8

0,43

15

20.10

75

25,0

57,0

0,44

16

9.11

66

21,4

50,4

0,42

17

10.11

109

31,9

75,9

0,42

Рэчышча ракі звілістае, слабазарастаючае каля берагоў (пакатых, вышынёй 0,5– 1,0 м, задзернаваных). Пойма двухбаковая, шырынёй да 1,5 км, у асноўным развіта на левым баку, лугавая, забалочаная, затапляецца пры Н = 220–240 см.

За 1988 г.: Ннайб=258 см, ω=198 м² Ннайм=64 см

09.04.1988 07.11.1988

У 1960 – 1988 гг.: Ннайб=321 см, ω=252 м² Ннайм=52 см

14.04.1970 13.11.1983

Такім чынам, калі ў якім-небудзь гідрастворы ракі расходы вады вымераны пры рознай вышыні ўзроўню, то можна пабудаваць графічныя залежнасці (крывыя) расходаў вады (Q), плошчы жывога сячэння (ω) і сярэдніх хуткасцей цячэння (vс) ад узроўню вады (H).

Асноўная сувязь паміж QiH звычайна ўстанаўліваецца графічна ў выглядзекрывой залежнасці расходаў адузроўняўQ = f(H)і ў комп-лексе з крывымі ω =f(H)іvс=f(H)яна носіць назвукрывой расходаў(рыс. 1.11). Пры гэтым крывыя плошчаў і сярэдніх хуткасцей неаб-ходны для аналізу надзейнасці вымераных расходаў, правядзення ўвязкі пабудаваных крывых па ўраўненнюQ =vсω, экстрапаляцыі (прадаўжэння) крывой расходаў да найвышэйшых і найніжэйшых назіраемых узроўняў вады, якія не ахоплены вымеранымі расходамі.

Рыс. 1.11. Крывая расходаў Q = f(H), ω = f(H) і vс = f(H)

р. Бярэзіна (г. Барысаў, 1988 г., вышыня «0» графіка 150,46 м абс.)

Залежнасць Q=f(H), якая выражана ў выглядзе адной плаўнай кры-вой, характэрная для ўстойлівага, незаросшага рэчышча і пры адсут-насці пераменнага падпору, калі ўстаноўленаму значэнню ўзроўню адпавядае адно пэўнае значэнне расходу вады, называеццаадназ-начнай. Яна нярэдка ахоплівае толькі абмежаваны перыяд часу і можа захоўвацца на працягу года або некалькіх гадоў.

У многіх выпадках адназначная залежнасць Q=f(H)скажаецца пад уплывам шэрага прычын (няўстойлівага руху вады, няўстойлівасці рэчышча – размываў і акамуляцыі наносаў, зарастання рэчышча воднай расліннасцю, развіцця лядовых з’яў, пераменнай падпоры), што выклікае раскідванне або фарміраванне абасобленых груповак пунктаў на каардынатным полі. Атрымоўваецца, што аднаму і таму жа ўзроўню вады адпавядаюць розныя велічыні расходаў вады. Такая сувязь расходаў і ўзроўняў вады называеццанеадназначнай.

Парушэнне адназначнай залежнасці Q=f(H)можа быць выклікана таксама недакладнасцю вымярэнняў і разлікаў. Таму ў кожным кан-крэтным выпадку ўстанаўлення сувязі паміж расходамі і ўзроўнямі вады неабходны пільная праверка і аналіз зыходных даных.

У гэтай рабоце разглядаецца пабудова крывых пры адназначнай залежнасці Q=f(H)і экстрапаляцыя да найвышэйшага ўзроўню па элементах расходу.