Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практикум по гидрологии / 1-Лабараторна-практычныя.doc
Скачиваний:
33
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
2.64 Mб
Скачать

Змест работы

1. Па даных ведамасці вымераных расходаў вады (ВРВ) ракі ____________ гідраствор ____________ за 200_ год пабудаваць крывыя залежнасцей расходу (Q), плошчы воднага (жывога) сячэння (ω) і сярэдняй хуткасці ў сячэнні (vс) ад вышыні ўзроўню вады (H).

2. Правесці ўвязку пабудаваных крывых Q=f(H), ω =f(H),vс=f(H)і разлічыць адхіленні ў працэнтах.

3. Выканаць экстрапаляцыю крывой Q=f(H)да найвышэйшага ўзроўню па элементах расходу ω ivс.

Выкананне работы

1. Па даных ведамасці ВРВ (у нашым прыкладзе табл. 1.12) крывая расходаў Q=f(H)будуецца ў сістэме прамавугольных каардынат сумесна з крывымі плошчаў ω =f(H)і сярэдніх хуткасцейvс=f(H)на аркушы міліметровай паперы (фармат каля 300 х 400 мм).

Чарцёж выконваецца алоўкам, а пасля ўвязкі і выпраўлення пабудаваных крывых і іх экстрапаляцыі абводзіцца тушшу. Маштабы для пабудавання крывых выбіраюцца ў залежнасці ад амплітуды ўзроўняў, расходаў, плошчаў і хуткасцей з такім разлікам, каб хорда, якая злучае пачатковы і канчатковы пункты (Q , H) крывой расходаў, размясціліся прыкладна пад вуглом 45º, а хорды крывых ω =f(H)іvс=f(H)– пад вуглом каля 60º да восі абсцыс. Пры гэтым вышыня восі ардынат павінна быць не менш 15–20 см з улікам амплітуды ўзроўняў для экстрапаляцыі, прыведзеных у растлумачэнні ведамасці ВРВ (напрыклад з табл.1.12: δН=НнайбНнайм = 258 – 64 = 194 см). Калі прыняць маштаб 1:10, то нуль восі ардынат павінен пачынацца з адзнакі ўзроўнюН= 60 см. Тады вышыня восі ардынат будзеh= 20 см; можна, адпаведна, пры маштабе 1:15,Н= 40 см,h ≈ 15.

Для пабудовы крывой расходаў Q=f(H)па восі ардынат адклад-ваюцца ўзроўні вады (Н, см) над«0»графіка вадамернага паста, а па восі абсцыс – расходы вады (Q, м³/с). Узяўшы з ведамасці (табл. 1.12) узровень (Н) і вымераны пры гэтым расход (Q), наносяць паводле гэтых даных на каардынатнае поле пункт (абводзяць яго кружком дыяметрам 1,5–2 мм) і падпісваюць каля яго парадкавы нумар расхо-ду. Так выконваюць для ўсіх вымераных расходаў, змешчаных ў веда-масці ВРВ.

Крывая расходаў праводзіцца пасярэдзіне паласы рассейвання пунктаў з улікам сіметрычнага іх размяшчэння спачатку ад рукі, а затым па лякалу плаўна, без заломаў і рэзкіх перагібаў. Пры магчы-мым раскідванні пунктаў асярэдненая крывая Q=f(H)можа быць праведзена па цэнтрах цяжкасці груп пунктаў. Пры гэтым улічваюцца пункты расходаў, адхіленні якіх ад агульнай сістэмы размяшчэння не перавышаюць 5–10 % па абсцысе; асобныя, рэзка адхіленыя пункты не ўлічваюцца (кружкі перакрэсліваюцца).

Залежнасць Q=f(H)пры адназначнай сувязі паміж расходам і ўзроўнем вады мае выгляд крывой, плаўна-выпуклай да восі ўзроўняў; найбольшая крывізна звычайна бывае пры сярэдніх узроўнях. У верхняй частцы крывая выглядае больш пакатай, калі стромкасць схілаў берагоў змяншаецца; павелічэнне шурпатасці схілаў змяншае пакатасць крывой.

Аналагічна крывой расходаў будуюцца крывыя ω = f(H)іvс=f(H).Для гэтага выкарыстоўваецца тая ж шкала ўзроўняў па восі ардынат, што і для крывой расходаў. Па восі абсцыс у адпаведных маштабах адкладваюцца плошчы жывога сячэння (ω, м²) і сярэднія хуткасці (vс, м/с). Для кампактнасці графіка, каб крывыя не перакрыжоўваліся, шкалы плошчаў і хуткасцей змяшчаюцца ўправа (уніз).

Пры нанясенні пунктаў на каардынатнае поле неабходна правяраць, каб для кожнай даты вымеранага расходу вады значэнні Q, ω,vсдакладна адпавядалі аднаму становішчу ўзроўню.

Залежнасць ω = f(H)пры правільнай форме рэчышча і расшырэнні профілю сячэння ракі з павышэннем узроўню вады мае выгляд плаўнай крывой з выпукласцю да восі ўзроўняў. Пры прамавугольнай форме рэчышча крывая ω =f(H)мае выгляд прамой лініі. Пры ўзроў-ні, які адпавядае выхаду вады на пойму (тлумачэнне ў ведамасці ВРВ), верхняя частка крывой становіцца больш пакатай з прычыны рэзкага павелічэння шырыні воднай плыні.

Залежнасць vс=f(H)у выглядзе плаўнай крывой звычайна мае выпукласць да восі хуткасцей толькі для ўстойлівых незарастаючых рэчышчаў пры адсутнасці пераменнай падпоры; пры выхадзе вады на пойму сярэднія хуткасці памяншаюцца, і напрамак крывой можа мяняцца на адваротны, а пры далейшым павышэнні ўзроўню вады значэннеvсбудзе паступова ўзрастаць. У сувязі з гэтым ва ўмовах пойменнага створа, калі на велічыню хуткасці ўплывае шурпатасць рэчышча, падоўжны ўхіл воднай паверхні і гідраўлічны радыус воднага сячэння, пры пэўным раскідванні пунктаў (vс,Н) крываяvс=f(H)можа мець два плаўных выгібы.

2. Крывыя Q=f(H),ω =f(H),vс=f(H)звязаны паміж сабой залеж-насцюQ=vсω, па якой праводзяцца іхувязка, г. зн. расход вады (Qк, м³/с), зняты з крывойQ=f(H)пры зададзеным узроўні, супастаўля-ецца з вылічаным расходам (Qв, м³/с), роўным здабытку сярэдняй хуткасці (vс, м/с) на плошчу жывога сячэння (ω, м²), якія бяруць з адпаведных крывых пры адным і тым жа ўзроўні. Такое параўнанне расходаў выконваецца для трох–пяці выбарачных значэнняў узроўню (Н). Практычна гэта робіцца для ўсёй амплітуды ў верхняй, сярэдняй і ніжняй частках крывых з улікам выгнутасці іх адрэзкаў і роскіду пунктаў. Калі разыходжанне паміж вылічаным расходамQ=vсω і расходамQк, знятым з крывой, не больш чым 1,0 %, то крывыя праведзены правільна. Калі ж яно будзе большым, то ў адпаведным інтэрвале неабходна выправіць менш вызначаную частку той з крывой (або ўсіх крывых), якая адхіляецца ад сярэдняга становішча. Для атрымання правільнага выніку ўвязкі крывых звычайна патрэбна некалькі разоў уводзіць папраўкі на графіку. Разлікі канчатковай увязкі крывых прыводзяцца ў табл. 1.13.

3. Экстрапаляцыя крывой расходаўQ=f(H) – гэта прадаўжэнне яе графічнай залежнасці ўверх і ўніз за мяжу амплітуды ўзроўняў, якая мае вымераныя расходы вады. Калі пры самых высокіх і самых нізкіх узроўнях расходы вады не вымяраліся (асабліва пры праходжанні пікаў веснавых разводдзяў і паводак), крываяQ=f(H)экстрапалю-ецца, каб ахапіць поўную амплітуду ваганняў узроўняў за гэты перы-яд, для якога вылічваецца сцёк вады (вылічэнне сярэдніх сутачных расходаў вады, складанне гадавой табліцы «Штодзённыя расходы вады»).

Крывая расходаў лічыцца даволі надзейнай, калі яна абгрунтавана вымеранымі расходамі не менш 80 % амплітуды вагання ўзроўняў і экстрапаляцыя яе ўверх не перавышае 15–20 %, а ўніз – да 5 % амплітуды ўзроўняў. Экстрапаляцыя крывой Q=f(H) уніз звычайна не выкликаецяжкасцей. У гідраметрычнай практыцы найбольш часта выконваецца экстрапаляцыя крывой расходаў уверх, дзе магчымы цяжкасці ва ўмовах пойменных створаў, у якіх пры высокіх узроўнях змяняюцца і ўскладняюцца канфігурацыя, шурпатасць, хуткаснае поле плыні. Экстрапаляцыя крывойQ=f(H)да найвышэйшага ўзроўню можа выконвацца:

Табліца 1.13

Увязка крывых Q = f(H), ω = f(H), vс = f(H) і даныя экстрапаляцыі да найвышэйшага ўзроўню Н найб = 258 см,