Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практикум по гидрологии / 1-Лабараторна-практычныя.doc
Скачиваний:
33
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
2.64 Mб
Скачать

Р. Бярэзіна (г. Барысаў, 1988 г.)

Н, см

Qк, м³/с

з крывой

ω, м²

з крывой

Vс, м/с

з крывой

Q = vсω,

м³/с

ΔQ =

Q в Qк

Δσ =

ΔQ / Q 100 %

Увязка крывых

92,0

27,0

67,0

0,40

26,8

-0,2

0,74

140,0

39,8

97,5

0,41

39,9

0,1

0,25

207,5

75,6

151,5

0,50

75,7

0,1

0,13

Экстрапаляцыя крывых

242,0

181,0

0,59

106,8

252,5

192,2

0,62

119,2

258,0

198,0

0,63

124,7

1) па элементах расходу;

2) па спосабу Дж. Сцівенса;

3) па спосабу Дж. Сцівенса – М. А. Веліканава;

3) з дапамогай формулы Шэзі.

Экстрапаляцыя крывой расходаў па элементах расходу ω i vс да найвышэйшага ўзроўню дапускаецца пры ўмове, што незабяспечаны вымярэннямі ўчастак крывойQ=f(H)не перавышае 20 % амплітуды вагання ўзроўню, г. зн. у межах 0,2 (НнайбНнайм), і профіль папяроч-нага воднага сячэння рэчышча з нешырокай роўнай поймай не мае рэзкіх пераломаў, а шурпатасць схілаў па вышыні істотна не мяня-ецца.

Экстрапаляцыя Q=f(H) па элементах ω ivс выконваецца ў наступ-най паслядоўнасці:

а) па абсалютных значэннях узроўняў за канкрэтны год (або за шматгадовы перыяд) устанаўліваецца допуск экстрапаляцыі (δHд, см) па выражэнню

δHд = 0,2 (Ннайб Ннайм)

і вылічваецца сапраўдная вышыня экстрапалюемага ўчастка (δHэ, см):

δHэ = НнайбНнайм,

дзе Ннайб– узровень вады, пры якім вымераны найбольшы расход, у ведамасці ВРВ. Калі δHэ ≤ δHд, экстрапаляцыя крывойQ=f(H)лічыц-ца надзейнай. У нашым прыкладзе з табл. 1.12разлічваем за 1999 г.: δHд = 0,2 (258 – 64) = 38,8 см; δHэ = 258 – 233 = 25 см. Значыцца, вы-шыня экстрапалюемага ўчастка складае 13 %, што менш дапушчаль-най (20 %);

б) паасобна экстрапалююцца крывыя ω = f(H)іvс=f(H).Для гэтага паНнайб= 258 см і адпаведнай плошчы воднага сячэння ω = 198 м² (гл. табл. 1.12) наносім на чарцёж каардынатны пункт (Ннайб, ω), да якога па агульнаму напрамку дабудоўваецца крывая ω =f(H).Крываяvс=f(H)экстрапалюецца даНнайб= 258 см непасрэдным прадаўжэннем абгрунтаванай часткі з улікам шурпатасці схілаў сячэння;

в) вызначаюцца каардынатныя пункты (Q, H)для экстрапаляцыі крывойQ=f(H) даНнайб= 258 см. Для гэтага ў межах экстрапалю-емага ўчастка з крывых ω =f(H)іvс=f(H)пры розных узроўнях зды-маюцца не менш трох адпаведных значэнняў ω іvс; неабходныя для экстрапаляцыі расходы вады вылічваюцца па формулеQ=vсω, даныя заносяцца ў табл. 1.13. Пункты (Q, H) наносяцца на чарцёж, і з улікам іх крывая расходаў плаўна працягваецца да найвышэйшага ўзроўню. Экстрапаліраваныя ўчасткі крывых паказваюць пункцірам.

У выпадку, калі незабяспечаны вымярэннямі ўчастак крывой Q=f(H)не перавышае 10 % амплітуды ўзроўняў, дапускаецца экстра-паляцыя непасрэдным прадоўжваннем абгрунтаванай часткі крывой расходаў да найвышэйшага ўзроўню.

Заўвага: для падліку сцёку, акрамя крывой Q=f(H)за канкрэтны год, будуюцца крывыя расходаў вады за шматгадовы перыяд. Пры наяўнасці вымераных расходаў за некалькі гадоў са скарыстаннем даных выключна веснавых разводдзяў і паводак за мінулыя гады будуецца адна шматгадовая крывая. Яна лічыцца надзейнай, калі пабудавана па матэрыялах назіранняў на працягу не менш трох гадоў і вымераных гідраметрычнай вяртушкай расходаў агульнай колькасцю не менш 50–60. Гадавая і шматгадовая крывыя правяраюцца кантроль-нымі вымярэннямі расходаў вады.

Як адзначалася раней, крывыя Q=f(H)пры адназначнай сувязі рас-ходу і ўзроўню маюць нязменны выгляд толькі пры ўстойлівым, незарастаючым рэчышчы і пры адсутнасці падпоры, напрыклад, ад ніжэй збудаваных плацін, прытокаў або лядовых утварэнняў, таму што ў выпадку падпоры ўзровень можа падняцца не за кошт паве-лічэння расходу вады, а ад утварэння затораў і г. д.

Акрамя гэтага, пры адным і тым жа ўзроўні расход вады пры ледзяным покрыве ці зарастанні рэчышча меншы, чым у адкрытым рэчышчы, што абумоўлена змяншэннем воднага сячэння і павелічэн-нем супраціўлення руху вады. У сувязі з гэтым для расходаў, вымера-ных пры ледзяным покрыве або зарастанні рэчышча, асноўным споса-бам вылічэння сцёку з’яўляецца выкарыстанне храналагічнага графікапераходных каэфіцыентаў, якія выражаюць адносіны расходаў пры ледзяным покрыве (Qзім) або ў зарастаючым рэчышчы (Qзар) да расхо-даў у свабодным русле (Qсв) пры тых жа ўзроўнях. ПераходныякаэфіцыентыКзім‹1 іКзар‹1 для кожнага расходу вылічваюцца па формулах:

Кзім =Qзім / Qсв; Кзар=Qзар/ Qсв,

дзе Qзім– зімні расход, які вымяраецца пры наяўнасці ледзянога покрыва;Qзар– расход, які вымераны пры зарастанні рэчышча;Qсв– расход, адпаведны ўзроўню прыQзімабоQзар, які здымаецца з крывойQ=f(H)свабоднага рэчышча.

Для пабудовы храналагічнага графіка пераходных каэфіцыентаў КзімабоКзарна восі абсцыс адкладваецца часТ(месяцы і суткі), на восі ардынат – значэнніКзімабоКзарна даты вымярэння расходаў вады; атрыманыя пункты злучаюцца плаўнай крывой.

Такім чынам, выкарыстанне крывых расходаў дазваляе ў любы момант вызначыць расход вады па адзнацы ўзроўню гідраствора; складаць гадавую ведамасць (табліцу) «Штодзённыя расходы вады», не выконваючы вымярэнняў расходаў кожны дзень. Для гэтага па наяўнай гадавой ведамасці «Штодзённыя ўзроўні вады» здымаюць з крывой Q=f(H)адпаведныя ім велічыніQ, м³/с. Часцей па крывой расходаў спачатку складаецца разліковая табліца каардынатQ=f(H).Пры наяўнасці ледзянога покрыва або зарастання рэчышча ўводзяцца пераходныя каэфіцыенты, і штодзённыя расходы вады ў дадзеных умовах вызначаюцца па формулах:

Qзім=QсвКзім;Qзар=QсвКзар.

Велічыні пераходных каэфіцыентаў для кожнага дня бяруць адпаведна з храналагічных графікаў Кзім=f(Т)ціКзар=f(Т).

Афармленне работы ўключае: выкладанне пунктаў зместу і выканання (гл. табл. 1.12і1.13,рыс.1.11,); у тлумачальнай запісцы паслядоўна прыводзяцца разлікі і абгрунтаванне пунктаў выканання работы.