Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практикум по гидрологии / 1-Лабараторна-практычныя.doc
Скачиваний:
33
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
2.64 Mб
Скачать

Вызначэнне прыватных плошчаў басейна р. Віхра і сярэдніх модуляў паміж ізалініямі сцёку па карце

Плошча,

якая

вымяраецца

Плошча ў дзяленнях планіметра (R)

Плошча

fi = R (n2 n1), км²

Сярэдне-арыфме-тычнае значэнне модуля

(Мi, л/с км²)

Адлікі

(n2 , n1)

Рознасць адлікаў

(n2 n1)

Сярэдняя рознасць

(n2 n1)

f1

5290

5205

5121

85

84

84,5

304,2

6,2

f2

5539

5330

5121

209

209

209

752,4

6,4

f3

5437

5270

5104

167

166

166,5

599,4

6,6

f4

5574

5426

5277

148

149

148,5

534,6

6,8

Планіметр № 65/71

Цана дзялення планіметра R = 3,6 км²/адз.

Плошча басейна р. Віхра F = 2190,6 км²

Сярэдні шматгадовы модуль гадавога сцёку будзе роўны:

М0 = (6,2 · 304,2 + 6,4 · 752,4 + 6,6 · 599,4 + 6,8 · 534,6) /

(304,2 + 752,4 + 599,4 + 5534,6) = 6,52 л/с км².

Вызначыўшы сярэдні шматгадовы модуль гадавога сцёку (М0, л/с км²) басейна р. Віхра (у створы вусця), можна вылічыць асноўныя характарыстыкі сцёку:

а) зыходзячы з формулы М=Qс · 10³ / F, сярэдні шматгадовы рас-ход вады будзе роўны:

Qо=M0 ·F/ 10³ = 6,52 · 2190,6 / 1000 = 14,28 м³/с;

б) аб’ём сярэдняга шматгадовага сцёку:

W0=Q0· 31,5 · 106= 14,28 · 31,54 · 106= 450,39 ·106м³/год;

в) слой сцёку:

h=W0/F·10³ = 450,39 · 106/ 2190,6 · 10³ = 206 мм.

Кантрольныя пытанні

1. Як вызначаецца норма сцёку?

2. Методыка разліку характарыстык рачнога сцёку пры наяўнасці назіранняў (аналітычны метад).

3. Методыка вызначэння характарыстык сцёку пры адсутнасці назі-ранняў (графічны метад).

4. Як складаюцца карты сцёку?

1.8. Марфаметрычныя характарыстыкі возера

Пры вывучэнні гідралагічнага рэжыму возера, пры розных даследа-ваннях і разліках, неабходна ў першую чаргу, вылічыць асноўныя марфаметрычныя характарыстыкі возера: плошчу воднай паверхні, даўжыню, шырыню, аб’ём вады, глыбіню.

Марфаметрычныя характарыстыкі вылічваюцца па плану возера ў ізабатах – ізалініях роўных глыбінь (рыс. 1.16), пабудаванаму па даных прамераў пры здымцы возера, і адносяцца да ўзроўню вады на момант правядзення прамерных работ. Плошча воднай паверхні(fn)і аб’ём возера(Vn)мяняюцца ў сувязі з ваганнямі ўзроўню вадыn).Залежнасць плошчаў і аб’ёмаў возера ад яго глыбіні выражаецца графічна ў выглядзе батыграфічнайfn=f(Нn)і аб’ёмнайVn=f(Нn)крывых (рыс. 1.17).

Рыс. 1.16. План воз. Галадзянка ў ізабатах. Сячэнне ізабат 1 м

Рыс. 1.17. Батыграфічная і аб’ёмная крывыя воз. Галадзянка

Гэтыя крывыя даюць магчымасць вызначыць плошчу воднай паверхні і аб’ём вады ў возеры пры любым яго напаўненні. На практыцы крывыя дазваляюць выконваць шэрах задач: вызначаць разліковыя марфаметрычныя паказчыкі пры розных узроўнях вады, страты вады возерам пры паніжэнні узроўню, аб’ёмы вады, неабход-ныя для гаспадарчага выкарыстання і г. д.

Карыстаючыся батыграфічнай крывой, можна графічна вызначыць аб’ём усяго возера ці аб’ёмы, заключаныя паміж плоскасцямі ізабат.