Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практикум по гидрологии / 1-Лабараторна-практычныя.doc
Скачиваний:
33
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
2.64 Mб
Скачать

Кантрольныя пытанні

1. Расчляніць гідрограф па метаду Б. В. Палякова.

2. Расчляніць гідрограф па метаду Б. І. Кудзеліна.

3. Вылічыць аб’ём гадавога сцёку графічным спосабам (па гідро-графу).

4. Вызначыць тып жыўлення ракі па гідрографе.

1.7. Характарыстыкі рачнога сцёку

У практыцы гідралагічных разлікаў асноўнымі колькаснымі паказ-чыкамі вызначэння воднасці рэк і параўнання яе для розных басейнаў служаць характарыстыкі сцёку.

Сцёкамназываецца колькасць вады, якая працякае праз папярочнае сячэнне ракі (у дадзеным створы) за пэўны прамежак часу.

Характарыстыкі сцёку наступныя: сярэдні расход вады за пэўны перыяд часу, аб’ём сцёку, модуль сцёку, слой сцёку, каэфіцыент сцёку. Расход вады вымяраецца напасрэдна на гідрастворах, астатнія характарыстыкі атрымліваюць разліковым шляхам.

Асноўнай характарыстыкай воднасці ракі з’яўляецца норма сцёку– сярэдні гадавы сцёк за шматгадовы перыяд. Значэнне нормы сцёку можна перадаць адной з характарыстык сцёку, г. зн. у выглядзе сярэдняга гадавога аб’ёму сцёку за шматгадовы перыяд (W0), расходу вады (Q0), слоя сцёку (h0), модуля сцёку (М0).

У рабоце разглядаецца вызначэнне гадавых характарыстык сцёку дзвума метадамі: пры наяўнасці даных гідраметрычных назіранняў (па табліцах штодзённых расходаў вады) і пры адсутнасці іх (па картах сярэдняга гадавога сцёку рэк).

У першым выпадку характарыстыкі сцёку разлічваюцца аналітыч-ным метадам. Для гэтага карыстаюцца табліцамі штодзённых расхо-даў вады, якія складаюцца на аснове зафіксаваных узроўняў вады і наступным вызначэннем штодзённых расходаў па крывым расходаў. Гэтым метадам карыстаюцца для вызначэння характарыстык сцёку для рэк, ахопленых гідралагічнымі назіраннямі.

У другім выпадку карыстаюцца картамі сцёку. Як правіла, гэты метад падыходзіць для вызначэння характарыстык сцёку для недасле-даваных і малых рэк, г. зн. не ахопленых гідралагічнымі назіраннямі.

Змест работы

1. Па даных табліцы штодзённых расходаў вады (Гидрологический ежегодник, т.____, вып.____) вызначыць гадавыя характарыстыкі сцёку (W, Q, M, h) ракі _____________ у створы_________ за 200_г.

2. Вызначыць сярэдні шматгадовы модуль сцёку (М0) у адзначаным пункце па карце ізаліній сярэдніх гадавых модуляў сцёку і правесці разлік асноўных характарыстык сцёку (Q0,W0,h0).

Выкананне работы

1. Воднасць ракі ў дадзеным створы ў той ці іншы момант часу характарызуецца расходам вады(Q, м³/с). Для вылічэння гадавых характарыстык сцёку ў першую чаргу выкарыстоўваецца велічыня сярэдняга гадавога расходу вады (Qс, м³/с) з гадавой табліцы штодзён-ных расходаў вады:

n

Qс=∑ Q і / (n),

1

дзе Qі – штодзённы расход або сярэдні расход за месяц;n– колькасць дзён або месяцаў ў годзе.

Аб’ёмсцёку за год (W, м³, млн.м³, км³) – колькасць вады, якая сця-кае з басейна за год праз дадзены створ ракі; вылічваецца па формуле:

W=QсТ,

дзе Т = 8640 · 365 = 31,54 · 106– колькасць секунд у годзе.

Слойсцёку(h, мм) за год – вышыню слоя вады, які ўтвараецца, калі аб’ём сцёку ракі раўнамерна размеркаваць па плошчы басейна; выліч-ваецца шляхам дзялення аб’ёму сцёку на плошчу басейна (F, км²):

h=W· 10³ / (F· 106) =W/ (F· 10³),

дзе 10³ у лічніку – перавод лінейных метраў у міліметры; 10³ у назоўніку – перавод квадратных кіламетраў у квадратныя метры.

Сцёк вылічваецца ў выглядзе слоя пры разліках, у якіх ён параўноўваецца з атмасфернымі ападкамі і выпарэннем, якія выражаюцца таксама ў міліметрах слоя (разлікі воднага балансу, вызначэнне каэфіцыента сцёку).

Модульсцёку (М, л/с км²) – аб’ём вады ў літрах, які сцякае ў секунду з квадратнага кіламетра плошчы басейна:

М=Qс· 10³ /F,

дзе 10³ у лічніку – перавод кубічных метраў у літры.

Модуль і слой сцёку з’яўляюцца велічынямі, аднесенымі да адзінкі плошчы басейнаў рэк, і таму служаць добрымі паказчыкамі для параўнання ўмоў сцёку розных па велічыне басейнаў і шырока выкарыстоўваюцца для пабудавання карт сцёку.

Каэфіцыентсцёку(η) выражаецца абстрактнай лічбай, менш за адзінку, і паказвае, якая частка атмасферных ападкаў, якія выпалі на паверхню басейна, сцякае ў раку, г. зн. дае адносную характарыстыку велічыні сцёку з басейна ў долях ад выпаўшых ападкаў:

η = h/Х,

дзе h – слой сцёку, мм;Х– слой атмасферных ападкаў (мм) за той жа разліковы перыяд.

Прыклад зыходных даных па гідрастворы р. Дняпро (г. Смаленск, 1999 г.) прыведзены у табл. 1.15, а разлік характарыстык сцёку – у табл. 1.16.

2. Для характарыстыкі размеркавання сцёку па тэрыторыі і разліку сцёку нявывучаных рэк складаюцца карты сярэднягашматгадовага сцёку(нормы сцёку). Норма сцёку – сярэдні сцёк ракі за шматгадовы перыяд (перыяд гідралагічных назіранняў).

На карты сцёку звычайна наносяцца ізалініі сярэдняга значэння модуля сцёку за шматгадовы перыяд ці гадавыя значэнні (за малаводны ці мнагаводны гады) модуля або слоя сцёку.

Зыходнымі данымі для складання карт сцёку з’яўляюцца харак-тарыстыкі сцёку, разлічаныя па матэрыялах шматгадовых фактычных назіранняў і вымярэнняў на гідрапастах для асобных вывучаных рачных басейнаў. Атрыманыя даныя адносяць да цэнтраў цяжару басейнаў, наносяць на карту і па іх, з улікам інтэрпаляцыі, праводзяць ізалініі сцёку– плаўныя лініі, якія злучаюць пункты з аднолькавымі велічынямінормы сцёку, звычайна выражанай у выглядзе модуля сцёку (Мо, л/с км²).

Першая карта нормы сцёку для Еўрапейскай часткі СССР (у т. л. длятэрыторыі Беларусі) была складзена Д. І. Качэрыным (1927). Яна грунтавалася на даных назіранняў усяго 32 пунктаў, але давала сапраўднае ўяўленне аб размеркаванні сцёку на тэрыторыі і мела важнае практычнае значэнне для гідралагічнага абгрунтавання многіх воднагаспадарчых мерапрыемстваў.

Табліца 1.15