Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практикум по гидрологии / 1-Лабараторна-практычныя.doc
Скачиваний:
33
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
2.64 Mб
Скачать

Кантрольныя пытанні

1. Вызначыць граніцы тэрмічных слаёў у глыбокім прэсным возе-ры.

2. Вызначыць сярэдні і максімальны тэрмічны градыент пры пра-мой тэрмічнай стратыфікацыі.

3. Вызначыць сярэдні і максімальны тэрмічны градыент пры адва-ротнай тэрмічнай стратыфікацыі.

4. Разлічыць сярэднюю тэмпературу вады на вертыкалі графічным метадам.

1.10. Гідраграфічная характарыстыка водных аб’ектаў (кантралюемая самастойная работа) Змест работы

Работа выконваецца з улікам ведаў, атрыманых студэнтам пры выкананні папярэдніх відаў работ. Гідраграфічнае апісанне воднага аб’екта (ракі, возера, вадасховішча) з’яўляецца інтэгральнай і завяршаючай работай. З другога боку, гэта творчая работа студэнта, якая садзейнічае замацаванню ведаў, атрыманых на лекцыях і лабараторных занятках па гідралогіі. Яна праводзіцца самастойна з выкарыстаннем неабходнай вучэбнай і навуковай літатаруры, спецыяльных (кадастравых) даведнікаў і атласаў. Студэнт павінен даць поўную і вычарпальную характарыстыку воднага аб’екта (іх пералік гл. у дадатку 3) па адпаведнаму (прыкладнаму) плану.

Выкананне работы

І. План гідраграфічнага апісання (абследавання) ракі

1. Назва, асаблівасці тапаніміі

2. Геаграфічныя каардынаты вытоку і вусця. Сістэма рэк (басейны ракі, мора)

3. Умовы фарміравання сцёку (фізіка-геаграфічная характарыстыка вадазбору)

3.1. Геаграфічнае становішча

3.2. Геалогія і падсцілаючыя грунты

3.3. Чацвярцічныя адкладанні

3.4. Рэльеф і сучасныя геамарфалагічныя працэсы

3.5. Глебы. Асвоенасць тэрыторыі вадазбору

3.6. Кліматычныя ўмовы (ападкі, выпарэнне, увільготненасць)

4. Характарыстыка рачной сеткі

4.1. Рачная сетка

4.2. Марфаметрычныя характарыстыкі вадазбору

4.3. Схема гідраграфічнай сеткі ракі

5. Характарыстыка даліны і русла ракі

5.1. Даліна ракі (вырабатанасць профілю, склоны, працэсы і інш.)

5.2. Пойма (параметры, грунты, расліннасць, выкарыстанне ў гаспадарцы)

5.3. Рэчышча ракі (звілістасць, рэчышчавыя працэсы, меандры, наяўнасць

старыц)

5.4. Берагі (параметры, сіметрычнасць, літалогія)

5.5. Марфаметрычныя характарыстыкі рэчышча, плёсаў, перакатаў, грунт,

расліннасці

5.6. Ухілы, хуткасці цячэння, брады

5.7. Масты, іх тыпы, назначэнне, выкарыстанне, перспектывы

5.8. Зарэгуляванасць сцёку (сучасная і перспектыўная)

6. Гідралагічны рэжым

6.1. Узроўневы рэжым. Аналіз графіка вагання ўзроўню вады

6.2. Режым сцёку. Аналіз гідрографа. Характэрныя расходы вады

6.3. Лядовы рэжым (лядовыя з’явы, фазы лядовага рэжыму, асаблівасці

замярзання і крыгалому, таўшчыня льда)

6.4. Гідрахімічны рэжым

6.5. Звіслыя і цягненыя наносы. Цвёрды сцёк

7. Гаспадарчае выкарыстанне. Сучаснае становішча і перспектывы

Дадаткі

1. Гідраграфічная схема ракі

2. Графікі ваганняў узроўню, гідрограф

3. Зводныя табліцы па рэжыму

Літаратура

ІІ. План гідраграфічнай характарыстыкі возера

1. Назва возера, асаблівасці тапаніміі, легенды, звязаныя з гісторыяй возера

2. Геаграфічнае становішча (геаграфічныя каардынаты па цэнтру возера,

сістэма ракі, басейн)

3. Характарыстыка вадазбору

3.1. Марфаметрыя вадазбору (даўжыня водападзельнай лініі; каэфіцыент раз-

віцця водападзельнай лініі; даўжыня, шырыня, асіметрыя, канфігурацыя

гушчыня рачной сеткі; ухілы; вышыня вадазбору; нахіл вадазбору)

3.2. Фізіка-геаграфічныя ўмовы вадазбору (лясістасць, забалочанасць,

азёрнасць, асвоенасць)

4. Характарыстыка катлавіны возера

4.1. Генезіс азёрнай катлавіны

4.2. Марфалогія катлавіны (берагі, тэрасы, азёрная пойма, мелкаводдзе,

астравы, плёсы)

4.3. Характар і даўжыня берагавой лініі

4.4. Размеркаванне глыбінь

5. Марфаметрычныя характарыстыкі возера (аб’ём, плошча, даўжыня, шыры- ня, каэфіцыент звілістасці берагавой лініі, сярэднія і максімальныя глыбіні)

6. Батыграфічная і аб’ёмная крывыя. Задачы прыкладнога значэння, якія мо- гуць рашацца з дапамогай крывых

7. Водныя расліны, зарастанне возера. Асноўныя групы раслін, ахоўныя віды

8. Тэмпературны рэжым возера. Змяненне тэмпературы з глыбінёй. Тэрміч- ны градыент. Сярэдняя тэмпература возера. Асаблівасці тэмпературнага рэжыму па порам года (прамая, адваротная стратыфікацыя, гоматэрмія)

9. Агульная мінералізацыя. Асноўныя іоны

10. Асаблівасці газавага рэжыму. Кісларод, вуглякіслы газ

11. Донныя адкладанні. Рэчыўны склад адкладанняў. Гаспадарчае выкарыстанне

адкладанняў

12. Водны (водагаспадарчы) баланс

13. Сучаснае выкарыстанне і перспектывы гаспадарчага выкарыстання

прыродных рэсурсаў азёр

ІІІ. План апісання вадасховішча

1. Назва вадасховішча. Паходжанне (гідранімія) назвы. Прызначэнне вадаёма

2. Геаграфічнае становішча (каардынаты створа плаціны, ГЭС, іншых

збудаванняў)

3. Характарыстыка вадазбору

3.1. Марфаметрыя вадазбора (даўжыня водападзельнай лініі; каэфіцыент

развіцця, даўжыня, асіметрыя, канфігурацыя, гушчыня рачной сеткі; ухілы;

вышыня вадазбору, нахіл вадазбору)

3.2. Фізіка-геаграфічныя ўмовы вадазбору (лясістасць, балоцістасць, азёрнасць,

асвоенасць)

4. Характарыстыка катлавіны вадасховішча

4.1. Генезіс катлавіны

4.2. Марфалогія катлавіны (берагі, тэрасы, пойма, мелкаводдзе, астравы,

плёсы)

4.3. Даўжыня берагавой лініі

4.4. Размеркаванне глыбінь

5. Характарыстыка чашы (ложа) вадасховішча

5.1. Характар запаўнення ложа

5.2. Тыпы берагоў, астравы, размеркаванне глыбінь

6. Марфаметрычныя характарыстыкі вадасховішча (аб’ём, плошча, даўжы- ня, шырыня, каэфіцыент звілістасці берагавой лініі, сярэднія і максі- мальныя глыбіні)

7. Батыграфічная і аб’ёмная крывыя. Мэты прыкладнога значэння, якія мо- гуць вырашацца з дапамогай крывых

8. Водныя расліны, зарастанне. Схема зарастання ложа. Асноўныя гру- пы раслін, ахоўныя віды

9. Тэмпературны рэжым. Змяненне тэмпературы з глыбінёй і па аквато- рыі. Тэрмічны градыент. Сярэдняя тэмпература. Асаблівасці тэмпера- турнага рэжыму па порам года (умовы перамешвання, прамая, адваротная стратыфікацыя, гоматэрмія)

10. Агульная мінералізацыя. Асноўныя іоны. Крыніцы забруджвання

11. Асаблівасці газавага рэжыму. Кісларод, вуглякіслы газ

12. Другасныя донныя адкладанні. Рэчыўныы склад адкладанняў. Умовы за- ілення.

Гаспадарчае выкарыстанне адкладанняў

13. Водны (водагаспадарчы) баланс

14. Сучаснае становішча і перспектывы гаспадарчага выкарыстання

прыродных рэсурсаў вадасховішчаў

Заўвага. Гідраграфічнае апісанне водных аб’ектаў выконваецца на працягу года і прадстаўляецца ў завершаным стане, у выглядзе рэферата, у час адпрацоўкі практычных работ. Тэкст суправаджаецца вынікамі разлікаў у выглядзе табліц, графікаў, картасхем.

Кансультацыі па выкананні работ у выкладчыка. Работа з’яўляецца завяр-шаючай сярод лабараторна-практычных работ.

Аб’ём гідраграфічнага апісання (рэферата), у т. л. таблічны і графічны матэрыял складае 25–30 старонак фармата А-4. М0

22