Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практикум по гидрологии / 1-Лабараторна-практычныя.doc
Скачиваний:
33
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
2.64 Mб
Скачать

Кантрольныя пытанні

1. Як праводзіцца ўвязка крывых расходаў вады?

2. Выканаць экстрапаляцыю крывой расходаў вады да найвышэй-шага ўзроўню па плошчы воднага сячэння і сярэдняй хуткасці цячэння.

3. Методыка вызначэння расходаў вады па крывой расходаў.

1.6. Вызначэнне тыпаў жыўлення ракі па гідрографу

Нагляднае ўяўленне аб ходзе ваганняў расходаў вады ракі на працягу года дае храналагічны графік – гідрограф, які паказвае змяненне штодзённых расходаў вады на працягу года:Q = f(Т).

Ён характарызуе ваганні воднасці ракі ў розныя фазы гідралагіч-нага рэжыму (веснавое разводдзе, межань, паводкі) і іх працягласць. Па гідрографу можна вызначыць аб’ём гадавога сцёку ракі, сцёку асобных месяцаў і перыядаў, меркаваць аб перавазе тыпу жыўлення ракі ў розныя гідралагічныя поры года, а таксама разлічыць, якую частку гадавога сцёку дае кожны тып жыўлення.

Змест работы

1. Па даных табліцы штодзённых расходаў вады (Гидрологический ежегодник, т.____, вып.____) пабудаваць гідрограф ракі _____________ у створы ______________ за 200_г.

2. Падзяліць гідрограф на часткі, адпаведныя розным відам жыў-лення ракі (снегавому, дажджавому, грунтавому).

3. Вызначыць велічыню кожнага тыпу жыўлення (у км³ і ў % ад гадавога сцёку) і пераважны тып жыўлення.

Выкананне работы

1. Зыходнымі данымі для пабудовы гідрографа з’яўляюцца што-дзённыя расходы вады ракі (табл. 1.14).

Гідрограф будуецца на міліметровай паперы (фармат 288 х 407 або 203 х 288 мм). На восі ардынат адкладваюцца расходы вады (Q, м³/с), а на восі абсцыс – час (Т, сут.). Вертыкальны маштаб выбіраецца ў залежнасці ад велічыні расходаў, гарызантальны: у 1 мм – 1; 2 сутак. Для расходаў вады рэкамендуюцца наступныя маштабы: у 1 см – 0,1; 0,2; 0,5; 1; 2; 5; 10; 50; 100 м³/с і г. д.

Табліца 1.14

Гадавая табліца штодзённых расходаў вады (Q, м3/с) – р. Дняпро (г. Магілёў, 1972 г.). W = 2,95 км³; М = 4,49 л/с км²; h = 142 мм; F = 20800 км²

Дата

І

ІІ

ІІІ

ІV

V

VІІ

VІІІ

ІХ

Х

ХІ

ХІІ

1

87,8

38,5

42,8

291

319

105

52,8

46,7

32,9

37,2

47,8

56,5

2

86,8

38,5

42,8

296

298

105

50,3

48,5

32,9

38,3

47,8

61,6

3

85,8

38,8

43,2

295

277

109

50,3

48,5

32,9

39,4

48,4

64,2

4

84,6

38,8

43,2

302

258

113

51,5

46,9

32,9

40,6

47,8

65,5

5

83,7

38,8

43,2

328

237

117

55,2

45,2

32,9

40,6

49,0

66,2

6

83,3

38,5

43,8

341

215

119

56,5

43,5

32,9

41,8

50,9

66,2

7

83,2

38,5

43,8

388

194

114

55,9

41,8

33,4

41,2

50,3

66,8

8

82,2

37,7

43,8

500

176

105

55,2

41,8

33,8

40,6

50,3

68,8

9

79,4

37,7

43,8

598

155

96,6

55,2

40,6

33,8

40,6

51,5

70,7

10

78,4

38,3

43,7

629

139

91,1

56,5

41,8

33,8

40,6

52,8

73,3

11

76,4

38,3

43,7

589

125

85,7

56,5

41,8

33,8

40,6

54,0

74,7

12

73,7

38,0

44,3

528

113

80,4

56,5

40,6

33,4

40,0

55,3

76,0

13

69,6

38,0

44,3

483

105

76,2

57,7

37,2

32,9

40,6

57,8

77,3

14

67,8

38,6

45,4

452

99,0

76,2

58,3

36,6

33,4

40,6

57,2

78,0

15

66,1

38,6

45,4

434

93,4

72,8

60,2

36,6

32,9

41,2

58,4

78,6

16

63,1

38,2

49,1

423

91,9

68,3

62,7

34,9

32,9

41,8

57,2

78,6

17

60,8

38,9

61,0

415

89,5

63,9

63,9

34,9

33,4

41,2

57,8

81,3

18

58,9

38,9

78,1

415

88,8

61,4

62,7

33,8

33,8

41,8

57,8

82,0

19

57,0

38,5

84,2

416

90,3

59,0

61,4

33,8

33,8

41,8

59,1

81,3

20

55,1

39,1

84,7

416

90,3

59,0

60,2

33,4

33,8

42,9

59,1

81,3

21

52,4

39,1

85,9

420

91,9

57,7

59,0

32,4

33,8

42,9

57,8

80,0

22

50,6

39,1

88,3

421

98,2

56,5

56,5

32,0

34,9

43,5

59,1

78,6

23

48,8

40,1

98,0

423

98,2

54,6

55,2

32,9

34,9

45,3

59,7

76,0

24

47,0

40,5

109

423

105

52,8

52,8

32,9

35,5

47,8

59,1

67,2

25

45,8

40,5

132

418

115

51,5

50,3

32,4

36,0

50,3

59,1

51,5

26

43,8

40,9

142

408

121

50,3

49,0

32,0

36,0

49,0

59,1

48,6

27

42,6

42,4

156

396

117

56,5

47,8

31,1

36,6

49,0

59,7

47,8

28

41,5

42,4

172

384

116

65,2

46,4

31,6

36,6

48,4

57,8

42,7

29

40,4

42,8

202

364

111

66,4

46,1

32,0

37,2

48,4

57,8

37,8

30

39,3

238

340

108

59,6

45,5

32,4

37,2

47,8

54,6

37,4

31

39,3

273

107

45,0

32,9

47,8

37,3

Qc

63,7

39,2

87,4

418

143

78,3

54,6

37,5

34,2

43,0

55,1

66,3

Qнайб

93,6

42,8

284

632

330

120

63,9

48,5

37,2

50,3

60,4

82,0

Qнайм

38,9

37,7

42,8

287

888

50,3

45,0

31,1

32,9

37,2

47,2

36,6

Сярэдні (Qc) гадавы 93,4 Найбольшы (Qнайб) 632 (10.ІV)

Найменшы (Qнайм) летні 31,1 (28.VІІІ) Найменшы (Qнайм) зімні 37,7 (8.ІІ)

Заўвага: W – аб’ём сцёку; M – модуль сцёку; h – слой сцёку; F – плошча вадазбору; Qc, Qнайб, Qнайм – расход вады: адпаведна сярэдні, найбольшы і найменшы

Рыс. 1.12 а. Вызначэнне тыпаў жыўлення ракі па метаду Б. В. Палякова.

Гідрограф р. Дняпро (г. Магілёў, 1999 г.): 1 – сцёк снегавых водаў;

2 – сцёк дажджавых водаў; 3 – сцёк грунтавых водаў

б) метад вызначэння крыніц жыўлення ракі па гідрографе Б. І. Ку-дзеліна заснаваны на ўліку берагавога рэгулявання, перыяд якога роўны перыяду веснавога разводдзя і часу дабягання грунтавых водаў, якія паступілі раней у рэчышчавую сетку ў верхняй частцы басейна. Пры гэтым улічваецца, што падземнае жыўленне магчыма толькі ў перыяд, калі ўзровень вады ў рацэ ніжэй узроўню грунтавых водаў.

Рыс.1.12 б. Вызначэнне тыпаў жыўлення ракіпа метаду Б. І. Кудзеліна.

Гідрограф р. Дняпро (г. Магілёў, 1999 г.): 1 – сцёк снегавых водаў;

2 – сцёк дажджавых водаў; 3 – сцёк грунтавых водаў

Пры высокіх узроўнях ракі адбываецца фільтрацыя часткі яе вода ў грунт.

Карыстаючыся данымі гадавой табліцы штодзённых расходаў вады (у нашым прыкладзе табл.1.14), на поле графіка наносяць у выглядзе пунктаў велічыні расходаў вады за кожныя суткі. Паслядоўна злучыўшы нанесеныя пункты, атрымліваюць гідрограф (рыс. 1.12 аі 1.12б). На ім падпісваюцца: назва ракі, гідраствор – пункт і год назіранняў; Лядовыя з’явы паказваюцца ўмоўнымі знакамі (рыс. 1.13) (у падмалюнкавым подпісе дадзены ўмоўныя знакі лядовых з’яў, адзначаных у табліцах штодзённых расходаў вады).

2. Пасля пабудовы па гідрографе выдзяляюць крыніцы жыўлення (падземнае, дажджавое, снегавое, а ў горных раёнах і ледніковае).

Пры адсутнасці даных аб рэжыме грунтавых водаў найбольшую цяжкасць уяўляе вызначэнне падземнага жыўлення. Для выдзялення яго на гідрографе распрацавана некалькі метадаў. Разыходжанні паміж імі ў асноўным у вызначэнні жыўлення грунтавых водаў у перыяд разводдзя.

У дадзенай рабоце мы разгледзім два метады вызначэння па гідрографе жыўлення ракі з гарызонтаў грунтавых водаў, якія гідраўлічна звязаны з ёю (Б. В. Палякова і Б. І. Кудзеліна):

а) метад Б. В. Палякова заснаваны на тым, што падземнае жыўлен-не адсутнічае ў момант праходжання піку разводдзя праз дадзены гідраствор, а змяншэнне падземнага жыўлення і павелічэнне на спадзе ідзе раўнамерна. Згодна з яго метадам, падземнае жыўленне аддзяля-ецца на гідрографе ад паверхневага адрэзкамі прамой лініі, якія ідуць ад нізкага расходу вады перад пачаткам разводдзя да нуля ў момант праходжання піку і да нізкага расходу вады ў канцы спаду (гл. рыс. 1.12 а, пункцірная лінія АП’Г);

З пачаткам веснавога разводдзя (гл. рыс. 1.12 б, пункт А) узровень вады ў рацэ перавышае ўзровень грунтавых водаў і падземнае жыўленне ў раёне замыкаючага гідраствора (г. Магілёў) з прычыны падпоры спыняецца з 15.ІІІ. (лінія АБ). Аднак грунтавыя воды, якія паступаюць у рэчышча да пачатку разводдзя ў вярхоў’і вадазбору, будуць рухацца да створа (г. Магілёў) разам з хваляй разводдзя. Пасля іх праходжання падземнае жыўленне спыняецца да спаду разводдзя (пункт Г). Ведаючы хуткасць руху хвалі разводдзя (хуткасць дабягання) і адлегласць ад вытоку да замыкаючага створа, можна вызначыць час, за які грунтавыя воды пройдуць ад вярхоўяў да замыкаючага створа. Для гэтага хуткасць дабягання разлічваецца па датах наступлення піку разводдзя ў замыкаючым створы (г. Магілёў,t2 = 10.ІV) і ў створы, які размешчаны вышэй замыкаючага ( у нашым прыкладзе – г. Орша,t1 = 9.ІV). Адлегласць паміж названымі створаміI = 92 км (рыс. 1.14).

Грунтавыя воды паступілі ў рэчышча р. Дняпро да пачатку весна-вога разводдзя ў вярхоўях вадазбору і рухаюцца да замыкаючага гідраствора г. Магілёў разам з хваляй разводдзя.

Рыс. 1.13. Умоўныя знакі фаз лядовага рэжыму на гідрографе:

1 – сала ( : ); 2 – заберагі ( ) ); 3 – рэдкі ход шарашу ( ); 4 – густы ход шарашу ( Ш ); 5 – крыгаход рэдкі ( Х ); 6 – крыгаход густы або сярэдні ( Л ); 7 – ледастаў ( ); 8 – вада цячэ паверх лёду ( ); 9 – закраіны і лёд падняло (() ); 10 – дата затору ці зажору ( , ); 11 – дата зруху лёду (П)

▼– пасты, якія вымяраюць сцёк вады; t2,t1– час наступлення піку разводдзя адпаведна ў створах Оршы і Магілёва;L – адлегласць ад вытоку да замыкаючага створа (г. Магілёў);I– адлегласць паміж створамі Магілёва і Оршы; Тдаб– час дабягання, за які грунтавыя воды пройдуць ад вярхоўяў да замыкаючага створа.

Хуткасць дабягання (vдаб) вылічваецца па формуле:

Vдаб =I/ (t2t1) = 92 / (10.ІV – 9.ІV) = 92 / 1 = 92 км/сут.

Адлегласць ад вярхоўяў (вытоку) р. Дняпро да замыкаючага створа г. Магілёва L = 619 км; час дабягання (Тдаб), за які грунтавыя воды пройдуць ад вярхоўяў да замыкаючага створа, вылічваем па формуле:

Тдаб=L/v даб = 619 / 92 = 6,7 ≈ 7 сут.

Такім чынам, грунтавыя воды з верхняй часткі басейна будуць праходзіць праз створ г. Магілёва на працягу 7 сутак пасля пачатку разводдзя (15.ІІІ + 7сут.) да 22.ІІІ. На гідрографе адпаведна гэтай даце адзначым пункт В. Зніжэнне расходу грунтавых водаў, якія праходзяць праз замыкаючы гідраствор транзітам, прымаецца раўнамерным (прамая АВ).

Рыс. 1.14. Схема для вылічэння хуткасці дабягання (vдаб) грунтавых водаў

У замыкаючым створы (г. Магілёў) не будзе падземнага жыўлення з навакольнага раёна да заканчэння разводдзя 26.VІ (лінія ГД). Аднак у верхняй частцы басейна, дзе яно закончылася раней, грунтавыя воды пачнуць паступаць у рачную сетку і па рэчышчы да замыкаючага створа. Дату пачатку іх праходжання праз апошні створ можна вызначыць, калі вядомы момант заканчэння разводдзя ў вярхоўях (у нашым выпадку 8.VІ) і час дабягання (Тдаб = 7 сут. ад вярхоўяў да гідраствора каля г. Магілёва), г. зн. 8.VІ + 7сут. = 15.VІ. Гэту дату на гідрографе адзначым пунктам Е. Улічваючы, што ўзрастанне грунтавога жыўлення транзітнымі водамі ў канцы разводдзя раўнамернае, пакажам яго лініяй ЕГ. У астатнюю частку года падземнае жыўленне аддзяляецца ад паверхневага плаўнай лініяй, якая злучае пункты, адпаведныя найменшым расходам вады (гл. рыс. 1.12б, пунктыа, б, в). Рэзкія змяненні расходаў вады, якія паказаны на гідрографе вышэй лініі падземнага жыўлення, адносяцца летам да дажджавога жыўлення, зімой – да снегавога (раставанне снегу пры адлігах).

Рэзкія кароткачасовыя павелічэнні расходаў (пікі на спадзе разводдзя) адбываюцца пры выпадзенні дажджу, змяншэння – пры моцных пахаладаннях у басейне ракі, якія замаруджваюць раставанне снегу. Больш дакладна вызначыць прычыну змянення расходу і правільна ўстанавіць тып жыўлення ў гэтых выпадках можна пры сумесным разглядзе гідрографа і ходу тэмпературы паветра і атмасферных ападкаў.

3. Пасля выдзялення тыпаў жыўлення ракі на гідрографе (па метаду Б. І. Кудзеліна) адзначаем на ім наступныя плошчы сцёку (гл. рыс. 1.12 б):

1) паверхневага снегавога (АПКГЕВ і ЛаІ);

2) паверхневага дажджавога (КГбвМНУ);

3) падземнага (грунтавога) (ІаАВО і ГбвМРЕ).

Паколькі адрозненні ў аб’ёмах падземнага жыўлення, вызначаных па метадах Б. І. Кудзеліна і Б. В. Палякова, нязначныя, пры адсутнасці даных аб часе дабягання грунтавых водаў з вярхоўяў басейна да разліковага гідраствора можна выдзеліць тыпы жыўлення па метаду Б. В. Палякова.

Плошча, абмежаваная лініяй гідрографа і восямі каардынат, адпавядае аб’ёму гадавога сцёку(W, м³ або км³). Для падліку гадавога сцёку патрэбна вызначыць гэтую плошчу ў см² і памножыць яе на адзінку масштаба малюнка (на значэнне 1 см² у маштабе). У нашым прыкладзе пры вертыкальным маштабе ў 1 см² 50 м³/с і гарызанталь-ным – у 1 см 20 сут плошча ў 1 см² адпавядае 50 ∙ 20 ∙ 86400 = 864 ∙ 10 м³ (86400 – колькасць секунд у сутках). Аналагічна па частках гідрографа, які адлюстроўвае асобныя віды жыўлення, вызначаецца велічыня сцёку снегавых, дажджавых і грунтавых водаў і доля іх (у % ад гадавога сцёку) у агульным жыўленні ракі.

На аснове выдзеленых тыпаў крыніц жыўлення па гідрографе і падліку працэнтных суадносін паміж імі можна зрабіць вывад аб пераважным тыпе жыўлення гэтай ракі. Карыстаючыся гідралагічнымі класіфікацыямі (Львовіч, Кузін, Кудзелін і інш.) дазваляе вызначыць занальны тып жыўлення ракі.