Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практикум по гидрологии / 1-Лабараторна-практычныя.doc
Скачиваний:
33
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
2.64 Mб
Скачать

Асноўныя лядовыя ўтварэнні і з’явы лядовага рэжыму рэк

Умоўны знак

Назва

Кароткая характарыстыка

:

Сала, снежура

Сала – плывучыя па паверхні вады празрыстыя ледзя-ныя крышталікі ў выглядзе дробных іголак і вельмі тонкіх пласцінак, падобных здалёк на плямы застыла-га на вадзе тлушчу. Назіраецца з наступленнем адмоў-ных тэмператур паветра і рэдка вясной – пасля моц-ных пахаладанняў

)

Заберагі

Заберагі – нерухомыя палосы лёду ўздоўж берагоў, якія ўтвараюцца шляхам замярзання вады каля берагоў, на водмелях і ў залівах або замярзання лёду і шарашу, прынесеных у час крыгаходу ці ходу шарашу. Утварэнне заберагаў характэрна для асенне-зімовага перыяду, але іншы раз назіраецца вясной пры моцных пахаладаннях у час або пасля крыгаходу

Ш

Рэдкі ход шарашу

Густы або сярэдні ход шарашу

Шарош – усплыўшы ўнутрыводны лёд, у масе якога часта ўтрымліваецца таксама сала, снежура і дробна-біты лёд. Рухомы шарош (ход шарашу) мае выгляд асобных камякоў рознай вялічыні і формы, збітых у больш ці менш шчыльную масу – «шарашовыя дыва-ны» або скопішчы акруглай блінчатай формы – «шара-шовыя вянкі»

Х

Л

Крыгаход рэдкі

Крыгаход густы або сярэдні

Крыгаход: асенні – плывучыя льдзіны і ледзяныя палі, што ўтварыліся ў выніку змярзання сала, снежуры, лёду заберагаў, шарашу; вясенні – у выніку разбурэння ледзянога покрыва

Z

]

;

Ледастаў

Несуцэльны

ледастаў

Ледастаў з

шарашам

Ледастаў з таросамі

Ледастаў – суцэльнае або з палонкамі нерухомае ледзяное покрыва з гладкай або таросістай паверхняй

Вада цячэ паверх ільду

Паток вады паверх ільду паласой уздоўж берагоў, па сярэдзіне або па ўсёй шырыні ракі. Утвараецца пры наледзях, у час адлігі і перад крыгаломам. З’яўляецца характэрным для перамярзаючых рэк

(

Закраіны

Закраіны – палосы вады ўздоўж берагоў, калі лёд размыты плынню да дна або аддзелены ад берагоў у выніку ўсплывання ледзянога покрыва з прычыны прыбывання вады, а на сярэдзіне ракі яшчэ ёсць нерухомае ледзяное покрыва. Закраіны назіраюццца, як правіла, перад крыгаломам, іншы раз – зімой пасля працяглай адлігі ці актыўнага прытоку грунтавых водаў

Затор (зажор) ніжэй паста

Затор (зажор) вышэй паста

Затор – сцясненне сячэння ракі льдзінамі пры кры-гаходзе. Пры асеннім крыгаходзе ён часта выклікае надыход ледаставу. Вясной заторы назіраюцца часцей, чым восенню, і з прычыны большай таўшчыні лёду бываюць больш магутнымі. Пры заторы таксама, як і пры зажоры, вышэй месца яго ўтварэння бачна падняцце, а ніжэй – спад узроўню вады.

Зажор – сцясненне сячэння ракі шарашам і дроб-набітым ільдом. Утвараецца часцей за ўсё пры ўстанавіўшымся ледзяным покрыве ад скопішча пад ільдом шарашу на паваротах рэчышча і ў месцах з замаруджаным цячэннем. Часам зажор пачынае раз-вівацца і пры адсутнасці лядовага покрыва, якое ў гэтым выпадку ўтвараецца ў час фарміравання зажора са змёрзлых мас шарашу

П

Зрухі лёду

Адарванае ад берагаў і ўсплыўшае ледзяное покрыва, якоя цалкам або разламанае на вялікія палі зрухваецца ўніз па цячэнню, спыняецца. Зрухаў можа быць адзін або некалькі; назіраецца перад крыгаломам

Здабытак паказчыкаў гушчыні і ступені пакрыцця ракі лёдам або шарашам (0,8 х 0,5 = 0,4) дае сумарную характарыстыку з’явы і называецца каэфіцыентам крыгаходу (ходу шарашу).

Гушчыня крыгаходу (ходу шарашу), адзначаная назіральнікам у палявой кніжцы ў дзесятых долях шырыні ракі, занятай лёдам (шарашам), падзяляецца на тры катэгорыі:

1) крыгаход (ход шарашу) рэдкі – гушчыня рухомага шарашу або лёду складае менш чым 0,3;

2) крыгаход (ход шарашу) сярэдні – гушчыня рухомага шарашу або лёду 0,3–0,6;

3) крыгаход (ход шарашу) густы – гушчыня рухомага шарашу або лёду 0,7 і больш.

4. Пры вызначэнні тэмпературывады да паказання тэрмометра ўводзіцца інструментальная папраўка (у адлікі па тэрмометру пры значэннях тэмпературы вады ніжэй 2оС) з пасведчання паводле даных апошняй паверкі (табл. 1.7). Выпраўленыя значэнні тэмпературы з дакладнасцю да 0,1оС выпісваюцца побач з запісамі адлікаў па тэрмо-метру. У нашым прыкладзе тэрмометр № 633-41 паводле запісу ў кніжцы КГ-1 мае папраўку 0,0оС (табл. 1.7).

Табліца 1.7

Выпіска з кніжкі КГ-1

Тэрмометры ў перыяд іх дзеяння

ў месяцы

Нумар

Дата апошняй паверкі

Тэмпература, ˚С

Папраўка

Завадскі

Апошняй паверкі

Ад

Да

Тэрмометр для вады з

01.04.1973 па 30.04.1973

63341

156

15.03.1970

-1,6

+40,0

0,0º

Тэмпература вады і паветра за суткі вылічваецца як сярэдняе арыфметычнае і не вылічваецца ў выпадку пропуску за адзін тэрмін. У канцы месяца вызначаюцца сярэднія дэкадныя і сярэднія месячныя значэнні тэмпературы (як сярэднія з сярэдніх дэкадных). Найбольшыя значэнні тэмпературы выбіраюцца з усіх тэрміновых вымярэнняў.