Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практикум по гидрологии / 1-Лабараторна-практычныя.doc
Скачиваний:
33
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
2.64 Mб
Скачать

Кантрольныя пытанні

1. Што называецца «нулём графіка»?

2. Як вызначаецца вышыня ўзроўню вады над нулём графіка?

3. У чым заключаецца першасная апрацоўка матэрыялаў назіранняў на вадамерным пасту?

1.3. Паўтаральнасць і працягласць стаяння ўзроўняў вады

Для вырашэння шэрага практычных задач (напрыклад, вызначэння перыяду, на працягу якога ўзровень вады не апускаўся ніжэй зададзенага; значэнні ўзроўню, ніжэй якога вада не апускалася на працягу пэўнай колькасці дзён, або вызначэння ўзроўню, які часцей за ўсе сустракаецца, і т. п.) праводзяць статыстычную апрацоўку ўзроўняў. Такая апрацоўка, якая грунтуецца на прынцыпах і метадах матэматычнай статыстыкі, выконваецца для любых гідралагічных паказчыкаў: узроўняў, расходаў вады, сцёку і т. п. у розныя перыя-ды (шматгадовы, асобны год, перыяд крыгаходу і веснавога раз-воддзя, межань і г. д.). У выніку апрацоўкі вызначаюцца паўтараль-насць (частата) і працягласць (забяспечанасць) гідралагічных характа-рыстык і будуюцца крывыя частаты і забяспечанасці.

Паўтаральнасць узроўняў паказвае колькасць дзён або гадоў – ліч-бу выпадкаў стаяння ўзроўняў у зададзеным узроўневым інтэрвале. Паўтаральнасць, выражаная ў працэнтах ад агульнай колькасці дзён разглядваемага перыяду, называеццачастатой.

Працягласць стаяння ўзроўню– гэта колькасць дзён або гадоў, на працягу якіх назіраліся ўзроўні вышэй зададзенага ці роўныя яму. Працягласць, выражаная ў працэнтах ад усяго разліковага перыяду, называеццазабяспечанасцю(Р, %).

Змест работы

1. Па даных гадавой табліцы штодзённых узроўняў вады (ШУВ) (Гидрологический ежегодник, т.____, вып..______)скласці ведамасць паўтаральнасці (частаты) і працягласці (забяспечанасці) узроўняў вады ракі _____________ у створы __________ за _____г.

2. Пабудаваць крывыя частаты і забяспечанасці.

3. Выбраць характэрныя ўзроўні на графіках частаты і забяспеча-насці і вызначыць іх велічыні.

Выкананне работы

1. Для складання ведамасці паўтаральнасці і працягласці стаяння ўзроўняў амплітуда вагання ад НмаксдаНмінданых табліцы ШУВ (табл. 1.8) разбіваецца на 10–15 інтэрвалаў (напрыклад, па 10, 20, 40 або 50 см), значэнні якіх запісваюць у графу 1 табл. 1.9.

У гэтым прыкладзе амплітуда ваганняў узроўню вады р. Дняпро (г. Орша) (гл. табл. 1.8) раўняецца 396 см (за год НмаксНмін = 440 – 44) і падзелена на інтэрвалы па 40 см ад значэння ўзроўню 450 см і да 10 см.

Паводле табл. 1.8 вызначаем памесячна колькасць дзён стаяння ўзроўняў у межах кожнага інтэрвалу і запісваем іх у графах 2–13 табл. 1.9; пры праверцы («Разам») вертыкальнае падсумаванне павін-на даць колькасць дзён у кожным месяцы.

Падсумаванне колькасці выпадкаў (дзён) за ўсе месяцы для дадзе-нага інтэрвалу паказвае паўтаральнасць узроўняў за год для кожнага інтэрвалу і запісваецца ў графу 14 табл. 1.9. Частата ўзроўню (або адносная паўтаральнасць) вызначаецца ў працэнтных суадносінах да 365 дзён і запісваецца ў графу 15 табл. 1.9.

Працягласць стаяння ўзроўню ў днях вылічваецца як сума наступнай паўтаральнасці. Для інтэрвалу 450–410 см (гл. табл. 1.9) паўтаральнасць і працягласць складаюць 5 дзён, або 1,37 %; для інтэрвалу 409–370 см паўтаральнасць– 16 дзён, або 5,75 %; для апошняга інтэрвалу 49–10 см працягласць стаяння ўзроўняў– 365 дзён, што адпавядае забяспечанасці 100 %.

Табліца 1.8