Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практикум по гидрологии / 1-Лабараторна-практычныя.doc
Скачиваний:
33
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
2.64 Mб
Скачать

Кантрольныя пытанні

1. Як вызначаецца даўжыня басейна ракі (2 варыянты)?

2. Вызначыць паправачны каэфіцыент на звілістасць (пры разліку сапраўднай даўжыні ракі).

3. Вылічыць каэфіцыент звілістасці галоўнай ракі ці яе асобнага ўчастка.

Рыс. 1.5. Графік нарошчвання плошчы басейна ад вытоку да вусця ракі

4. Чым адрозніваюцца паправачны каэфіцыент на звілістасць і каэ-фіцыент звілістасці?

5. Вызначыць падзенне і падоўжны ўхіл галоўнай ракі, дна русла.

6. Пабудаваць гідраграфічную схему ракі.

7. Пабудаваць графік нарошчвання плошчы басейна ад вытоку да вусця.

1.2. Гідралагічныя назіранні на вадамерным пасту і іх першапачатковая апрацоўка

На рачных гідралагічных пастах Беларусі праводзяцца назіранні за вышынёй ўзроўню і тэмпературай вады, таўшчынёй лёду, снегу на лёдзе; лядовым рэжымам, шарашам, ветрам, хвалямі, ападкамі, воднай расліннасцю, змяненнем рэчышча, сплавам, суднаходствам. Састаў назіранняў вызначаецца разрадам паста.

Частата іх рэгістрацыі на працягу сутак залежыць ад рэжыму ракі. Асноўнымі тэрмінамі назіранняў з’яўляюцца 8 і 20 гадзін. У перыяды веснавога разводдзя і дажджавых паводак, замярзання і крыгалому ракі (калі бачны ход шарашу, крыгаход і адначасовыя з імі з’явы – зажоры і заторы) акрамя адзначаных тэрмінаў праводзяцца дадатковыя назіранні праз роўныя прамежкі часу: 2, 4 ці 6 гадзін, у залежнасці ад характару і хуткасці падняцця і спаду разводдзя або дажджавой паводкі, інтэнсіўнасці лядовых з’яў. Таўшчыню лёду, снегу на лёдзе і падводнага шарашу вымяраюць 10, 20-га чысла і ў апошні дзень месяца.

Гідралагічныя назіранні запісваюць у палявую кніжку КГ-1, якая штодзённа апрацоўваецца назіральнікам. У канцы кожнага месяца кніжка высылаецца на станцыю, дзе вынікі назіранняў аналізуюцца і складаецца гадавая табліца «Штодзённыя ўзроўні вады» (ШУВ) і інш. па дадзенаму вадамернаму пасту (в/п).

Разгледзім першасную апрацоўку гідралагічных назіранняў вадамернага паста на палях.

Змест работы

Апрацаваць палявую кніжку для запісу вадамерных назіранняў за _______________ месяц 200_ г. на рацэ _______________________

в/п ________________________па даных выпіскі з КГ-1:

1. Вылічыць вышыню ўзроўню вады (Н, см ) над нулём («0») гра-фіка.

2. Вылічаць сярэднія сутачныя ўзроўні (Нi, см) над нулём графіка (для двухтэрмінавых і шматтэрмінавых назіранняў), сярэдні за месяц (Нc) і выбраць найвышэйшы і найніжэйшы ўзроўні.

3. Паказаць умоўнымі знакамі лядовыя ўтварэнні паводле запісаў назіральніка.

4. Апрацаваць даныя назіранняў за тэмпературай вады і паветра.

Выкананне работы

1. Перш чым вылічаць вышыню ўзроўню вады, неабходна праве-рыць правільнасць пераходу да больш частых тэрмінаў назіранняў. Пры пераходзе з адной палі на другую назіранні павінны выконвацца па дзвюх палях.

На рыс. 1.6паказана схема адзнак вышыні паляў, нуля графіка і прыводак. Для вадамернага паста ўстанаўліваеццануль («0») графі- ка– умоўная гарызантальная плоскасць, адзнака вышыні якой з’яўля-ецца пастаяннай для ўсяго перыяду існавання паста. Адзнака нуля графіка выбіраецца з такім разлікам, каб яна праходзіла не менш чым на 0,5 м ніжэй самага нізкага ўзроўню вады ў рацэ ў створы вадамер-нага паста. Гэтым дасягаецца тое, што пры самых нізкіх узроўнях ва-ды адлікі іх над нулём графіка будуць заўсёды дадатнымі (рыс. 1.6а).

Рыс. 1.6. Схема знаходжання ўзроўню вады над «0» графіка

р. Заходняя Дзвіна (г. Віцебск)

Сустракаецца няўдалы першапачатковы выбар плоскасці «0» гра-фіка вышэй ніжэйшага ўзроўню вады, з-за чаго адлікі над «0» графіка будуць адмоўнымі (рыс. 1.6 б). Для кожнай палі вылічваецца прывод-ка (h, см) – перавышэнне галоўкі палі над плоскасцю нуля графіка.

У графе 4 табл. 1.4запісаны адлік па рэйцы (а), у даведачнай табліцы (табл. 1.5) – прыводка (h).

У нашым прыкладзе назіранні 1 красавіка 1999 г. у 8 гадзін праводзіліся па палях № 13 і № 12 (табл. 1.4) і адлікі былі адпаведна а= 65/14 см (рыс. 1.5а).

У табл. 1.5 прыводка палі № 13 раўняецца 271 см, палі № 12 – 322 см. Такім чынам, узровень над «0» графіка па палі № 13 будзе раўняцца: Н = 271 + 65 = 336 см і па палі № 12:Н = 322 + 14 = 336 см. Аналагіч-на вызначаюцца адлікі вышыні ўзроўню да «0» графіка за кожны дзень месяца.

Табліца 1.4