Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практикум по гидрологии / 1-Лабараторна-практычныя.doc
Скачиваний:
33
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
2.64 Mб
Скачать

Кантрольныя пытанні

1. Як вызначаецца даўжыня возера?

2. Як будуюцца аб’ёмная і батыграфічная крывыя возера?

3. Якое значэнне маюць батыграфічная і аб’емная крывыя?

4. Методыка вызначэння аб’ёму вады возера (слоя вады) па баты-графічнай крывой (графічны метад).

5. Метады падліку аб’ёму вады ў возеры і іх сутнасць.

1.9. Размеркаванне тэмпературы вады па вертыкалі ў возеры

Размеркаванне тэмпературы вады па глыбіні ў прэсных замярза-ючых азёрах зоны клімату ўмераных шырот абумоўлена шэрагам заканамернасцей тэрмічнага рэжыму і яго характэрнымі асаблівасця-мі, звязанымі ў першую чаргу з ваганнямі па порам года цеплаабмену ў возеры і перамешваннем воднай масы.

Награванне вадаёма адбываецца ў асноўным ад паступаючай на паверхню вады сонечнай радыяцыі, у адпаведнасці з гадавым ходам якой змяняецца і тэмпература воднай масы. Найбольшыя змяненні тэмпературы назіраюцца на паверхні возера, г. зн. на мяжы, дзе больш актыўна адбываецца цеплаабмен паміж вадой і паветрам. Цяпло пранікае ў глыбіню ў выніку канвекцыі, г. зн. шляхам вертыкальнага перамяшчэння часцінак вады ў сувязі з іх рознай шчыльнасцю, а таксама ў выніку дынамічных з’яў (хваляванняў, цячэнняў).

Награванне і ахалоджванне глыбінных слаёў вады ў возеры шляхам канвекцыі адбываецца ў прэсных вадаёмах толькі ў тым выпадку, калі тэмпература верхніх слаёў вады ніжэй ці вышэй за 4 ºС (тэмпература найбольшай шчыльнасці). Пры награванні (у межах ад 0 º да 4 ºС) або ахалоджванні (пры тэмпературы вышэй за 4 ºС) верхніх слаёў вады павялічваецца іх шчыльнасць, што прыводзіць да апускання слаёў на глыбіню і замяшчэнню больш лёгкімі (менш шчыльнымі) глыбіннымі слаямі вады.

Такім чынам, перамешванне слаёў, якое ўзнікае ў азёрах (верты-кальная канвекцыйная цыркуляцыя) абумоўліваецца рознай шчыль-насцю вады на розных глыбінях. Канвекцыйнае перамешванне спыня-ецца, калі ўся вада ў возеры прымае аднолькавую тэмпературу, роўную тэмпературы прыдоннага слоя вады, а для неглыбокіх азёр t= 4 ºС. Такі стан у возеры называеццагоматэрміяй(рыс. 1.18, крывая ІІ). Яна характэрна для пераходных перыядаў тэрмічнага рэжыму – вясны і восені. Перыяд з гоматэрміяй назіраецца ў возеры кароткі час. Таму зафіксаваць такі стан воднай масы возера даволі цяжка. Часцей за ўсё замераныя тэмпературы мала адрозніваюцца па глыбіні.

Пры ахалоджванні вады да тэмпературы ніжэй за 4 ºС паверхневыя слаі яе становяцца лягчэйшымі за ніжэйляжачыя больш цёплыя і шчыльныя слаі. Таму ў зімні перыяд, калі водныя масы азёр утрымлі-ваюць найменшую колькасць цяпла, тэмпература паверхневага слоя вады блізкая да 0 ºС. З глыбінёй тэмпература павялічваецца і для большасці вадаёмаў знаходзіцца ў межах 1,5–4,0 ºС, а пры прагра-ванні ад цеплааддачы дна часам некалькі вышэй за 4 ºС. Такое ўзрастанне тэмпературы з глыбінёй называецца адваротнай тэрміч-най стратыфікацыяй(гл. рыс. 1.18, крывая І). У глыбокіх азёрах тэмпература вады на дне блізкая да 4,0 ºС.

Пасля наступлення вясенняй гоматэрміі пры далейшым накапленні цяпла ў працэсе вясенняга і летняга награвання возера верхнія яго слаі становяцца ўсё больш цёплымі і лёгкімі, а ў ніжэйразмешчаных слаях вада будзе больш халоднай і шчыльнай. Такое памяншэнне тэмпера-туры з глыбінёй называецца прамой тэрмічнай стратыфікацыяй(гл. рыс. 1.18, крывая ІІІ).У глыбокіх прэсных азёрах зоны умеранага клімату летам, пры прамой тэрмічнай стратыфікацыі, моцна і раўнамерна нагрэты верхні слой вады –эпілімніён– падсцілаецца больш халодным глыбінным слоем –гіпалімніёнам.

Паміж эпілімніёнам і гіпалімніёнам размяшчаецца слой тэмпературнага скачка – металімніён, у якім тэмпература рэзка паніжаецца з глыбінёй (гл. рыс. 1.18).

Слой тэмпературнага скачка з’яўляецца быццам бы заграджальным слоем (тэрмаклінам), вышэй якога адбываецца перамешванне водных мас, а ніжэй назіраецца больш устойлівы стан тэмпературы вады, якая павольна змяняецца з глыбінёй. У сувязі з гэтым у эпілімніёне ствараюцца больш спрыяльныя ўмовы жыцця (багацце святла, цяпла,

Рыс. 1.18. Графік размеркавання тэмпературы вады па глыбіні ў воз. Крывое

(I – 1.III.1972 г.; II – 25.XI.1971 г.; III – 29.VI.1970 г.)

перавага акісляльных працэсаў), якія спрыяюць інтэнсіўнаму развіццю жыцця і асабліва планктону. У металімніёне пры рэзкім падзенні тэмпературы мяняецца газавы рэжым; нярэдка тут адзначаецца масавая гібель мікраарганізмаў. У слаі гіпалімніёна пры адсутнасці асвятлення гінуць жывыя раслінныя арганізмы, змяншаецца, часам да нуля, колькасць кіслароду (дэфіцыт кіслароду), утвараецца газ, згубны для ўсяго жывога (серавадарод).

Месцазнаходжанне слоя тэмпературнага скачка ў возеры і верты-кальны градыент тэмпературы ў ім залежаць ад глыбіні ветравога перамешвання і тэмпературы вады эпілімніёна і гіпалімніёна, а яны ў сваю чаргу – ад марфалогіі і марфаметрыі азёрных катлавін, тыпа па паходжанню.