Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практикум по гидрологии / 1-Лабараторна-практычныя.doc
Скачиваний:
33
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
2.64 Mб
Скачать

Змест работы

1. Па даных назіранняў за тэмпературай вады ў возеры ________ пабудаваць графік размеркавання тэмпературы вады па вертыкалі для перыядаў прамой і адваротнай тэрмічнай стратыфікацыі і гоматэрміі.

2. Выдзеліць гарызантальнымі лініямі на графіку размеркавання тэмпературы з глыбінёй пры прамой тэрмічнай стратыфікацыі верты-кальныя тэмпературныя зоны: эпілімніён, металімніён (слой тэмпера-турнага скачка), гіпалімніён (гл. рыс.1.18), вызначыць вертыкальны градыент тэмпературы ў слаі тэмпературнага скачка (змяненне тэмпературы вады, ºС на 1 м глыбіні):

 = dt/dh,

а таксама яго найбольшае значэнне найб.

3. Вылічыць сярэднюю тэмпературу (tс, ºС) вады па вертыкалі для перыяду прамой тэрмічнай стратыфікацыі, выкарыстаўшы графік (эпюру) размеркавання тэмпературы вады па глыбіні.

Выкананне работы

1. Графік размеркавання тэмпературы вады па глыбіні будуецца на міліметровай паперы па даных вымярэнняў тэмпературы на вертыкалі ў возеры (табл. 1.19).

Па восі ардынат адкладваюцца глыбіні ў метрах, па восі абсцыс – тэмпература ў ºС. На графік наносяцца пункты, якія адпавядаюць тэмпературы вады на розных гарызонтах вымярэння. Атрыманыя пункты злучаюцца плаўнай лініяй, якая характарызуе размеркаванне тэмпературы вады ад паверхні да дна вадаёма.

Рэкамендуемыя маштабы глыбінь: у 1 см – 0,5 ; 1 ці 2 м; для тэмпе-ратуры – у 1 см 0,5 ; 1 ці 2 ºС.

2. На крывой ІІІ (прамая тэрмічная стратыфікацыя) вызначаем участак рэзкага перападу тэмпературы з глыбінёй і праз пачатковы і канчатковы пункты, паралельна восі абсцыс, праводзім гарызанталь-ныя лініі, якія падзяляюць водную масу возера на слаі эпілімніёна, металімніёна і гіпалімніёна.

Слой металімніёна (тэмпературнага скачка) размешчаны паміж глыбінямі 3 і 12 м, вышэй і ніжэй яго – слаі з адносна аднароднай, мала зменлівай па глыбіні, тэмпературай вады.

Табліца 1.19

Размеркаванне тэмпературы вады з глыбінёй у воз. Крывое (Ушацкая група азёр)

Глыбіня, м

Тэмпература вады, ºС

1.ІІІ.1972 г.

25.ХІ.1971 г.

29.VІ.1970 г.

Паверхня

0,2

4,8

23,1

1

1,2

4,8

22,6

2

1,5

4,8

22,6

3

22,6

4

4,8

19,6

5

1,7

19,4

6

4,8

15,4

7

12,4

8

1,9

4,8

9,3

9

8,9

10

2,0

4,8

8,2

12

6,2

14

2,2

4,8

6,2

16

5,9

18

5,9

20

2,7

4,8

5,9

22

5,9

24

3,0

5,9

26

3,1

4,8

5.6

28

3,7

5.2

29

3,8

4,9

5,2

Змяненне тэмпературы вады ў слаі металімніёна складае 16,4 ºС (ад 22,6 да 6,2 ºС) на 9 м глыбіні (12 м – 3 м ); пры гэтым вертыкальны градыент = 16,4 : 9 = 1,8 ºС на 1 м .

Для вызначэння найбольшага градыента тэмпературы выбіраем адрэзак крывой у слаі скачка з найбольшым перападам тэмпературы. У нашым прыкладзе найб = 4 ºС на 1 м у слаі 5–6 м .

3. Сярэдняя тэмпература вады па вертыкалі (tс, ºС) можа быць вылічана з дапамогай графіка размеркавання тэмпературы вады па глыбіні; вызначаецца як дзель ад дзялення плошчы эпюры, абмежава-най на графіку каардынатнымі восямі, крывой размеркавання тэмпера-туры вады і лініяй дна, на поўную глыбіню вертыкалі:

tс=S· ºС · м /H,

дзе S– плошча эпюры (ºС · м);Н– глыбіня вертыкалі, м.

Плошча эпюры размеркавання тэмпературы вады па глыбіні вызна-чаецца з дапамогай планіметра ці палеткі. У нашым прыкладзе (гл. рыс. 1.18) плошча эпюры (ОБА29) S= 284,8 · ºС · м, глыбіня вертыкаліН= 29 м:

tс=S· ºС · м /H= 284,8 / 29 = 9,8 ºС.

На аркушы міліметровай паперы каля пабудаванага графіка раз-мясціць табліцу размеркавання тэмпературы вады па глыбіні, разлікі градыентаў тэмпературы і сярэдняй тэмпературы для перыяду прамой тэрмічнай стратыфікацыі.