- •Беларускі дзяржаўны універсітэт
- •9.Сажалкі
- •10. Кар’ерныя вадаёмы
- •Прадмова
- •П.С. Лопух
- •1. Гідраграфія як частка гідралогіі сушы
- •2. Водныя рэсурсы Беларусі і спецыфіка іх выкарыстання
- •2.1. Паняцці аб водных рэсурсах.
- •2.2. Агульная характэрыстыка водных рэсурсаў Беларусі
- •Размеркаванне водных рэсурсаў некаторых краін
- •Колькасць рэк Беларусі і іх даўжыня
- •Аб’ёмы вады і плошча воднай паверхні вадатокаў і вадаёмаў Беларусі
- •Перыяды аднаўлення вады на Зямлі
- •2.3. Размеркаванне сцёку па порам года
- •2.4 Размеркаванне сцёку па тэрыторыі Беларусі
- •Працягласць стаяння вады на пойме некаторых рэк и азёр Беларусі (па б.У. Фашчэўскаму, 1996)
- •3. Гісторыя фарміравання і сучасныя тэндэнцыі
- •3.1. Сувязь сучаснай гідраграфіі з тэктонікай
- •3.2 Развіццё гідраграфічнай сеткі у галацэне
- •3.3 Роля сучасных геамарфалагічных і рэчышчавых працэсаў, інжынерна-гаспадарчай дзейнасці у фарміраванні сучаснай гідраграфічнай сеткі
- •3.3.1. Роль сучасных геамарфалагічных працэссаў у фарміраванні гідраграфічнай сеткі
- •3.3.2. Сучасныя рэчышчавяыя працэссы і іх уплыў на фарміраванне рэчышчавай сеткі
- •3.3.3 Змяненне рэчышчавых працэсаў і пераутварэнне рэчышчаў у выніку інжынерна-гаспадарчай дзейнасці
- •4. Гідралагічнае раянаванне тэрыторыі Беларусі
- •4.1 Прынцыпы гідралагічнага раянвання.
- •4.2 Характарыстыка гідралагічных раёнаў
- •Гушчыня рачной сеткі 0,40 км/км2. Рэчышчы устойлівыя, слаба звілістыя. Ухілы малых рэк 0,8 – 1,5 о/оо, сярэдніх — 0,3 – 0,5 о/оо.
- •5. Азёры і азёрна-рачныя сістэмы
- •Количество озёр Беларуси и объем водной массы по градациям площадей (о.Ф. Якушко, б.П. Власов и др., 1995).
- •Распределение озер и озёрность по областям Беларуси (б.В. Курзо, с.В. Богданов, 1989)
- •6. Каналы
- •6.1. Дняпроўска-Бугскі водны шлях.
- •6.2. Беразінская водная сістэма.
- •6.3. Аўгустоўская водная сістэма.
- •6.4. Вілейска-Мінская водная сістэма.
- •6.5. Сляпянская водная сістэма.
- •6.6. Мікашэвічскі канал.
- •6.7. Меліяратыўныя каналы.
- •7. Асноўныя элементы і характырыстыка рачной сеткі Беларусі
- •7.1 Асноўныя элементы рачной сеткі
- •7.2. Гідраграфічныя характарыстыкі рачнога басейна
- •7.3. Агульная характарыстыка гідраграфічнай сеткі Беларусі
- •8. Вадасховішчы
- •8.1. Агульная характарыстыка.
- •8.2. Размеркаванне вадасховішчаў па басейнам рэк
- •8.3. Гідрамарфалагічныя асаблівасці вадасховішчаў.
- •8.4. Воднагаспадарчы баланс вадасховішчаў.
- •8.5. Зарстанне вадасховішчаў
- •9. Сажалкі
- •9.1 Тыпы сажалак і іх размеркаванне па тэрыторыі Беларусі
- •9.2. Марфаметрычныя асаблівасці сажалак
- •9.3. Гідралагічныя асаблівасці сажалак.
- •9.4. Гідрахімія
- •9.5. Фільтрацыя вады з сажалак
- •9.6. Асаблівасці зарастання сажалак.
- •9.7. Донныя адклады і заіленне сажалак
- •9.8. Прызначэнне і асаблівасці выкарыстання сажалак
- •9.9. Вадагаспадарчае раянаванне Беларусі па выкарыстанню мясцовага сцеку.
- •10. Кар’ерныя вадаемы
- •10.2. Паходжанне кар’ерных вадаемаў
- •10.3. Хімічны састаў вод і ложа кар'ераў як аснова для ўтварэння вадаемаў
- •10.4. Рэкультывацыя кар'ераў
- •9.5. Марфалагічныя і марфаметрычныя асаблівасці кар'ерных вадаемаў
- •9.6. Гідралагічныя асаблівасці
- •10.7. Донныя адклады
- •10.8. Зарастанне кар’ерных вадаемаў
- •Літаратура
- •Колькасць каналаў і іх даўжыня па асноўным рачным басейнам Беларусі (на 2000 г.)
- •Пералік пастоў на рэках, каналах, азёрах і вадасховішчах Беларусі (па стану на 01.01.2003)
4. Гідралагічнае раянаванне тэрыторыі Беларусі
4.1 Прынцыпы гідралагічнага раянвання.
У аснову гідралагічнага раянавання тэрыторыі Беларусі пакладзены комплексны геаграфічны (ландшафтны) падыход, які улічвае комплекс геаграфічных фактараў і умоў фарміравання паверхневага сцёку. Ядром кожнага гідралагічнага раёна з’яўляецца рачны вадазбор найбольш буйных рэк Беларусі: Заходняя Дзвіна, Вілія, Нёман, Прыпяць, Днепр, ці асноўная іх частка.
Комплекснасць гідралагічнага раянавання заключаецца у ландшафтнай ацэнцы тэрыторыі вадазбораў, умоў для фарміравання сцёку. У гэтым накірунку ацэньваецца роля геалогіі, рэльефу, глебаў, колькасныя паказчыкі фізіка-геаграфічных умоў вадазбораў, ступень іх асвоенасці, прыроднай і штучнай зарэгуляванасці. Пералічаныя фактары характэрызуюць умовы сцякання вады па паверхні вадазбораў, умовы папаўненя грунтовых вод і, адпаведна, устойлівасць жыўлення рэк у межах раёна. Ландшафтны прынцып па сваёй сутнасці адлюстроўвае занальныя фізіка-геаграфічныя асаблівасці тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і кліматычныя, якія змяняюцца з поўначы на поўдзень рэспублікі і абумоўліваюць асноўныя заканамернасці размеркавання паверхневага сцёку.
Азанальныя фактары адлюстроўваюць рэгіянальныя (мясцовыя) умовы вадазбораў, асабліва малых і вельмі малых рэчак (гушчыня рачной сеткі, ухілы рэк і нахілы вадазбораў, характар эразійных і рэчышчавых працэссаў). Некаторыя з іх у той ці ў другой ступені падпарадкоўваюцца занальным асаблівасцям тэрыторыі, якія адлюстроўваюць умовы фарміравання рачной сеткі і звязаны з генезісам рэльефу, грунтоў і г. д., напрыклад, Паазер’я і Палесся, цэнтральнай часткі Беларусі.
Заканамернасці размеркавання паверхневага сцёку па тэрыторыі рэспублікі характэрызуюць агульныя і рэгіянальныя асаблівасці гідралагічнага рэжыма рэк і азёр. Асноўнымі крытэрыямі сцёку з’яўляюцца модуль сцёку і размеркаванне сцёку ўнутры года, па сезонам, аб’ём веснавога сцёку. Нераўнамернасць размеркавання паверхневага сцёку па тэрыторыі ў многім залежыць ад кліматычных фактараў: колькасці атмасферных ападкаў, велечыні выпарэння, тэмпературы паветра, таўшчыні і устойлівасці снежнага покрыва.
4.2 Характарыстыка гідралагічных раёнаў
Згодна з разгледжанымі прынцыпамі раянавання на Беларусі выдзяляецца шэсць гідралагічных раёнаў: Заходне-Дзвінскі, Верхне-Дняпроўскі, Вілейскі, Нёманскі, Цэнтральна-Бярэзінскі і Прыпяцкі.
Заходне-Дзвінскі гідралагічны раён. Раён займае басейн р. Заходняя Дзвіна у межах тэрыторыі Беларусі. Для яго характэрна наяўнасць маладога канечнамарэннага ландшафта. Узвышшы (Гарадокская, Віцебская і інш.) чаргуюцца з плоскімі нізінамі (Дзісненская, Полацкая і інш.), якія высланы марэнай і азёрна-ледавіковымі адкладамі. Вышыня тэрыторыі вагаецца ад 120 – 160 м на захадзе да 160 – 220 на ўсходзе з агульным накірункам сцёку на захад. Асноўнымі мацерынскімі пародамі з’яўляюцца звеснякі, даламіты, мергелі і пясчанікі. Характэрныя чэцвятычныя адклады: суглінкі і гліны, часткова флювіагляцыяльныя і азерныя пяскі.
Глебы раёна прадстаўлены сугліністымі і супясчанымі тыпамі. Акрамя таго, ёсць тарфяна-балотныя і тарфяныя глебы. Балоцістасць тэрыторыі раёна не больш 13 %. Сярод балот пераважаюць верхавыя балоты.
Лясістасць складае каля 30 %. Гэта у асноўным ялова-дубовыя і яловыя лясы.
Характэрнай асаблівасцю раёна з’яўляецца высокі паказчык азёрнасці (каля 3 %) (мал. ). Найбольшае развіццё атрымалі азёрна-рачныя сістэмы, якія звязаны з такімі краявымі ледавіковымі утварэннямі, як Браслаўскае, Нявельска-Гродзенскае, Свінцянскае, Ушачскае, Лукомльское. У межах гэтай тэрыторыі назіраецца найбольшая азёрнасцьь - 12%, якая характэрна для басейна р. Друйка. Тут налічваецца 73 возера агульнай плошчай 124,9км2. Высокай азёрнасцю адрозніваюцца бассейны малых рек: Дрыса (9,6 %), Тураўлянка (8,4 %), Крыўлянка (5,2 %), Бельчыца (7,6 %), Волта (4,8 %), Сечна (4,4 %).
Мал.. Карта азёрнасці тэрыторыі Беларусі па басейнам рэк
(па Б. П. Уласаву, Ю. М. Емельянаву, 2001).
Ворыва раёна складае каля 30 % ад агульнай яго плошчы.
Гадавая колькасць ападкаў складае 550 – 650 мм. Сярэдняя гадавая тэмпература вагаецца у межах 4,5 — 5 оС.
Гушчыня рачной сеткі 0,45 км/км2. На узвышшах яна павялічваецца да 0,6 – 0.7 км/км2. Рэкі у большасці выпадкаў выцякаюць з азёр ці працякаюць праз іх. Ухіл рэк 1,5 – 2 о/оо. Даліны рэк адрозніваюцца сваёй моладасцю і глыбокім урэзам.
Рачныя сістэмы найбольшую для умоў Беларусі прыродную зарэгуляванасць. Сярэдні шматгадовы модуль сцёку для узвышшаў 7,5 – 10,0 л/с. км2, для паніжэнняў — 6,5 – 7,0. Веснавы сцёк складае каля 50 % ад гадавога.
Верхне-Дняпроўскі гідралагічны раён знаходзіцца на ўсходзе Беларусі і ахоплівае басейн Дняпра да горада Магілёва і Сажа да вусця р. Проні.
Асноўную частку раёна займае Аршана-Магілёўскае плато. Рэльеф тут градава-узгорысты, месцамі раўнінны. На тэрыторыі раёна пераважаюць вышыні ад 200 да 250 м. Больш узвышаная паўночная частка. Таму тут назіраецца агульны нахіл вадасбораў рэк з поўначы на поўдзень. Асноўныя пароды, якія складаюць паверхні вадазбораў: суглінкі і гліны, магутнасцю20 – 50 м, часам да 100 м.
Глебы ў асноўным падзолістыя, гліністыя і сугліністыя, на поўдні — дзярновыя. Лясістасць раёна - 25 %. У асноўным гэта яловыя і ялова-дубовыя лясы. Раён адрозніваецца нізкай балоцістасцю (7 %), пераважаюць нізінныя тыпы. Азёрнасць нязначная (меньш 1 %, азёры пераважна пойменнага тыпу (старарэччы). Раён адрозніваецца высокім паказчыкам асвоенасці. Каля 40 % яго тэрыторыі ўзарана.
Гадавая колькасць атмасферных ападкаў вагаецца ад 600 да 650 мм на поўначы да 550 – 600 на поўдні. Сярэдняя гадавая тэмпература паветра 5-5,5 оС.
Рачная сетка раёна добра развіваецца. На поўначы раёна Аршана-Магілеўскае плато мае мноства рэк і ручайкоў, сетку глыбокіх яроў і лагчын. Гушчыня рачной сеткі складае 0,44 км/км2. Ухілы рэк 1,0 – 1,5 о/оо. Сярэдні шматгадовы модуль сцёку рэк на поўначы раёна 6,%, на поўдні — 5,5 л/с. км2. Рэкі адрозніваюцца наіменьшай прыроднай зарэгуляванасцю у рэспубліцы. Рэжым іх адрозніваецца высокім веснавым паўнаводдзем і значна меньшым сцёкам у астатнюю частку года. Веснавы сцёк складае каля 67 % ад гадавога.
Вілейскі гідралагічны раён ахоплівае басейны рэк Віліі, Бярэзіны да Барысава (бас. Дняпра), вярхоўя рэк Уллы і Бярэзіны (бас. Нёмана). Раён па геамарфалагічным умовам падзяляецца на дзве часткі. Паўночную часткускладае Нарачана-Вілейская і Верхне-Бярэзінская нізіны, паўдневую — Мінскае узвышша. На поўначы раёна вышыні знаходзяцца у межах 180-220 м, а на поўдні яны дасягаюць найбольшых вышыняў для Беларусі 300 – 340 м.
Асноўныя падсцілаючыя пароды: мергелі, гліны, даламііты, пясчанікі і гіпсы Зверху у нізінах яны перакрыты водна-ледавіковымі пясчанымі адкладамі. У далінах рэк часта наўіраецца выхад гріунтовых вод.
Глебы прадстаўлены у асноўным сярэдне- і слабаападзоленымі супесямі, радзей суглінкамі. На поўдні распаўсюджаны лёсы.
Лясістасць раёна каля 30 %. Часцей за усё сустракаюцца хваёвыя лясы. Забалочанасць каля 16 %, азёрнасць больш 1 %. Каля 30 % тэрыторыі раёна узарана.
Атмасферныя ападкі складаюць 600-700 мм. Сяржэдняя гадавая тэмпература 5,0-5,5 оС.
Гушчыня рачной сеткі — 0,44 км/км2 і прадстаўлена у асноўным кароткімі вадатокамі. У далінах рэк назіраюцца выхады грунтовых вод. Рэчышчы звілістыя. Ухілы малых рэк 3-5, сярэдніх 0,4-0,8 о/оо.
Рэльеф тэрыторыі раёна, павышаны эразіённы урэз рачных далін, а таксама наяўнасць азёр на Нарачана-Вілейскай нізіне спрыяюць адносна устойліваму і высокаму сцёку рэк. Сцёк р. Віліі зарэгуляваны Вілейскім вадасховішчам і знаходзіцца пад уплывам вадазабору часткі яе сцёку у Вілейска-Мінскую водную сістэму (да 20 %). Сярэдні шматгадовы сцёк 7,5 л/с. км2, на захадз ён дасягае 8-9 л/с. км2. Рэкі характэрызуюцца высокай прыроднай зарэгуляванасцю сцёка. Частка веснавога сцёка у гадавым на поўначы раёна складае у сярэднім 46 %, на поўдні — 40 %. У параўнанні з другімі раёнамі тут назіраецца найбольшы мінімальны сцёк межаннага перыяду. Асабліва ён высокі на рэках паўднёвай часткі раёна. У сувязі са значнай розніцай абсалютных вышыняў па раёну могуць назірацца значныя адхіленні у размеркаванні велічыні сцёку у гадавым разрэзе па рэкам у параўнанні са звычайным характарам яго размеркавання.
Нёманскі гідралагічны раён згнаходзіцца у заходняй частцы рэспублікі і адпавядае у асноўным басейну Нёмана ад вытоку да мяжы з Літвой.
Рэльеф раёна градава-узгоркавы і раўнінны. Значную часку раёна займаюць узвышшы: Навагрудская і Ваўкавыская. Сярод нізін найбольшую плошчу займае Нёманская нізіна. У раёне перавагаюць вышыні 130 – 140 м.
Геалагічная будова раёна характэрызуецца мелавой і трэтычнымі сістэмамі (пясок, мел, мергель). Чэцвяртычныя адклады прадстаўлены у выглядзе канечна-марэнных утварэнняў, складзеных пераважна суглінкамі і су4песямі. Глебы дзярнова-падзолістыя, супясчаныя і пясчаныя.
Лясістасць раёна складае 26 %, лясы у асноўны хваёвыя. Каля 10 % плош8чы раёна займаюць нізінныя балоты. Азёрнасць меньш 0,5 %. Вялікіх азёр няма, асноўную частку азёрнасці складаюць старыцы.
Каля 40 % плошчы раёна асвоена.
Гадавая колькасць атмасферных ападкаў 600 – 650 мм. Сярэдняя гадавая тэмпература 6,0 - 6,7 оС.
У гідраграфічных адносінах раён характэрызуецца значным развіццём рачной сеткі — 0,50 км/км2 . Рэчышчы у большасці звілістыя. Нахілы малых рэк 2 – 3 о/оо, сярэдніх 0,3 – 0,6 о/оо, буйных — 7 – 9 о/оо.
Падземнае жыўленне рэк адбываецца галоўным чынам за кошт верхніх гарызонтаў грунтовых вод, якія накопліваюцца у верхніх слаях супясчаных, пясчаных і лёгкасугліністых адкладаў. Сцёк устойлівы і роўны на працягу года. Сярэдні шматгадавы модуль сцёка 6 л/с. км2. Доля веснавога сцёку у гадавым разрэзе складае у сярэднім 44 %.
Цэнтральна-Бярэзінскі раён ахоплівае басейны рэк Дняпра ад Магілёва да Жлобіна, Друці, Бярэзіны ад Барысава да вусця р. Руднегнкі, Пцічы — да вусця р. Даколька, а таксама вярхоўя рэк Арэсы, Случы, Морачы і Лані.
Перавагаючыя вышыні мясцовасці 150 – 160 м. Ядром раёна з’яўляецца слабахвалістая Цэнтральна-Бярэзінская раўніна, якая складзена у асноўным пяскамі водна-ледаавіковага паходжання. Паўночна-заходняя частка раёна складзена вапнякамі і даламітамі дэвон, паўднёвая – трэтычнымі глінамі. Чэцвяртычныя адклады прадстаўлены у асноўным флювіагляцыяльнымі суглінкамі і лёсам.
Глебы раёна разнастайныя: супясчаныя, гліністыя дзярновыя і лёгкасугліністыя. Ворыва займае каля 35 %.
Для раёна характэрны тыпічныя ялова-шырокалісцёвыя лясы, значную плошчу займаюць хваёвыя бары. Лясістасцьь каля 35 %.
Балоцістасць раёна вагаецца ад 17у прэпалессі да 13 % на Цэнтральна-Бярэзінскай раўніне.
Атмасферныя ападкі 550 – 650 мм. Сярэдняя гадавая тэмпература паветра 5,7 оС.