- •Беларускі дзяржаўны універсітэт
- •9.Сажалкі
- •10. Кар’ерныя вадаёмы
- •Прадмова
- •П.С. Лопух
- •1. Гідраграфія як частка гідралогіі сушы
- •2. Водныя рэсурсы Беларусі і спецыфіка іх выкарыстання
- •2.1. Паняцці аб водных рэсурсах.
- •2.2. Агульная характэрыстыка водных рэсурсаў Беларусі
- •Размеркаванне водных рэсурсаў некаторых краін
- •Колькасць рэк Беларусі і іх даўжыня
- •Аб’ёмы вады і плошча воднай паверхні вадатокаў і вадаёмаў Беларусі
- •Перыяды аднаўлення вады на Зямлі
- •2.3. Размеркаванне сцёку па порам года
- •2.4 Размеркаванне сцёку па тэрыторыі Беларусі
- •Працягласць стаяння вады на пойме некаторых рэк и азёр Беларусі (па б.У. Фашчэўскаму, 1996)
- •3. Гісторыя фарміравання і сучасныя тэндэнцыі
- •3.1. Сувязь сучаснай гідраграфіі з тэктонікай
- •3.2 Развіццё гідраграфічнай сеткі у галацэне
- •3.3 Роля сучасных геамарфалагічных і рэчышчавых працэсаў, інжынерна-гаспадарчай дзейнасці у фарміраванні сучаснай гідраграфічнай сеткі
- •3.3.1. Роль сучасных геамарфалагічных працэссаў у фарміраванні гідраграфічнай сеткі
- •3.3.2. Сучасныя рэчышчавяыя працэссы і іх уплыў на фарміраванне рэчышчавай сеткі
- •3.3.3 Змяненне рэчышчавых працэсаў і пераутварэнне рэчышчаў у выніку інжынерна-гаспадарчай дзейнасці
- •4. Гідралагічнае раянаванне тэрыторыі Беларусі
- •4.1 Прынцыпы гідралагічнага раянвання.
- •4.2 Характарыстыка гідралагічных раёнаў
- •Гушчыня рачной сеткі 0,40 км/км2. Рэчышчы устойлівыя, слаба звілістыя. Ухілы малых рэк 0,8 – 1,5 о/оо, сярэдніх — 0,3 – 0,5 о/оо.
- •5. Азёры і азёрна-рачныя сістэмы
- •Количество озёр Беларуси и объем водной массы по градациям площадей (о.Ф. Якушко, б.П. Власов и др., 1995).
- •Распределение озер и озёрность по областям Беларуси (б.В. Курзо, с.В. Богданов, 1989)
- •6. Каналы
- •6.1. Дняпроўска-Бугскі водны шлях.
- •6.2. Беразінская водная сістэма.
- •6.3. Аўгустоўская водная сістэма.
- •6.4. Вілейска-Мінская водная сістэма.
- •6.5. Сляпянская водная сістэма.
- •6.6. Мікашэвічскі канал.
- •6.7. Меліяратыўныя каналы.
- •7. Асноўныя элементы і характырыстыка рачной сеткі Беларусі
- •7.1 Асноўныя элементы рачной сеткі
- •7.2. Гідраграфічныя характарыстыкі рачнога басейна
- •7.3. Агульная характарыстыка гідраграфічнай сеткі Беларусі
- •8. Вадасховішчы
- •8.1. Агульная характарыстыка.
- •8.2. Размеркаванне вадасховішчаў па басейнам рэк
- •8.3. Гідрамарфалагічныя асаблівасці вадасховішчаў.
- •8.4. Воднагаспадарчы баланс вадасховішчаў.
- •8.5. Зарстанне вадасховішчаў
- •9. Сажалкі
- •9.1 Тыпы сажалак і іх размеркаванне па тэрыторыі Беларусі
- •9.2. Марфаметрычныя асаблівасці сажалак
- •9.3. Гідралагічныя асаблівасці сажалак.
- •9.4. Гідрахімія
- •9.5. Фільтрацыя вады з сажалак
- •9.6. Асаблівасці зарастання сажалак.
- •9.7. Донныя адклады і заіленне сажалак
- •9.8. Прызначэнне і асаблівасці выкарыстання сажалак
- •9.9. Вадагаспадарчае раянаванне Беларусі па выкарыстанню мясцовага сцеку.
- •10. Кар’ерныя вадаемы
- •10.2. Паходжанне кар’ерных вадаемаў
- •10.3. Хімічны састаў вод і ложа кар'ераў як аснова для ўтварэння вадаемаў
- •10.4. Рэкультывацыя кар'ераў
- •9.5. Марфалагічныя і марфаметрычныя асаблівасці кар'ерных вадаемаў
- •9.6. Гідралагічныя асаблівасці
- •10.7. Донныя адклады
- •10.8. Зарастанне кар’ерных вадаемаў
- •Літаратура
- •Колькасць каналаў і іх даўжыня па асноўным рачным басейнам Беларусі (на 2000 г.)
- •Пералік пастоў на рэках, каналах, азёрах і вадасховішчах Беларусі (па стану на 01.01.2003)
П.С. Лопух
1. Гідраграфія як частка гідралогіі сушы
Уводзіны.
Гідраграфія зя'ўляецца адной з частак гідралогіі сушы. Слова“гідраграфія”азначае“гідра”- вада,“графо”- пішу, падрабязна — апісанне водаў.
Гідраграфія як частка гідралогіі сушы, разглядае агульныя заканамернасці геаграфічнага размеркавання паверхневых вод, апісанне канкрэтных водных аб'ектаў і іх сувязь з геаграфічнымі умовамі разглядаемай тэрыторыі, а таксама асаблівасці іх рэжыму і гаспадарчае значэнне.
У сваю чаргу гідраграфію можна падзяліць на фізічную гідраграфію і прыватную, ці рэгіянальную гідраграфію. Фізічная гідраграфія разглядае пытанні марфалогіі і марфаметрыі водных аб’ектаў і заканамернасці іх размеркавання па тэрыторыі і прыродным (ландшафтным) зонам. Рэгіянальная гідраграфія разглядае асаблівасці водных аб’ектаў па асобным раёнам з улікам гідралагічнага раянавання, рачных басэнаў і мажлівасці іх выкарыстання у гаспадарцы.
Прыродныя водныя аб’екты (рэкі, азёры, вадасховішчы, і інш.) з’яўляюцца адным з элементаў геаграфічнага ландшафта, які вывучаецца фізічнай геаграфіяй, таму гідраграфія, як і гідралогія увогуле, цесна звязана з гэтай дысціплінай. З гэтага пункту гледжання апісанне вадаёмаў і вадатокаў уключае не толькі іх колькасную і якасную характэрыстыку, але і агульныя пытанні, якія тычацца заканамернасцей геаграфічнага размеркавання вод па тэрыторыі Беларусі, вывучэння іх тыповых уласцівасцей і узаемасувязяў з другімі элементамі ландшафтаў.
Акрамя гідралогіі сушы гідраграфія цесна звязана з возеразнаўствам, гідралогіяй вадасховішчаў, сажалак і іншымі навукамі. Таму пры апісанні і вывучэнні водных аб’ектаў карыстаюцца усімі метадамі даследаванняў, якія ужываюцца у пералічаных дысцыплінах як састаўных частках асноўнага курса — гідралогіі.
“Гідраграфія Беларусі” адносіцца больш да рэгіянальнай гідраграфіі з элементамі фізічнай гідраграфіі і возеразнаўства. Гэта тлумачыцца асаблівасцямі прыроды тэрыторыі Беларусі, вялікай колькасцю азер і вадасховішчаў і іх значэннем для гаспадаркі рэспублікі, іх месцам у прыродных комплексах.
Рэкі і азёры Беларусі выконваюць важную ролю у гаспадарцы Беларусі, у прыватнасці водны шляхі мелі вялікае значэнне у гістарычным мінулым. На сённяшні дзень галоўныя галіны гаспадаркі, якія карыстаюцца вадой як прыродным рэсурсам з’яўляюцца: гідраэнергетыка, судаходства, вадазабяспячэнне гарадоў і прамысловых аб’ектаў, арашэнне, абвадненне, меліярацыя і рэкрэацыя.
Прадметам вывучэння курса з’яўляюцца усе вадаемы і вадатокі тэрыторыі Беларусі, асаблівасці іх прыроды і гідралагічнага рэжыма, гаспадарчага выкарыстання.
Метады даследаванняў
Асноўнымі і галоўнымі метадамі даследаванняў у гідраграфіі з’яўляюцца экспедыцыйны і стацыянарны, якія шырока выкарыстоўваюцца і арганічна дапаўняюць адзін другога. У мінулым амаль адзіным метадам апісання водных аб’ектаў быў экспедыцыйны метад, якім карысталіся даследчыкі. Пасля арганізацыі рэгулярных назіранняў за гідралагічным рэжымам стацыянарны метад даследаванняў стаў амаль адзіным з галоўных метадаў у гідраграфіі і гідралогіі увогуле.
Гісторыя гідраграфічных даследаванняў на Беларусі
Вывучаючы гісторыю гідраграфічных даследаванняў можна яскрава убачыць і зразумець сённяшнія вадагаспадарчыя праблемы, акрэсліць шляхі вывучэння водных аб’ектаў Беларусі для вырашэння розных вадагаспадарчых задач.
Першыя гідраграфічныя даследвавнні мы сустракаем у дапятроўскай Русі. У летапісах XII стагоддзя мы сустракаем апісанні водных шляхоў, паводак і навадненняў, тэрмінаў замярзання і крыгалому на рэках, іншых гідралагічных з’яў. У гэты час насельнцтвам гідраграфічныя звесткі выкарыстоўвалісь для характэрыстыкі рэк як шляхоў зносін.
Пачаткам гідраграфіі з’яўляецца “Древняя Российская гидрография, содержащая описание Московского государства рэк, озер, протоков, клодязей и какие по них города и урочища и на каком оные разстоянии”, вядомая як “Вялікі Чарцёж”. У гэтай першай самастойнай гідраграфічнай працы былі пріведзены звесткі аб 964 рэеках і 62 азёрам на тэрыторыі ад “Студзенага” да Чорнага мора і ад “Котліна возера” (Фінскага заліва) амаль да Енісея, уключаючы і самыя буйныя рэкі Беларусі. Як і “Вялікі Чарцёж”, так і “Чертежная книга Сибири” С. У. Ремезава сведчыць аб тым, што у межах Маскоўскай дзяржавы у гэты час былі даволі правільныя звесткі аб будове рачной сеткі.
Першае найбольш падрабязнае апісанне гідраграфіі тэрыторыі Беларусі было выканана у канцы ХУ1 стагоддзя, калі па распараджэнню Мікалая Радзівіла Сіроткі яго асабістаму каморніку Макоўскаму было прапанавана скласці карту Вялікага княства Літоўскага. Дагэтуль, як ен даведаўся мала за мяжой ведалі аб гэтай дзяржаве. Для састаўлення карты спатрэбілася амаль 16 гадоў. Макоўскі даволі падрабязна склаў карту, а у прылажэнні пералічыў усе рэкі і азёры, падрабязна апісаў тэрыторыю Беларусі і Літвы, удакладніў памылкі папярэдніх даследчыкаў. На фоне градуснай сеткі даволі дакладна паказаны гідраграфічныя аб’екты, паселішчы. Карта на чатырох вялікіх лістах была выдана на латыні ў 1613 годзе у Амстэрдаме у майстэрні Г.Гертіса. Пазней карта перадрукавалася на лацінскай (двойчы) і французскай мове. Упершыню прыведзены звесткі аб беларускім Палессі. “Подлесия, иначе Полесье, жители называются Полешуки..., соседние с Волынью, забитое и заболоченное (место), откуда и название “топкие”.
Гідраграфічныя даследаванні у часы Пятра I займаюць значнае месца у вывучэнні водных аб’ектаў Беларусі і звязаны у першую чаргу з развіццем рачнога транспарту, прамысловасці, гандлю і навукі. Гэта патрабавала паляпшэння водных шляхоў , будаўніцтва каналаў. На гэты перыяд прышлось і будаўніцтва большасці каналаў на тэрыторыі Беларусі. У жніўні 1700 года быў замераны першы расход вады на Волзе каля горада Камышына , а у 1715 годзе быў пабудаваны першы вадамерны пост на Няве у Петрапаўлаўскай крэпасці. Па загаду Пятра 1 у гэтыя часы праводзяцца назіранні за узроўнямі вады на рэках.
Найбольш вядомыя выданні таго часу (“Атлас Российский”, 1745; “Гидрографический Атлас Российской империи”, 1832; “Гидрография России” у шасці тамах, 1844-1849) мелі вялікае значэнне для развіцця гідраграфіі як самастойнай навукі. Аднак фундаментальнае значэнне меў пяцітомны “Географо-статистический словарь Российской империи” П. П. Сямёнава-Цяньшанскага, выдадзены Рускім геаграфічным таварыствам у 1863-1866 гадах.
Дальнейшая актывізацыя гідраграфічных даследаванняў у дзевятнадцатым стагоддзі была вызвана адменай крэпаснога права і бурным развіццём капіталістычных адносін. Пачалась эпоха хуткага росту прамысловасці, гандлю і адпаведна, воднага транспарту і даследаванняў вадаёмаў водных шляхоў. На буйных рэках пачынаецца рэгулярнае судаходства. Спецыяльныя даследаванні вадаемаў і вадатокаў праводзяцца у сувязі з развіццем чыгуначнай сеткі.
У выніку дзейнасці Навігацыйна-апісной камісіі Міністэрства шляхоў зносін (1874-1894) былі выканана здымка і апісанне амаль усіх буйных рэк Расіі, заснавана вадамерная сетка і першыя гідраметрычныя станцыі.
З мэтай развіцця сельскай гаспадаркі была праведзена заходняя экспедыцыя па асушэнню балот Палесся (1873-1898 гг.), экспедыцыя І. І. Жылінскага на поўдні Рассіі (1880-1891 гг.) і экспедыцыя А. А. Тілло па даследаванню вытокаў буйнейшых рэк Еўрапейскай часткі Расіі (1894-1904 гг.). Для каардынацыі даследаванняў розных устаноў у 1902 годзе Расійская Акадэмія навук арганізавала спецыяльную Вадамерную камісію.
У гэты перыяд было выдадзена шэраг прац у галіне гідраграфіі. Сярод іх найбольш вядомыя: А. І. Ваейкаў “Кліматы зямнога шару , у асаблівасці Расіі” (1894); М. А. Рыкачоў “Ускрыцце і замярзанне рэк Расійскай імперыі” (1886); В. М. Лазхцін “Аб механізму рачнога рэчышча” (1895) і інш.
У савецкі перыяд у сувязі з індустрыялізацыяй краіны на пярэдні план былі пастаўлены пытанні развіцця гідраэнергетыкі, воднага транспарту, арашэння і іншыя, штопатрабавала шырокіх даследаванняў рэжыма сцёку рэк. Таму у 1919 годзе быў арганізаваны Расійскі гідралагічны інстытут, які стаў буйным навуковым і метадычным центрам вывучэння водных аб’ектаў тэрыторыі СССР. Планамернае даследаванне водных рэсурсаў Беларусі праводзілася у сувязі з выкананнем плана ГОЭЛРО. Акрамя гідраэнергетыкі вырашаюцца пытанні лесасплава, развіцця сельскай і рыбнай гаспадарак, вывучэння азёр і балот.
На развіцце гідраграфіі Беларусі значна пауплывалі даследаванні азёр. Першыя навуковыя працы вядомых рускіх вучоных Р. Ю. Верашчагіна, С.Д.Муравейскага былі пакладзены у аснову возеразнаўства, наукі аб азёрах. У 1894-1900 гадах была праведзена экспедыцыя Маскоўскага універсітэта пад кіраўніцтвам Д. Н. Анучына, якая правяла гідраграфічнае даследаванне некаторых азёр і рэк Беларусі. Значныя навукова-практычныя работы праводзіла Віцебская рыбагаспадарчая экспедыцыя (1914-1916 гг.). Завяршэннем даследаванняў азёр першай паловы ХХ стагоддзя было выданне першага айчыннага дапаможніка Б. Б. Багаслоўскага і С. Д. Муравейскага “Возеразнаўства” (1937).
На працягу значнага часу на развіцце гідраграфіі беларусі уплывала Навукова-даследчая станцыя рыбнай гаспадаркі пры Наркомземе БССР (1928), якая у 1957 годзе была пераўтворана у беларускі інстытут рыбнай гаспадаркі.
У 30-х гадах на тэрыторыі Заходняй Беларусі праводзіліся даследаванні азер Браслаўскай азернай гркппы , Палесся вядомымі польскімі вучонымі С. Лянцэвічам і Е. Кандрацкім.
Пасля другой сусветнай вайны даследаванні водных аб’ектаў былі сканцэнтраваны у Беларускім НДІ водных праьлем (пазней Цэнтральны НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў) і шэрагу праектных інстытутаў: Белгіправадгас, Саюзгіправадгас (г. Пінск), лабараторыя возеразнаўства БДУ, Беларускі НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (зараз НДІ лугаводства), аддзелы гідралогіі і гідраграфіі Белгідрамета.
Даследаванні водных аб’ектаў у канцы ХХ стагоддзя праводзіліся з мэтай іх выкарыстання у гідраэнергетыцы, абгрунтавання меліяратыўных работ, арганізаціі буйной рыбнай гаспадаркі, развіцця воднага транспарту і арганізацыі мерапрыемстваў па ахове водных рэсурсаў, распрацоўкі схем комплекснага выкарыстання водных і зямельных рэсурсаў Беларусі.