Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрография РБ / ПОСОБИЕ / Гидрогр-резерв.doc
Скачиваний:
41
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
6.59 Mб
Скачать

6.2. Беразінская водная сістэма.

На працягу 1778-1779 гадоў на поўначы Беларусі вялісь пошукі месца для будаўніцтва канала паміж рэкамі Дняпром і Заходняй Дзвіной у раёне гг. Оршы і Віцебска. Розныя варыянты злучэння гэтых рэк прапаноўвалі Де-Лубрас і генерал Дэжэдэрас.

У 1784 годзе гэта месца аглядаў князь Вяземскі , затым інжынер Тузсон. У 1796 граф Чацкі звярнуў увагу на тое, што лес з вярхоўяў Бярэзіны праз возера Палік пападае у Рыгу на судабудаўнічыя верфі толькі на трэці год. Для агляду мясцовасці у 1797 годзе быў пасланы інжынер Герман. Аднак праект ім распрацаваны быў згублены. Выпадкова быў знойдзены польскі праект злучэння Ракі Дняпра з ракой Заходняя Дзвіна. У 1798 было пачата будаўніцтва воднай сістэмы, якое было завершана тоькі у 1805 годзе. На будаўніцтва сістэмы было выдзелена мала грошай. У той жа час мясцовасць была складанай, балоцістай і ужо у 1806 г., а затым у 1810-1812 гг. траса ужо рамантуецца.

Бярэзінская водная сістэма злучала некалькімі каналамі складаную сістэму азер і рэк. У складаных прыродных умовах (лес, азеры, балоты) цяжка было знайсці рацыянальны шьлях. Затраты на будаўніцтва падскочылі ад 330 тыс рублёў да 1,4 млн. залатых рублёў.

Водная сістэма бярэ пачатак ккаля вусця р. Сергуч. Ніжняя частка ракі была мвыпрамлена, таму што яе вадазбор вельмі забалочаны. Першая частка сістэмы складае ад р. Бярэзіны па Сергучоўскаму каналу, р. Сергуч і возера Плаўна. Затым Бярэзінскі канал злучыў воз. Плаўна і воз. Бярэшча (усяго 7,5 км). На сённяшні дзень на гэтым участку канала захаваліся рэшткі гідратэхнічных збудаванняў, вадападводы, старажавыя будкі. У возера Бярэшча упадае аднаіменная рэчка, якая злучана Вербскім каналам з ракой Эссай (басейн р. Зах.Дзвіна).ППа Эссе водны шлях праходзіць у невялікае возера Прошча, а ўжо з яго у возера Лепельскае, якое у сваю чаргу злучаецца невялічкім каналамз ракой Уллай. Вялікую злучыну ракі Уллы каля г. Чашнікі спрамляе невялікі канал. Бярэзінская водная сістэма дзейнічаў амаль да канца XIX cтагоддзя.

6.3. Аўгустоўская водная сістэма.

На сутыкненні беларускіх і польскіх зямель у пачатку XIX стагоддзя пачалося будаўніцтва Аўгустоўскай воднай сістэмы. Аўгустоўскі канал даўжыней 102 кіламетры пачынаецца каля в. Дзмісевічы на р. Нёман паміж гг. Гродна і Друскенінкай. Далей сістэма ідзе на захад да сярэдняга цячэння ракі Чорная Ганча у в. Сонічы (Польшча). На тэрыторыі беларусі канал мае працяг 22 кіламетры. Сярдняя яго гыбіня каля 1,8 м. Аўгустоўская водная сістэма была пабудавана у 1824-1839 гг. для перавозу грузаў, галоўным чынам, збожжа з басейна Дняпра.

6.4. Вілейска-Мінская водная сістэма.

Вілейско-Мінская водная сістема (ВМВС), пабудаваная у 1968-1976 гг., з’яўляецца першым і адзіным покуль буйным гідратэхнічным комплексам па перакіданіі рачнога сцёку з р. Віліі (басейн балтыйскага мора) у р. Свіслач (басейн Чорнага мора).

У склад ВМВС уваходзіць ВІлейскае (галаўное) вадасховішча, канал сістэмы, каналізаваны адрэзак вярхоўя р. Свіслачы і Заслаўскае вадасховішча.

Мал. Асноўныя варыянты перакідкі сцёку з басейна р Віліі у р. Свіслач (басейн р. Дняпро)

Галоўная мэта пабудовы сістэмы і перакідкі сцёку — гэта вадазабеспячэнне прамысловых прадпрыемств рачной вадой, замест падземнай, якой яны карысталісь да гэтага часу, перавод камунальнай гаспадаркі горада Мінска на вадазабеспячэнне рачной вадой, паляпшэнне санітарнага стану р. Свіслачы у межах горада, а таксама пабудова Сляпянскай і Лошыцкай унутрыгарадскіх водных сістэм рэкрэацыйнага прызначэння.

Перад пабудовай ВМВС разглядалісь яшчэ два праекты забеспячэння вадой горада мінска: Водная сістэма “Беразіна — Гайна” і водная сістэма “Беразіна — Уша — Свіслач”. Аднак. як паказалі разлікі магчымых забораў вады з Бярэзіны, яны маглі прывесці да пагоршэння судаходных умоў ракі вышэй вусця Свіслачы. Вілейскі варыянт быў танней. а Вілейская вада папаўняла водныя рэсурсы Дняпра і павышала эфектыўнасць ГЭС на Дняпры. Да таго ж Вілейская вада была лепшай па якасці, што было вельмі важна пры забяспячэнні горада пітной вадой.

Будаўніцтва працягвалася амаль 8 гадоў. За гэты час было выканана каля 50 млн м3 земляных работ,перенесена і укладзена 12 млн м3, выкарыстана 300 тыс. м3камня і жвіру, 120 тыс. м3 бетона. Адначасова была зроблена рэканструкцыя заслаўскага вадасховішча.

Аб’ём Вілейскага, самага буйнога на Беларусі,вадасховішча склаў каля 260 млн м3, а яго даўжыня амаль 30 км. Даўжыня канала 62 км, шырыня 24 і глубіна 3 м. Вышыня пад’ёму вады праз вадападзел склаў 71 м. Пры спрацоўцы Вілейскага вадасховішча гэты перапад павялічваецца на 6 м. даўжыня канала ад вадападзела да Заслаўскага вадасховішча роўна 12 км.

Гідратэхнічная сістэма аельмі складаная. Пры перасячэнні з рэкамі Іліяй і Канатопкай канал праходзіць у дзюкерах (жалезабетонных галярэях пад рэчышчамі). Пры перасячэнні з р. Удрай і Гуйкай канал заключаны у галярэю у целе вадазліўных плацін. Пяць помпавых станцый, на якіх усталяваны па 4 агрэгаты, агульнай вытворчасцю 22 м3/c.

Будаўніцтва Вілеска-Мінскай воднай сістэмы дазволіла з дапамогай вадаводаў дазволіла перавесці прадпрыемствы г.Мінска на вілейскую ваду (да 200 м3 у дзень), вырашыць праблему гаспадача-пітнога вадазабеспячэння насельніцтва горада (да 200 м3 у дзень), вырашыць праблему абваднення ракі Свіслач. Расход вады р.Свіслач павінен быць не ніжэй 17 м3/c летам і 12,8 м3/c зімой, што у 10 разоў болей, чым у нармальных прыродных умовах. Аб’ём перакідваемага сцёку да 200 млн м3 у год значна палепшыла санітарны стан ракі Свіслач у межах горада, Заслаўскага вадасховішча, а таксама каскада малых вадасховішчаў у межах горада.

Пазней у 1981 годзе быў пабудаваны другі вадавыпуск з Заслаўскага вадасховішча і канал, даўжынёй каля 4-х кіламетраў. У сярэдняй яго частцы быў пабудаваны 500-мятровы адрэзак горнай рэчкі для слалама з падзеннем каля 5 метраў. Максімальны расход вад канала да 12 м3/c. Вадавыпуск быў пабудаваны для паляпшэння вадаабмена усходняй больш мелкаводная часткі Заслаўскага вадасховішча, які дзейнічае толькі летам.

Пазней на Свіслачы былі створаны невялікія вадасховішчы “Крыніцы” і “Дразды”, на сутыкненні якіх створаны хуткасны водаперапуск с перападам у 2 м.

У перспектыве пры неабходнасці магчыма дадатковая перакідка сцёку вады з басейна заходняй Дзвіны, ці з ракі Бярэзіна і яе прытокаў. Па разпрацаваным праектам плануецца дадатковае зарэгуляванне сцёку р.Віліі за кошт будаўніцтва вадасховішча на р.Дзвіноса з карысным аб’ёмам каля 120 млн м3. У сувязі з гэтым праект Вілейскага вадасховішча дазваляе пдняць яго узровеь пры нармальным падпоры (НПУ) на 0,8 м.

З мэтай павышэння эффектыўнасці эксплуатацыі Вілейска-Мінскай воднай сістэмы у ніжнім б’ефе Вілейскага вадасховішча будуюцца дзьве невялікія гідраэлектрастанцыі агульнай магутнасю каля 2,5 тыс. кВт.

Соседние файлы в папке ПОСОБИЕ