- •Беларускі дзяржаўны універсітэт
- •9.Сажалкі
- •10. Кар’ерныя вадаёмы
- •Прадмова
- •П.С. Лопух
- •1. Гідраграфія як частка гідралогіі сушы
- •2. Водныя рэсурсы Беларусі і спецыфіка іх выкарыстання
- •2.1. Паняцці аб водных рэсурсах.
- •2.2. Агульная характэрыстыка водных рэсурсаў Беларусі
- •Размеркаванне водных рэсурсаў некаторых краін
- •Колькасць рэк Беларусі і іх даўжыня
- •Аб’ёмы вады і плошча воднай паверхні вадатокаў і вадаёмаў Беларусі
- •Перыяды аднаўлення вады на Зямлі
- •2.3. Размеркаванне сцёку па порам года
- •2.4 Размеркаванне сцёку па тэрыторыі Беларусі
- •Працягласць стаяння вады на пойме некаторых рэк и азёр Беларусі (па б.У. Фашчэўскаму, 1996)
- •3. Гісторыя фарміравання і сучасныя тэндэнцыі
- •3.1. Сувязь сучаснай гідраграфіі з тэктонікай
- •3.2 Развіццё гідраграфічнай сеткі у галацэне
- •3.3 Роля сучасных геамарфалагічных і рэчышчавых працэсаў, інжынерна-гаспадарчай дзейнасці у фарміраванні сучаснай гідраграфічнай сеткі
- •3.3.1. Роль сучасных геамарфалагічных працэссаў у фарміраванні гідраграфічнай сеткі
- •3.3.2. Сучасныя рэчышчавяыя працэссы і іх уплыў на фарміраванне рэчышчавай сеткі
- •3.3.3 Змяненне рэчышчавых працэсаў і пераутварэнне рэчышчаў у выніку інжынерна-гаспадарчай дзейнасці
- •4. Гідралагічнае раянаванне тэрыторыі Беларусі
- •4.1 Прынцыпы гідралагічнага раянвання.
- •4.2 Характарыстыка гідралагічных раёнаў
- •Гушчыня рачной сеткі 0,40 км/км2. Рэчышчы устойлівыя, слаба звілістыя. Ухілы малых рэк 0,8 – 1,5 о/оо, сярэдніх — 0,3 – 0,5 о/оо.
- •5. Азёры і азёрна-рачныя сістэмы
- •Количество озёр Беларуси и объем водной массы по градациям площадей (о.Ф. Якушко, б.П. Власов и др., 1995).
- •Распределение озер и озёрность по областям Беларуси (б.В. Курзо, с.В. Богданов, 1989)
- •6. Каналы
- •6.1. Дняпроўска-Бугскі водны шлях.
- •6.2. Беразінская водная сістэма.
- •6.3. Аўгустоўская водная сістэма.
- •6.4. Вілейска-Мінская водная сістэма.
- •6.5. Сляпянская водная сістэма.
- •6.6. Мікашэвічскі канал.
- •6.7. Меліяратыўныя каналы.
- •7. Асноўныя элементы і характырыстыка рачной сеткі Беларусі
- •7.1 Асноўныя элементы рачной сеткі
- •7.2. Гідраграфічныя характарыстыкі рачнога басейна
- •7.3. Агульная характарыстыка гідраграфічнай сеткі Беларусі
- •8. Вадасховішчы
- •8.1. Агульная характарыстыка.
- •8.2. Размеркаванне вадасховішчаў па басейнам рэк
- •8.3. Гідрамарфалагічныя асаблівасці вадасховішчаў.
- •8.4. Воднагаспадарчы баланс вадасховішчаў.
- •8.5. Зарстанне вадасховішчаў
- •9. Сажалкі
- •9.1 Тыпы сажалак і іх размеркаванне па тэрыторыі Беларусі
- •9.2. Марфаметрычныя асаблівасці сажалак
- •9.3. Гідралагічныя асаблівасці сажалак.
- •9.4. Гідрахімія
- •9.5. Фільтрацыя вады з сажалак
- •9.6. Асаблівасці зарастання сажалак.
- •9.7. Донныя адклады і заіленне сажалак
- •9.8. Прызначэнне і асаблівасці выкарыстання сажалак
- •9.9. Вадагаспадарчае раянаванне Беларусі па выкарыстанню мясцовага сцеку.
- •10. Кар’ерныя вадаемы
- •10.2. Паходжанне кар’ерных вадаемаў
- •10.3. Хімічны састаў вод і ложа кар'ераў як аснова для ўтварэння вадаемаў
- •10.4. Рэкультывацыя кар'ераў
- •9.5. Марфалагічныя і марфаметрычныя асаблівасці кар'ерных вадаемаў
- •9.6. Гідралагічныя асаблівасці
- •10.7. Донныя адклады
- •10.8. Зарастанне кар’ерных вадаемаў
- •Літаратура
- •Колькасць каналаў і іх даўжыня па асноўным рачным басейнам Беларусі (на 2000 г.)
- •Пералік пастоў на рэках, каналах, азёрах і вадасховішчах Беларусі (па стану на 01.01.2003)
8.5. Зарстанне вадасховішчаў
Галоўнымі фактарамі, якия садзейничаюць зарастанню акваторыи вадасховишчаў з'яўляюцца мелкаводдзі (глыбіні пераважна да 2 м), характар грунтоў (глей, пясок, торф, затопленыя глебы), гідрадынамічныя фактары (ветравое хваляванне, ваганні узроўня вады, сцекавыя і цыркуляцыйныя цячэнні).
Па характару і ступені зарастання воднымі раслінамі вадасховішчы умоўна можна падзялісць на слабазаросшыя (праектыўнае пакрыцце раслінамі да 25 % плошчы), зарастаючыя (25-50 %), добра заросшыя (50-75 %), поўнасцю заросшыя (звыш 75 %).
Ступень зарастання штучных вадаемаў залежыць ад іх марфаметрычных, гідралагічных і гідрадынмічных характарыстык, а таксама ад характару размеркавання і уласцівасцей грунтоў дна.
Меншым зарастаннем адрозніваюцца вадасховішчы, якія былі пабудаваны на базе азер. Сяр.эдняя глыбіня іх вагаецца ад 3 да 7 м. Пры іх запаўненні падвяргаюцца адносна вузкія азерныя поймы і першая надпойменная тэрасы, якія і утвараюць мелкаводны район новага вадасховішча азернага тыпу.
Актыўныя берагавыя працэсы не спрыяюць развіццю водных раслін у прібярэжнай зоне. Пагэтаму у вадасховішчах такога тыпу перыяд станаўлення раслінных асацыяцый больш працяглы, чым у рачных вадасховішчах, і дасягае 20-25 гадоў. Вадасховішчы адрозніваюцца разрэжаным, плямавым, аднатыпным зарастаннем пры агульнай плошчы зарастання 10-20 % ад акваторыі.
Заросшая частка акваторыі значна павялічваецца у вадасховішчах азерна-рачнога тыпу. У іх найбольш зарастае верхняя і рачная часткі і мелкаводныя залівы.
У вадасховішчах рачнога тыпу устойлівыя біяцэнозы устаноўліваюцца прыблізна у сярэдзіне другога дзесяцігоддзя іх эксплуатацыі. Марфалагічныя асаблівасці дна і берагавой лініі паступовае павялічэнне сярэдніх глыбіняў ад вярхоўеў вадасссховішчаў да плаціны вызначаюць разнастайныя экалагічныя умовы у верхняй, сярэдняй і ніжняй (прыплаціннай) частках абумоўліваюць размеркаванне (прасторавую дыференцыяцыю) водных раслін.
У зарастаніі вадасховішчаў удзельнічае 80-90 кветкавых раслін, 4 віды харавых водарасцей і два віды імхоў. У фарміраванні водных асацыяцый удзельнічае 45 відаў вышэйшых водных раслін, з іх 15 з'яўляюцца тыпічнымі гідрафітамі (воднымі раслінамі).
У фарміраванні водных асацыяцый выдзяляеца тры стадыі: разсялення (першапачатковага фарміравання), стабілізацыі водных асацыяцый, устойлівага стану, стадыя поўнага зарастання дна і паступовай замены воднай расліннасці на балотную.
На стадыі стабілізацыі водных асацыяцый па эколоана-фларысіычным асаблівасцям, відавому саставу і тыпам паясоў раслін у вадасховішчах рачнога тыпу выдзяляюцца тры участкі зарастання : фрагментарнага, змешанага (пераходны) і аоўнага зарастання.
Участак фрагментарнага зарастання (мал. ) займае прыплацінную возерападобную частку вадасховішча, дзе назіраюцца найбольшыя глыбіні і ветравое хваляванне перашкаджаюць замацаванню водных раслін на мелкаводдзях. Тут фарміруецца аерава-рдэставы пояс раслін. Вузкую паласу (1 – 3 м) утвараюць паветрана-водныя расліны, пераважна аер звычайны. Ен прыносіцца з старога рэчышча ракі (рэчышчавай лагчыны) ці са старычных азер і легка замацоўваецца на урэзе.У палогіх пераувільгатненных берагоў да яго дабаўляецца плюшчай , радзей трыснег, асобнымі плямамі на пясчаных мелкаводдзях расце камыш. У высокіх абразіенных береагоў на глыбіні да 1 м фарміруецца паласа пагружаных у ваду водных раслін ( уасноўным віды рдзестаў і люцік жосткалістны на пясчаных водмелях). У невялікіх залівах растуць маннік водны, рагозы, рдзесты. Невялікія плямы рдзестаў сустракаюцца на водмелях адкрытай часткі участка і вакол астравоў.
Участак поўнага зарастання уключае вярхоўя вадасховішчаў і зону выклінівання падпора ( рачны гідралагічны раен). На яго долю прыходзіцца ад 10 да 60 % агульнай плошчы вадасховішчаў. Заросшая часка акваторыі складае не меньў ¾ ад агульнай плошчы раена. У сваю чаргу участак падзяляецца на дзе часткі з характэрнымі тыпамі паясоў водных раслін: маннікава-рдзестава-німфейным і камышова-рдзестава- рагалістнікавым.
Першы раслінны пояс адрозніваецца ярка выражанай паласой надводных раслін (маннік, рагоз, аер, камыш). Паласу пагружаных у ваду раслін утвараюць рдзесты, рагаліснік і эладэя (вадзяная чума). Характэрнай рысай гэтай часткі участка з'яўляецца наяўнасць плаваючых раслін, сярод якіх дамінантамі з'яўляюцца німфейныя: жоўтыя і белыя гарлачыкі, раскі). У кожным поясе шырока распаўсюджаны целарэз, які ў час цвіцення усплывае з дна і свабодна перамяшчаецца па акваторыі дрэйфавымі цячэннямі, ветравым хваляваннем.
Ніжэй па вадасховішчу , дзе павышаецца праточносць і вадаабмен, змяняюцца і раслінныя асацыяцыі. У гэтых умовах растуць боль тыпічныя водныя расліны з пагружанымі у ваду вегетатыўнымі органамі і плаваючым на паверхні вады лісцем. У прыбярэжнай паласе, дзе перавагаюць тарфяністыя грунты, утвараюцца рараслі целарэза з плямамі рагозаў. Сярож пагружаных у ваду раслін дамініруюць рдзесты і рагаліснік.
Пераходны участак зарастання, яго наяўнасці і характар распаўсюджпння раслін, залежаць ад марфалогіі чашы, гідраграфічных і марфаметрычных паказчыкаў рачных вадасховішчаў. Участак адрозіваецца змешанным зарастаннем. Макрафіты (мяккая водная расліннасць) характэрызуецца неаднароднымі плямамі монадамінантных зарасляў камыша і рдзестаў. І толькі у залівах, утвораных невялікімі рэчкамі і ручаямі, фларыстычны састаў становіцца ьольш складаным. На стадыі устойлівага стану расліннага покрыва плошча гэтага участка дасягае 30-35 %.