Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрография РБ / ПОСОБИЕ / Гидрогр-резерв.doc
Скачиваний:
41
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
6.59 Mб
Скачать

2.4 Размеркаванне сцёку па тэрыторыі Беларусі

Размеркаванне сцёку па тэрыторыі Беларусі залежыць ад геаграфічнай шыраты і змены прыродных і кліматычных умоў, рэльефа тэрыторыі, размеркавання атмасферных ападкаў.

У размеркаванні сцёку па тэрыторыі рэспублікі назіраецца агульнае паніжэнне сярэднягя гадавога сцёку з поўначы на поўдзень (мал. ). Такое размеркаванне сцёку звязана з памяньшэннем аб’ема веснавога разводдзя і павялічэннем велічыні выпарэння з паверхні зямлі у цёплую частку года. З паўночнага-усходу на паўднёвы захад назтраецца памяньшэнне запасаў вады у снежным покрыве і атмасферных ападкаў пераважна у цёплую частку года.

На агульны малюнак размеркавання сцёку па тэрыторыі уносіць рэльеф. Як і размеркаванне атмасферных ападкаў, так і сцёку залежыць ад змяненняў у рэльефе. Да узвышшаў Беларускай грады прыходзіцца большая колькасць атмасферных ападкаў і наібольш высокія паказчыкі модуля сцёку.

Па дадзеным разліку ЦНДІКВВР на 1999 год найбольшая велічіня сцёку назіраецца на паўночным захадзе (да 6-8 л/с.км2) і поўначы тэрыторыі рэспублікі (7-8 л/с.км2). Найменьшая норма сцёку адзначаецца на крайнім паўднёвым захадзе і паўднёвым усходзе Беларусі (меньш 4 л/с.км2).

    1. Уплыў фізіка-геаграфічных фактараў на рэжым паверхневага сцёку

Асноўным фактарам, які абумоўлівае умовы фарміравання сцёку на тэрыторыы Беларусі з’яўляецца кліматычны фактар (ападкі і выпарэнне). Яны вызначаюць агульны фон размеркавання сцёку рэк у кожным гідралагічным раёне. Аднак, калі разглядаць сцёк па месяцам, порам года, то узнікаюць адхіленні, якія абумоўлены мясцовымі (лакальнымі) фактарамі. Сярод іх найбольш важнымі з’яўляюцца: глебава-геалагічныя, геамарфалагічныя умовы, марфаметрычныя паказчыкі вадазбора, азёрнасць, балоцістасць, аблесеннасць вадазбора, а таксама рэчышчавае рэгуляванне сцёку.

Глебава-геалагічныя і геамарфалагічныя умовы. На зарэгуляванасць сцёку уплывае наяўнасць у межах вадазбора водапранікальных пясчаных і супясчаных грунтоў. Рэкі, якія маюць раўнінны рэльеф і складзены пясчанымі і супясчанымі грунтамі маюць раўнамерны сцёк (рэкі Удранка, Улла, Бобр і інш.).

Пясчаныя і супясчаныя грунты маюць павышаную фільтрацыю і разам з раўнінным рэльефам спрыяюць прасочванню атмасферных ападкаў іпапаўненню запасаў грунтовых вод. Пры доьрым дрэніраванні рэкі павялічваюць падземную частку сцёку у малаводныя перыяды.

Плошча вадазбора. Уплыў плошчы вадазбора на сцёк выражаецца слаба. Аднак, заўважана, што з павялічэннем плошчы вадазбора павялічваецца сцёк у летне-асеннюю і зімовую межань. На працягу года размеркаванне сцёку у межах аднаго гідралагічнага раёна мала звязана з плошчай вадазбора. Гэта тлумачыцца болш значным уплывам азёрнасці, балоцістасці і лясістасці на сцёк. Акрамя гэтага большае значэнне мае асвоеннасць вадазбора.

Азёрнасць. З азёрнасцю звязана так называемае прыроднае рэгуляванне сцёку. Азёрнасць тэрыторыі вадазбора прыкметна адзначаецца на поўначы Беларусі у басейне р. Заходняя Дзвіна, дзе адзначаецца найбольшая азёрнасць. Наяўнасць азёр спрыяе выраўнованню сцёка на працягу года. С павялічэннем азёрнасці вадазбораў сцёк вясной памяншаецца, а у летнія перыяд павялічваецца. Азёры затрымліваюць частку веснавога сцёку у сваіх катлавінах, а затым паступова аддаюць яго рэкам.

Аблесенасць. Амаль ва усіх гідралагічных раёнах назіраецца уплыў лясных масіваў на сцёк. З павялічэннем лясістасці вадазбораў доля веснавога сцёку у гадавым памяншаецца, а у летнеасенні — павялічваецца. Уплыў лясістасці вадазбораў на велічіню зімовага сцёку не прыкметна.

Балоцістасць. Ва умовах Беларусі балоцістасць мала уплывае на унутрыгадавое размеркаванне сцёку. Аднак, шматгадавы веснавы сцёк з больш забалочанных вадазбораў большы, а у летні перыяд — меньшы. Сярэдні шматгадовы зіовы сцёк не залежыць ад балоцістасці дрэніруемай тэрыторыі.

Рэчышчавае рэгуляванне сцёку. Функцыю рэгулявання сцёку на працягу года ва умовах Беларусі чата выконваюць рачныя далін і рэчышчы. Кожны год вясной, радзей восенню, рэчышча і пойма затапляюцца вадой, тым самым затрымліваюць частку сцёку і уплываюць на выраўноўванне сцёкц ва унутры года. Назіраецца пераразмеркаванне часткі веснавога і паводкавага сцёку. Рэкі з вялікімі, шырокімі і забалочанамі поймамі маюць больш працяглыя тэрміны веснавога разводдзя. Тк, напрыклад, на р. Прыпяць у г. Мазыр, а таксама на некаторых яе прытоках (Ясельда, Бобрык, і інш.) працягласць паўнаводдзя можа дасягаць 5 месяцаў, што амаль у 1,5-2 разы больш звычайнай, нармальнай велічіні.

    1. Узроўневы рэжым рэк

Веснавое падняцце узроўня вады на рэках Беларусі пачнаецца задоўга да пачатку крыгалома. Сярэднія тэрміны пачатку веснавога падняцця узроўня назіраецца на поўдні тэрыторыі Беларусі у басейне Прыпяці у канцы лютага — пачатку сакавіка, на поўначы у басейне Заходняй Дзвіны — у канцы сакавіка — у пачатку красавіка. Раннія тэрміны — пачатак лютага на поўдні і у канцы лютага на поўначы. Позднія тэрміны пачатку падняцця узроўня адрозніваюцца ад сярэдніх на 10-30 дзён.

Найбольшыя узроўні веснавога разводдзя назіраюцца у асноўным у трэцяй дэкадзе сакавіка — другой дэкадзе красавіка. У асобныя гады, як гэта назіралась, напрыклад, у 1939 годзе, максімальны узровень разводдзя на большасці тэрыторыі Беларусі назіраўся у лютым. На Прыпяці, якая працякае па плоскай і забалочанай нізіне, найбольшы узровень прыйшоўся у 1954 годзе на пачатак мая.

Часта у выніку пацяплення надвор’я да пачатку разводдзя назіраюцца падняцці узроўня вады (паводкі). Найбольшыя узроўні паводак, як правіла, значна ніжэй найбольшага узроўня веснавога разводдзя.

Вялікае значэнне мае інтенсівнасць пад’ёмаў вады, якое часта прыводзіць да катастрафічных вынікаў. Інтенсівнасць пад’ёма узроўня вады залежыць ад воднасці вясны (года), прыроднай і штучнай зарэгуляванасці ракі і асаблівасцей марфалогіі рэчышчаў, рачной даліны. Так, напрыклад, у 30-я гады да будаўніцтва вадасховішчаў нават на р. Свіслачы часта нізіралісь навадненні і межах горада Мінска, якія прыводзілі да затаплення часткі горада і прыносілі вялікія матэрыяльныя страты. Чым больш дружная вясна, тым больш інтенсіўны пад’ём узроўня. Пры дружнай вясне і высокім разводдзі максімальная інтенсіўнасць пад’ёмы узроўня вады у дзень была зафіксавана у 1956 годзе на рацэ Обаль (193 см у дзень), пры сярэдняй велічыні 48 см/дзень. На той жа рац, але ужо у створы , дзе рэжым рэгулюецца возерам Езярышча, найбольшая інтенсіўнасць пад’ёму склала у тым жа 1956 годзе 45 см/дзень. Пры нізкіх узроўнях вады у паўнаводдзе найьольшая інтенсіўнасць пад’ёма вады звычайна у тры разы меньшая. Інтенсіўнасць падняцця вады на малых і сярэдніх рэках у гады з высокім паўнаводдзем вагаецца у сярэднім вагаецца у межах 10-50 см/дзень, пры нізкім — 5-20 см/дзень.

На вялікіх рэках інтенсіўнасць пад’ёму залежыць ад геамарфалагічных асаблівасцей басейна. На Заходняй Дзвіне, якая працякае па халмістай мясцовасці, вышыня падняцця вады у дзень дасягае 381 см/дзень (р. Дзісна), а на Прыпяці у шырокай забалочанай нізіне усяго 24 см/дзень (каля г. Мазыра).

Працягласць стаяння вады на пойме на малых і сярэдніх рэках звычайна вагаецца ад аднаго да трох тыдняў. На вялікіх рэках вада на пойме затрымліваецца да 2,5 месяцаў. (табл.).

Таблица 3.1

Соседние файлы в папке ПОСОБИЕ