Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрография РБ / ПОСОБИЕ / Гидрогр-резерв.doc
Скачиваний:
41
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
6.59 Mб
Скачать

9.Сажалкі

9.1 Тыпы сажалак і іх размеркаванне па тэрыторыі Беларусі

    1. Марфаметрычныя асаблівасці

    2. Гідралагічныя асаблівасці

    3. Гідрахімі

    4. Фільтрацыя вады праз цела плацін

    5. Асаблівасці зарастання ложа

    6. Донныя адклады і заіленне сажалак

    7. Прызначэнне і асаблівасці выкарыстання

    8. Вадагаспадарчае раянаванне тэрыторыі Беларусі па выкарыстанню мясцовага сцёку

10. Кар’ерныя вадаёмы

10.1 Агульная характарыстыка

10.2 Паходжанне

10.3 Хімічны састаў вод і ложа, як аснова для утварэння штучных вадаемаў

10.4 Водагападарчая рэкультывацыя кар’ераў

10.5 Марфалагічныя і марфаметрычня асаблівасці

10.6 Гідралагічныя асаблівасці

10,7 Занясенне і донныя адкалады

10.8 Зарастанне кар’ерных вадаемаў

10.9 Гаспадарчае выкарыстанне

Літаратура

Прылажэння

Прадмова

Тэрыторыя Беларусі адрозніваецца небагатымі воднымі рэсурсамі, што абмяжоўвае іх выкарыстанне. Перавага малых і невялічкіх рэчак, у той жа час мноства малых і старычных азёр ва умовах інтенсівнага развіцця гаспадаркі вызывае іх абядненне, забруджванне, хуткае эўтрафіраванне.

Значная частка паверхневага воднага сцёку фарміруецца за межамі Беларусі і праходзіць праз яе транзітам. Гэты фактар, а таксама нераўнамернае размеркаванне сцёку па тэрыторыі і па сезонам года дадаткова пагаршае умовы для іх рацыянальнага выкарыстання. Дадаткова праблему ускладаняе радыёактыўнае забруджванне паверхневых і грунтовых вод, забруджванне калодзежнай вады у вёсках і другіх населеных кропках.

Значную ролю у вывучэнні і распрацоўцы навуковых і метадычных рэкамендацый па рацыянальнаму выкарыстанню водных рэсурсаў Беларусі адыгралі вядомыя навукова-даследчыя установы рэспублікі: Інстытут водных праблем, пазней Цэнтральны НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (ЦНДІКВВР), Беларускі НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (БелНДІМВГ), НДЛ возеразнаўства БДУ, установы Гідраметэаслужбы. Іх даследаванням садзейнічалі праектныя установы: Белгіправадгас, Саюзгіпрамелівадгас і інш.

У выніку праведзеных даследванняў у рэспубліцы было выдадзена шэраг манаграфій , якія адлюстроўвалі агульную характэрыстыку і асаблівасці іх гідралагічнага рэжыму, ішоў працэс удасканалення гідралагічнага раянавання тэрыторыі Беларусі, фарміравання самастойных напрамкаў у вывучэнні азёр, вадасховішчаў, кар'ерных вадаемаў, сажалак і г.д. Аднак дагэтуль навуковых прац і вучэбных дапаможнікаў па агульнай ацэнцы водных аб'ектаў Беларусі не існавала. Адзіны вучэбны дапаможнік па гідраграфіі тэрыторыі былога СССР быў выдадзены толькі у 50-х гг. За гэты перыяд гідраграфічная сетка рэспублікі была значна пераутворана, узніклі шэраг новых штучных вадаёмаў. Таму мы павінны зрабіць агульную ацэнку прыродных водных об'ектаў Беларусі, іх гідралагічнага рэжыму, выявіць і даць ацэнку тым змяненям, якія адбыліся у гідраграфічнай сетцы у другой палове ХХ стагоддзя, каб у ХХІ-ым зрабіць меньш памылак у пераутварэнні аквальных ландшафтаў.

Дадзены курс прадстаўляе частку агульнаадукацыйнага курса “Гідралогія сушы”, які чытаецца на геаграфічных факультэтах дзяржаўных універсітэтаў. Пры падрыхтоўцы вучэбнага дапаможніка быў выкарыстаны вопыт шматгадавога выкладання курсаў “Гідраграфія Беларусі”, “Гідраграфія з асновамі лмналогіі”, “Агульная гідралогія і гідраграфія Беларусі” для студэнтаў дзённай і завочнай формы навучання на геаграфічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Спадзяемся, што дадзеная праца будзе карыстацца попытам, будзе карысна як студэнтам навучальных устаноў прыродазнаўчых факультэтаў, так і навукоўцам, настаўнікам і вучням агульнаадукацыйных школ.

Свае заўвагі і пажаданні просім дасылаць па адрасу: 220050, Мінск, праспект Ф. Скарыны ,4, геаграфічны факультэт.

Соседние файлы в папке ПОСОБИЕ