Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрография РБ / ПОСОБИЕ / Гидрогр-резерв.doc
Скачиваний:
41
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
6.59 Mб
Скачать

8.3. Гідрамарфалагічныя асаблівасці вадасховішчаў.

Гідрамарфалагічныя асаблівасці вадасховішчаў абумоўлены спалучэннем занальных (клімат, сцёк) і азанальнымі (рэльеф) фактарамі, а таксама характарам гідраграфічнай сеткі тэрыторыі Беларусі.

Па характару катлавін і дна (ложа), генетычным рысам іх марфалагічных элементаў вадасховішчы Беларусі аб’ядноўваюцца у чатыры групы, сярод якіх выдзяляюцца тыпы і падтыпы (рыс. ).

Будова рачных далін і азерных катлавін абумоўліваюць памер вады па гідравузлах, велічыню затаплення зямель пры затапленні вадасховішчаў. Найменшае затапленне і найбольшы памер маюцбадасховішчы вадападзельных вобласцей, некалькі большае затапленне — па рэкахпрыпедавіковых раўнін і плато у Паазер’і, найбольшыя затапленні пры параўнальна невялікіх паморах — у Палесскай нізіне. У апошнія годы памяншэнне плошчы затаплення і павелічэння велічыні памору дасеча... пунхам будаўніцтва штучных берагоў. Пры гэтым працягласць замацаванай берагавой лініі можа дасягаць 80-100 % ад агульнай.

Па шэрагу марфалагічных рыс у межах Беларусі выдзяляецца тры тыпы вадасховішчаў: паазерскі, цэнтральных вадападзельных узвышшаў і прылегаючых раўнін і палескі.

Вадасховішчы паазерскага тыпу размешчаны ва ўмовах, якія выражаюцца дзейнасцю ледавікоў Валдайскага аледзянення і іх водаў. І толькі вузкія рачныя даліны складзены амовіяльнымі адкадамі. Пры новай невялікіх папорах затаплення падвяргаюцца участкі каранных берагоў. Схілы берагоў складзены тарэпнымі суглінкамі, якія падвяргаюцца эрозіі. У верхавых вадасховішчаў доля амовіальных адкладаў павялічваецца, а пры падпоры рачных альбо азерныхвод у межах катлавін дрэўных азер значна ўзрастае. У будоўлі берагоў і ложа вадасховішчаў удзельнічаюць суглінкі, супесі, пескі. Сярод вадасховішчаў найбольшае распаўсюджванне атрымалі адасховішчы азернага тыпу. Пасля іх будаўніцтва плошча затопленых зямель складае 100-250 га, а асноўны аб’ем вады знаходзіцца у азерных катлавінах.

Вадаемы паазерскага тыпу (азерныя і азерна-рачныя) маюць значную глыбыню, значны агульны аб’ем, дастаткова складаную канфігурацыю. Да іх берагоў характэрны абразіеныя працэсы і апошзневыя з’явы.

Вадасховішчы цэнтральных вадападзельных узвышшаў і прылягаючых раўнін. У адрозненні ад вадасховішчаў паазерскага тыпу радзей абмежоўваюцца карэннымі берагамі і маюць у плане выцянутую форму з пашырэннем у плаціны. Іх берагі часта высокія (да 10 м), адрозніваюцца складанай геалагічнай будовай. Берагі складзены флювіягацыяльнымі, морэннымі і другімі адкладамі. Адсутнасць азер (1%) спрыяля будаўніцтву тут ранніх вадасховішчаў. Складае геалагічная будова берагоў вызначыла разнастайнасць тыпаў берагавых працэсаў.

Вадасховішчы Палескага тыпу маюць нізкія і палогія берагі, патрабуюць дадатковых абвагаванняў. Даліны рэк складзены дрэўнеальвіальнымі і флювіяцыяльнымі адкладамі, у асноўным пяскамі рознага тэхнічнага саставу. Берагі вадасховішчаў нізкія, забалочаныя. Шматлікія дзюны і золавыя бугры вышыней часам да 15-30 м абумоўліваюць як абразіеныя, так і акумулятыўныя працэсы.

Гідрамарфалагічныя тыпы вадасховішчаў. Па суадносінах марфалагічных і некаторых гідраграфічных паказчыкаў вадасховішча Беларусі падзяляецца на 5 гідрамарфалагічных тыпаў: малыя мелкаводныя, малыя і невялікія, сярэднія складаныя (далінныя), сярэднеглыбокія, глыбокія (азерныя і азерна-рачныя). У аснову тыпізацыі пакладзены сярэдняя глыбіня, суадносіны мелкаводнай і глыбокаводнай частак ложа, паказчык удзельных затапленняў, а таксама плошча і аб’ем вадасховішча. Сяродгідралагічных паказчыкаў, якія цесна звязяны з марфалогіяй катлавін вадасховішчаў, выкарыстан рэжым узроўня вады і від рэгуліравання сцеку.

Сярод марфалагічных асаблівасцей катлавін, якія значна уплыаюць на рэжым вадасховішчаў, вялікае значэнне мае форма чашы, размеркавання глыбыней, суадносіны паміж мелкаводнай і глыбокаводнай часткамі ложа. Малыя сярэднія глыбіні ( меньш за 2 м) і значная колькасць мелкаводдзяў у спалучэнні з высокім паказчыкам удзельных затапленняў добра спрыяюць развіццю водных раслін, паскараюць працэс накаплівання арганічных рэчываў, спрыяюць хуткаму зарастанню ложа і дэградацыі вадаема. З павелічэннем сярэдняй глыбіні, паменшэннем мелкаводдзяў малыявадасховішча набліжаюцца па сваім паказчыкам да прыродных водным аб’ектам – праточным азерам. Калі вадасховішча будуюцца па возеры, то назіраецца невялікая плошча затаплення прылягаючай да азер зямель. Паказчык затаплення мае важнае значэнне пры ацэнцы страт зямель, пры вырашэнні пытанняў аптымызацыі гідралагічнага, гідрахімічнага і гідрабіялягічнага рэжымаў. Таму гідрамарфалагічная тыпізацыя носіць комплексны характар і цесна звязяна з унутрывадаемнымі працэсамі, выключае умоўнасць выдзялення гідрамарфалагічных тыпаў.

Малыя мелкаводныя вадасховішчы адрозніваюцца сярэднімі глыбінямі меньш 2 м і высокімі паказчыкамі удзельных затапленняў (больш 0,5 м23). Суадносіны мелкаводнай і глыбокаводнай частямі ложа меньш 1. Вадасховішчы падзяляюцца на малыя нізкапоймавыя мелкаводныя з аб’ёмам воднай масы да 10 млн м3. (Волпаўскае, Паперня, Рачунскае, Сакаўшчынске і інш.) і малыя поймавыя мелкаводныя з аб’ёмам 10-20 млн м3 (Асіпорвіцкае і інш.).Характэрная рыса вадасховішчаў гэтага тыпу — значная плошча мелкаводдзяў. Суадносіны паміж мелкаводнай і глыбокаводнай часткамі ложа дасягае 0,2 пры паказчыку удзельных затапленняў 0,92 (Паперня і інш.). Вадасховішчы гэтага тыпу дзённага, дзённа-тыднёвага, радзей сязоннага рэгулявання сцёку з малой амплітудай вагання узроўня вады.

Мал. Віды рэгулявання, якія ажыццяўляюць вадасховішчы Беларусі

Малыя і невялікія неглыбокія вадасховішчы адрозніваюцца сярэднімі глыбінямі (2-3 м), суадносінамі мелкаводнай і глыбокаводнай часткамі ложа 1-2 і больш нізкімі паказчыкамі удзельных затапленняў (0,35-0,50). Як сведчаць вынікі даследаванняў, ва умовах Беларусі найменьшыя затапленні утвараюцца пры глыбінях 2,0-3,5 м. Гэта адпавядае влічыні улзельных затапленняў 0,30-0,50 м23. выдзяляюцца малыя нізкапоймавыя неглыбокія вадасховішчы з аб’ёмам да 5 млн м3 (Клястіцкае, Янаўскае, Гаць і інш.) і невялікія поймавыя неглыбокія з аб’ёмам вады 50-60 млн м3 (Чыгірынскае, Салігорскае, Любанскае).

Характэрная рыса малых і невялікіх вадасховішчаў Беларусі — наяўнасць прыплацінных возерападобных пашырэнняў. Удзельная вага гэтых частак вадасховішчаў у іх агульным аб’ёме у 2-10 раз перавышае верхнія часткі (азёрна-рачную і рачную). Прыплацінныя возерападобныя пашырэнні характэрны для большасці рачных вадасховішчаў Беларусі.

Наступныя дзве групы вадасховішчаў меюць сярэднія глыбіні болей 3 м і суадносіны мелкаводнай і глыбокаводнай частак дна болей 2. Пры іх запаўненні нізіраюцца малыя значэнні паказчыкаў удзельных затапленняў (0,30-0,35 м23), характэрныя паказчыкі для азёрных вадасховішчаў Беларускага Паазер’я. Падобны эффект дасягаецца пры абвалаванні вадасховішчаў землянымі плацінамі і дамбамі. Гадавое і шматгадавое рэгуляванне сцёку садзейнічае фарміраванню няустойлівага рэжыму узроўня. Да першай групы аднасяцца возерападобныя у плане абвалаваныя вадасховішчы (Чырвонаслабадское, Пагостскае, Вялута, Лукаўскае і інш.) і возерападобныя у рачных далінах (тыпа Заслаўскага). Да тыпавых сярэдніх па велічіні простых (далінных) сярэднеглыбокіх вадасховішчаў можна аднесці Вілейскае вадасховішча. Пры яго запаўненні была затоплена першая надпоўменная тэраса.

Да глыбокіх (азёрных і азёрна-рачных) вадасховішчаў адносяцца вадасховішча , пабудаваныя на на азёрах ці групах азёр, сярэдняя глыбіняі суадносіны паміжмелкаводнай і глыбокаводнай часткамі ложа якіх, як правіла, болей 5, а паказчык удзельных затаполенняў меней 0,30 м23. Вадасховішчы гэтага тыпу адрозніваюцца складанай канфігурацыяй, значна большымі аб’ёмамі і плошчай, чым малыя і невялікія мелкаводныя і неглыбокія. Наяўнасць азёрных тэрас добра адлюстроўваецца на марфаметрычных паказчыках вадасховішчаў гэтага тыпу, што у сваю чаргу не садзейнічае развіццю ветравога хвалявання у прыбярэжнай зоне і значна зніжае плошчы мелкаводдзяў.

Такім чынам, у Беларусі будуюцца у асноўным нізканапорныя параўнальна невялікія вадасховішча, марфалагічныя паказчыкі і марфалагічныя асаблівасці якіх вызначаюцца раўнінным рэл’ефам яе тэрыторыі і геамарфалогіяй рачных далін.

Соседние файлы в папке ПОСОБИЕ