Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрография РБ / ПОСОБИЕ / Гидрогр-резерв.doc
Скачиваний:
41
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
6.59 Mб
Скачать

9.6. Гідралагічныя асаблівасці

Воднае жыўленне кар'ерных вадаемаў адбываецца грунтовымі водамі, якія былі выкрыты пры здабычы карысных выкапняў, а таксама водамі паверхневага сцеку і атмасфернымі ападкамі. Грунтовае жыўленне забяспечвае адносна стабільны і ўстойлівы ўзровень вады. Аднак ў кар'ерных вадаемах, якія звязаны з рачнымі сістэмамі, галоўнай крыніцай жыўлення з'яўляецца рачны сцек («Верхоўе» – р. Зах. Дзвіна; «Смаргонь» – р. Вілія і г.д.).

Адсутнасць неабходнасці ў рэгуляванні ўзроўня падкрэслівае падабенства кар'ерных вадаемаў з азерамі. Кар'ерным вадаемам, як і прыродным лімнічным сістэмам, характэрны запаволены водаабмен. Як вынік гэтай акалічнасці – працэс даволі хуткай трансфармацыі паступаючых водаў, акумуляцыя алахтонных і аўтахтонных рэчываў.

Вадаабмен значна павялічваецца ў тых вадаемаў, якія маюць пратокі і сувязь з ракой («Смаргонь») – пастаянная гідралагічная сувязь. Сязонная гідралагічная сувязь назіраецца на вадаеме «Верхоўе» ў басейне р. Зах. Дзвіна.

Сходнасць кар'ерных вадаемаў па шэрагу паказчыкаў з азерамі абумоўлівае сходнасць і рэжымных лімнічных характарыстык: рэжыма тэмпературы і раствораных газаў, асноўных фізічных і хімічных уласцівасцей вады, напрамка біялагічных і седыментацыйных працэсаў.

У найбольш глыбокіх вадаемах летам назіраецца прамая тэмпературная стратыфікацыя (Крычаў, Руба, Гайдукоўка, Смаргонь). На мелкаводных водмелях назіраецца амаль поўнае перамешванне. Зімой – адваротная тэмпературная стратыфікацыя. Для самых мелкаводных вадаемаў характэрна поўнае перамешванне воднай масы (Ліозна Паўночны і Ліозна Паўдневы).

Даследванні паказваюць, што большасць кар'ераў маюць неспрыяльныя кіслародныя ўмовы. Прычыная гэтага з'яўляюцца марфалагічныя асаблівасці атлавін ці іх выкарыстанне для размяшчэння арганічных рэчываў. Памяньшэнне ўтрымання О2 ад паверхні да дна звязана з яго скарыстаннем на працэсы разлажэння ў гіпалімніене (Вярхоўе, Гайдукоўка, , Смаргонь).

Для вадаемаў Вярхоўе, Ма тыпічны выпадак, пры якім утрыманне О2 у прыдонных слаях блізкае да нуля. У самых высакапразрыстых вадаемах тыпа Крычаў, Блакітны на некаторай глыбіні назіраецца кіслародны максімум, які ўтвараецца з прычыны высокай празрыстасці вады і тонкага слоя эпілімніена.

Па велічыні мінералізацыі вады большасць вадаемаў адносіцца да гідракарбанатнага класа кальцыевай групы і па велічыні яна не перавышае сярэдніх фонавых паказчыкаў значэнняў на Беларусі. Утрыманне Р і N рэзка павялічваецца ў выпадках паступлення прамысловых і камунальных сцекавых водаў, сцеку з сельскагаспадарчых зямель і рэкрэацыйных зон.

10.7. Донныя адклады

10.8. Зарастанне кар’ерных вадаемаў

Асаблівасці зарастання кар’ерных вадаемаў вызначаюцца тыпам катлавіны, размеркаваннем мелкаводдзяў, грунтамі дна, хімічным саставам. У сувязі з гэтым і на аснове біялагічных прадукцыйных паказчыкаў выдзяляюцца макрафітны ці фітапланктонны напрамкі развіцця кар’ерных вадаемаў. Да ліку макрафітных вадаемаў адносяцца Руба, Блакітны, Крычаў, Ліозна, Зялены. Па фітапланктоннаму шляху развіваюцца кар'’рныя вадаемы лазурны, Смаргонь, Вярхоўе , .

Устаноўлена, што макрафітныя кар’ерныя вадаемы праходзяць тры стадыі: фітапланктонную (патэнцыяльна-макрафітную), макрафітную і заключную (астаткава-макрафітную). На першай стадыі пагружаныя макрафіты не адразу засяляюць вадаем. Першым з’яўляецца фітапланктон, які меньш патрабавальны да навакольнага асяроддзя. Затым наступае больш працяглы макрафітны перыяд. Дасягнуў сталага (зрэлага) стану, пры якім спажыўныя элементы ўжо выкарыстоўваюцца не макрафітамі, а зноў фітапланктонам, кар’ерны вадаем уступае ў заключную астаткава-макрафітную стадыю.

Фітапланктонныя вадаемы праходзяць толькі адну фітапланктонную стадыю.

Па запасах спажыўнага рэчыва кар’ерныя вадаемы, як і азеры, падзяляюцца на мезатрофныя з прызнакамі алігатрафіі (Блакітны, Крычаў); мезатрофныя (Гайдукоўка), слабаэвтрофныя (Смаргонь), эвтрофныя (Зялены, Ліозна), моцнаэвтрофныя (Вярхоўе), дыстрофныя (Мароські ).

Флору кар’ерных вадаемаў складаюць 23 віды водных раслін, харавыя і ніцяныя водарасці (15 родаў, 13 сямействаў). Найбольшую колькасць відаў складаюць 2 сямействы рдэставых.

Фларыстычны састаў кар’ерных вадаемаў бедны і знаходзіцца на стадыі фарміравання. Сярод відаў 52 % складаюць пагружаныя, 39% - паўпагружаныя, 9 % - плаваючыя.

Соседние файлы в папке ПОСОБИЕ