Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрография РБ / ПОСОБИЕ / Гидрогр-резерв.doc
Скачиваний:
41
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
6.59 Mб
Скачать

8. Вадасховішчы

8.1. Агульная характарыстыка.

Да вадасховішчаў па сучасным дасягненням навукі адносяцца штучныя вадаемы з аб'емам вады 1 млн. м3 і балей. Хранілішча вады меньш 1 млн. м3 адносяцца да сажалак.

Першыя звесткі аб вадасховішчах адносяцца да сярэдзіны ХVII стагоддзя. Гэта былі невялічкія збудаванні рэчышчавага тыпу ў вытоках рэк, альбо на малых рэках. Энергія гэтых вадаемаў выкарыстоўвалась пры млынах (драбленне зерня), для работы лесапілак, ткацкіх станкоў.

Сучасны фонд вадасховішчаў узнік у некалькі этапаў. У даваенны перыяд існавалі толькі млыны. Буйных вадасховішчаў не існавала. У савецкі час было пабудавана некалькі невялікіх міжкалгасных гідраэлектрастанцый. Пасля другой сусветнай вайны да 1960 года будавалісь і праектавалісь у асноўным вадасховішчы энергетычнага прызначэння. У гэты перыяд былі пабудаваны вадасховішча ГЭС “Дружба народаў”, Чыгірынскае, Цяцерынскае на р. Друць, “Гоналес” (Заслаўскае вадасховішча) і Асінавіцкае на р. Свіслач, Браслаўскае на р. Друйка, Клічэгорскае на р. Обаль, Рачунскае на р. Ашмянка, Лукомскае на р. Лукомка, Волпаўскае на р. Рось і інш. Некалькі вадасховішчаў было пабудавана на азёрах рэспублікі (Гомельская ГЭС на воз. Гомель і р. Тураўлянка, Лепельскае вадасховішча на воз. Лепельскае, Белае, Селяўскае на воз. Сялява, Абіда і Худавец.

Да канца 60-х гадоў найбольш малыя ГЭС былі закансерваваны альбо дэмантаваны. Але вадасховішчы пры гідратэхнічных збудаваннях захавалісь. На наступным этапу вядзецца будаўніцтва вадасховішчаў пры асушэнні і меліярацыі зямель (вадасховішчы Краснаслабацкое, Любанскае, Селец і інш.), для вадазабяспячэння прамысловых прадпрыемстваў буйных гарадоў (Мінск, Салігорск і інш.) і вырашэння другіх задач (Салігорскае, Вілейскае, Камсамольскае і інш.), пры рэалізацыі схем комплекснага выкарыстання водных і зямельных рэсурсаў басейнаў рэк (Ясельда, Бобрык і інш.) на Беларускім Палессі (Пагостскае, Сялец, Локтышы і інш.).

Акрамя азёрных і рачных вадасховішчаў будуюцца вадасховішчы наліўнога тыпу на месцы былых кар’ераў. Наліўныя вадасховішчы будавалісь таксама на меліяратыўных землях для двухбаковага рэгулявання вільгаці глебаў. тыпічнымі вадаёмамі гэтага тыпу з’яўляюцца Валута, Любашэўскае, Вялікія Арлы, Красная Плошча, Галоўчыцкае, Ліберполь і інш.

Некаторыя азёры агароджваюцца дамбамі і землянымі плацінамі. Узровень вады такіх вадаёмаў быў узняты на 1-3 метры, а самі вадаёмы з’яўляюцца рэгулятарамі грунтовых вод і вільгаці глебы на прілягаючых да іх сельскагаспадарчых землях (Пагостскае,Спораўскае, Арэхаўскае, Лукаўскае і інш.).

Штучныя вадаёмы для ахалоджвання вады пры ГРЭС існуюць на базе азёр Белае, Лукомскае.

У рэкрэацыйных мэтах было пабудавана Камсамольскае возера, Крыніцы, Дразды і інш.

Вілейскае, найбольш буйное вадасховішча Беларусі, пабудавана у комплексе Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.

8.2. Размеркаванне вадасховішчаў па басейнам рэк

Размеркаванне вадасховішчаў па тэрыторыі рэспублікі абумоўлена неабходнасцю у вадзе гаспадаркі і прыроднымі яе асаблівасцямі. Вадасховішчы размешчаны не на буйных рэках, а на прытоках першага — трэцяга парадку. Гэта звязана з меншымі затапленнямі зямель пры іх запаўненні. Асноўны фонд вадасховішчаў знаходзіцца у межах Беларускага Палесся, дзе мала азёр і актыўна праводзілісь меліяратыўныя мерапрыемствы. Для басейна Нёмана характэрны невялікія вадасховішчы (сажалкі). Па шэрагу экалагічных прычын будаўніцтва вадасховішчаў на буйных рэках не вядзецца, аднак праекты існуюць (Мастоўскае на р.Нёёман, Віцебскае на р.Зах. Дзвіна і інш.).

Вадасховішчы басейна Заходняй Дзвіны. Басейн адрозніваецца умераным увільгатненнем і добрай прыроднай зарэгуляванасцю.Зараз у басейне знаходзіцца у эксплуатацыі 17 вадасховішчаў з поўным аб’ёмам пры НПУ 1667 млн.м3, карысным — 265 млн.м3, плошчай 352 км2. З іх на базе азёр пабудавана 11 з поўным аб’ёмам 1658 млн.м3, карысным — 261 млн.м3 і плошчай 348 км2. Будаўніцтва вадасховішчаў на азёрах было вызвана паніжэннем іх узроўня у выніку правядзення меліярацый у 30-е гады. Паніжэнне іх узроўня да 1,5 м агаліла месца нерасту, нагульныя плошчы. Такія вадасховішчы маюць невялікую прызму спрацоўкі (0,3-0,5 м). Вадаёмы такога тыпу адрозніваюцца параўнальна малымі карыснымі аб’ёмамі. Неа долю азёрных вадасховішчаў у басейне ракі Зах. Дзвіна прыходзіцца 99,6 % агульнага зарэгуляванага сцёку.

Вадасховішчы басейна Нёмана. Басейн адносіцца да зоны умеранага увільгатнення, а паўднёвыя прытокі ЎШчара, Зяльвянка і інш.) адносяцца да Палесся з павышаным увільгатненнем. Тут дзейнічае 21 вадасховішча з поўным аб’ёмам пры НПУ 335,0 млн.м3, карысным — 280,8 млн.м3 і плошчай 117,0 км2. Вадасховішчы адрозніваюцца малымі аб’ёмамі (ад 1 да 5 млн.м3) і плошчай (0,5 – 3,5 км2). Выключэнне складае Вілейскае вадасховішча, якое па марфаметрычным паказчыкам адносіцца да катэгорыі сярэдніх па веічыні (аб’ёмам каля 260 млн.м3 і плошча звыш 75 км2).

Вадасховішчы басейна рэк Заходняга Буга. У басейне пабудавана усяго 5 вадасховішчаў. чатыры з іх малыя і адно сярэдняее па велічіны. Поўны аб’ём пры НПУ іх складае 35,8, а карысны 23,4 млн.м3 з агульнай плошчай 11,2 км2. Вадасховішчы басейна выкарыстоўваюцца у рыбнай гаспадарцы і арашэння прылягаючых зямель.

Вадасховішчы басейна Дняпра. У басейне Дняпра пабудавана звыш 40 вадасховішчаў з поўным аб’ёмам пры НПУ 386,4 млн.м3, карысным —207,0 млн.м3 і плошчай 126,9 км2. З іх 33 вадаёмы адносіцца да малых, 7 — сярэдніх, і толькі адно, Заслаўскае, самае буйное. Наліўных вадасховішчаў — 8. Большасць вадаёмаў гэтай часткі Беларусі прызначана для рэгулявання вільгаці глебы на меліяратыўных аб’ектах.

Вадасховішчы басейна Прыпяці выконваюць значную ролю у рэгуляванні сцёку на Палессі. У басейны пабудавана у розныя часы 46 вадасховішчаў галоўным чынам наліўнога тыпу. З іх 34 адносіцца да малых і 12 сярэдніх. Поўны іх аб’ём пры НПУ складае 554,5 млн.м3, карысны — 398,0 млн.м3 і агульная плошча 197,6 км2.

Соседние файлы в папке ПОСОБИЕ