Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрография РБ / ПОСОБИЕ / Гидрогр-резерв.doc
Скачиваний:
41
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
6.59 Mб
Скачать

Перыяды аднаўлення вады на Зямлі

Віды вады

Аб’ём вады, км3

Перыяд аднаўлення, гады

Сусветны акіян

1 338 000 000

2 500

Падземныя воды

23 400 000

1 400

Вільгаць глебы

16 500

1

Вада азёр

176 400

17

Вада балот

11 470

5

Вада рэк

2 120

16 дзён

Біялагічная вада

1 120

некалькі гадзін

Вада паветра

12 900

8 дзён

Найбольшы вадаабмен адбываецца у рэках і глебе. Гэтая акалічнасць мае вялікае значэнне. Сучасная гаспадарка звычайна звязана з выкарыстаннем сцёку рэк і вільгаці глебы. Вельмі марудна ідзе кругазварот вады векавых запасаў падземных вод, вод ледавікоў, снежнікаў. Іх запасы можна лічыць нязменнымі, што трэба улічваць пры іх выкарыстанні.

Патрэбна улічваць, што велічыня водных рэсурсаў і іх размеркаваннепа тэрыторыі залежыць ад агульных кліматычных і метэаралагічных умоў і змяняецца ад года да года і з поўначы на поўдзень. Устойлівасць водных рэсурсаў вельмі значны аспект пры іх выкарыстніі. планаванні выкарыстання у будучыні.

Адной з уласцівасцей водных рэсурсаў з’яўляецца магчымасць шматразовага іх выкарыстання, адначасовага выкарыстання у некалькіх галінах гаспадаркі. Галоўнымі напрамкамі выкарыстання водных рэсурсаў з’яўляюцца:

  • сама вада, як прыроднае утварэнне — у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, камунальнай гаспадарцы;

  • як носьбіт энэргіі — у гідраэнергетыцы;

  • водная акваторыя — для судаходства, рыбалоўства, г. д.

Характэрнай асаблівасцю вады з’яўляецца уласцівасць вады да самаачышчэння. Дзякуючы гэтаму складанаму прыроднаму працэсу прыродная вада пры пападанні невялікіх аб’ёмаў палютантаў здольна самаачышчацца ад іх, пераводзіць забруджваючыя рэчывы у асадак, у арганічнае рэчыва і г. д.

2.3. Размеркаванне сцёку па порам года

Сцёк па тэрыторыі Беларусі змяняецца у шыротным напрамку разам са зменай кліматычных умоў.

Для большасці рэк асноўная частка рачнога сцёку пораходзіць вясной у час таяння снегу. Пагэтаму характар вяснавога разводдзя (яго працягласць, аб’ём, доля у гадавым сцёку) у значнай меры вызначае асаблівасці размеркавання сцёку на працягу года.

Сярэдняя велічіня сцёку вясной вагаецца ад 40 да 170 мм. Гэта складае ад 30 да 70 % гадавога сцёку.

Веснавое разводдзе змяняецца нізкай летняй межанню. Асноўнай крыніцай жыўлення у межань з’яўляюцца грунтовыя воды. летне-асенняя межань часта парушаецца дажджавымі паводкамі. некаторыя малыя рэкі паўднёвай часткі беларусі у межань перасыхаюць. Доля летне-асенняга сцёку складае ад 18 да 43 % гадавой велічыні.

Зімой сцёк спачатку паніжаецца, а затым паступова павялічваецца. У перыяд зімовых адлігаў часта назіраюцца зімовыя паводкі. У суровыя зімы малыя рэкі часта перамярзаюь і сцёк спыняецца. Сярэдні сцёк за зіму змяняецца ад 4 да 25 % і памяншаеецца з поўначы на поўдзень.

На санове аналіза гідрографаў сцёку на Беларусі выдзяляюцца межы пачатку і канца гідралагічных пор года: вясны (сакавік — травень), лета — восень — (чэрвень — лістапад), гідралагічная зіма (снежань — люты). Гэта агульныя тэрміны гідралагічных пор года. Аднак выключэнне складаюць рака Прыпяць і яе левыя прытокі Бобрык і Ясельда, для якіх выдзяляецца вясна — першая палавіна лета (сакавік — чэрвень) і другая палавіна лета — восень (ліпень — лістапад). Па другім прытокам р. Прыпяці веснавое разводдзе спадае у асноўным у маі. Тму для іх гідралагічныя поры года і іх тэрміны супадаюць з тэрмінамі большасці рэк Беларусі.

Для практыкі мае значэнне преыяды года, у якія сцёк рэк бывае найменьшы , што вельмі абмяжоўвае (ліміціруе) спажыванне вады у гаспадарчых мэтах. Зыходзячы з воднасці рэк для усёй тэрыторыі Беларусі за абмяжоўваючы перыяд года прыймаюцца дзве малаводныя пары (лета-восень, зіма). З абмяжоўваючую пару года прыймаецца лета-восень, ці зіма. Гэта залежыць ад таго, які з гэтых пор года з’яўляецца пераважна малаводным за увесь перыяд назіранняў. Для большасці сцёкавых гідралагічных пастоў гідралагічныя рады назіранняў складаюць не мень 50 гадоў.

Для разліку велічіні сцёку за год выбіраюцца наступныя градацыі воднасці (сцёку): вельмі мнагаводны (забяспечанасць 5 %), мнагаводны ( 25 % ), сярэдні па воднасці ( 50 % ), малаводны ( 75 % ) і вельмі малаводны ( 95 % ).

Соседние файлы в папке ПОСОБИЕ