Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрография РБ / ПОСОБИЕ / Гидрогр-резерв.doc
Скачиваний:
41
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
6.59 Mб
Скачать

7.3. Агульная характарыстыка гідраграфічнай сеткі Беларусі

Галоўнымі рэкамі Беалусі з'яўляюцца заходняя Беразіна, Дняпро з Пыпяццю і Нёман. Сучасная гідраграфічная сетка належыць у асноўным басейнам Балтыйскага і Чорнага мораў. Выключэнне складае рака Ловаць, якая належыць да басейна ракі Нява.

Рачная сетка беалрусі добра развіта і прадстаўлена вялікай колькасцю малых рэк з пастаянным цячэннем. Рэкі з працягласцю звыш 300 км налічваецца толькі дзесяць. Гушчыня рачной сеткі у сярэднім складае 0,45 км/км2, на поўначы 0,6-0,8, а на поўдні 0,23-0,3 км/км2.

Агульны нахіл тэрыторыі на поўдзень абумоўлівае агульны накірунак сцёку рэк басейна Чорнага мора з поўначы на поўдзень. Рэкі Балтыйскага мора, а гэта галоўныя артэрыі Нёман і заходняя дзвіна цякуць з усходу на захад.

Раўнінны характар тэрыторыі, невялікія ухілы абумоўліваюць спакойны характар цячэння. На большасці рэк сустаракаюцца меандры, перакаты і глыбокаводныя плёсы. Нахілы малых рэк паўночнай часткі Беларусі складаюць 2-3 о/оо, буйных — 0,1-0,2 о/оо. На поўдні нахілы значна меньшыя і складаюць для малых рэк 1,0-1,5 о/оо, сярэдніх 0,2-0,3 о/оо, а на Пріпяцмі — 0,09 о/оо. Там дзе рэкі выпрамлены ці каналізаваны ухілы рэк штучна надаюцца у межах 0,3-0,4 о/оо.

Згодна з класіфікацыяй Троіцкага, прытокі галоўных рэк, а таксама прытокі другога парадку падыходзяць адзін да другога па-рознаму, пад розным вуглом і утвараюцца розныя схемы рачных сістэм. Адрозніаюць чатыры схемы рачных сістэм.

Прамавугольная рачная сістэмаутвараецца рэкамі, калі прытокі падыходзяць да галоўнай ракі, а прытокі другога парадку да прытокаў першага пад прамым вуглом, ці пад вуглом блізкім да прамога (басейн Заходняй Дзвіны).

Слаба дрэвавідная (субдэндрычная) сістэма утвараецца рэкамі у тым выпадку, калі у плане яны слаба нагадваюць карону правільнага дрэва (басейн Нёмана).

Дрэвавідная, ці дэндрычная сістэма характэрна для басейна рэк Дняпра. Рака Дняпро утварае ствол дрэва, а яе прытокі (ДруцьЮ Бярэзіна, Сож і інш.) нагадваюць дрэва з правільнай кронай.

Пёрыстая схемарачных сістэм характэрна для рэк Палесся (басейн рр. Прыпяці і Мухавец). Прытокі рэк першага парадка падыходзяць да галоўнай ракі раўнамерна, часам паралельна галоўнай і у плане нагадваюць птушынае пяро.

Па форме вадазборы рэк часцей за усё сіметрычныя, часта даволі складаныя па форме. Умоўна іх можна падзяліць на пяць тыпаў (мал. ).

Першую группу утвараюць рэкі з найбольшым развіццём вадазбора у сярэдняй яго частцы (р.Нача, прыток р. Бобр; прыток р. Славечна). Рэкі характэрызуюцца сіметрыяй вадазбора.

Другую групу утвараюць рэкі з развітым вадазборам у верхняй частцы (р. Унеча, прыток р.Іпуць; р.Чарніца, прыток р. Лучосы, інш.).

Рэкі з пераважна развітымі вадазборамі у ніжняй частцы характэрны для рэк цэнтральнай часткі Беларусі (р. Грёза, р. Друць; р. Мышанка, прыток р. Шчары).

Даволі часта сустракаюцца рэкі з выцягнутымі і раўнамерна развітымі вадазборамі (р. Свіслач, прыток Нёмана) і са звужанымі усярэдняй іх частцы (напрыклад, р. Покаць, прыток р, Сож).

Соседние файлы в папке ПОСОБИЕ