Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Н.А.Лейко А.И.Федорина КАТОЛОГИЗАЦИЯ ДОКУМЕНТОВ....doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
892.93 Кб
Скачать

4.3. Складанне аналітычнага бібліяграфічнага апісання

Для таго каб больш поўна раскрыць бібліятэчны фонд, даць вычарпальную інфармацыю спецыялістам па ўсіх пытаннях, своечасова азнаёміць чытачоў з актуальнымі палітычнымі і навуковымі праблемамі, на сучасным этапе шырока выкарыстоўваецца аналітычнае бібліяграфічнае апісанне (апісанне на састаўную частку дакумента).

Аб’ектам складання бібліяграфічнага апісання з’яўляецца са- стаўная частка дакумента, для ідэнтыфікацыі і пошуку якой неабходны звесткі аб дакуменце, у якім яна змешчана. Да састаўных частак адносяцца: самастойныя творы; частка твора, якая мае самастойную назву, і частка твора, якая не мае самастойнай назвы, але выдзелена з мэтай бібліяграфічнай ідэнтыфікацыі.

Дакумент, які ўключае састаўную частку, з'яўляецца ідэнтыфікатарам публікацыі і называецца ідэнтыфікаваным дакументам. На састаўную частку выдання складаецца аналі­тычнае бібліяграфічнае апісанне.

Аналітычнае бібліяграфічнае апісанне складаецца з дзвюх частак: звестак аб састаўной частцы дакумента і звестак аб ідэнтыфікаваным дакуменце, у якім яна змешчана. Пасля звестак аб ідэнтыфікаваным дакуменце ўказваюцца звесткі аб месцазнаходжанні састаўной часткі ў дакуменце і заўвагі, якія адносяцца да састаўной часткі, а затым – да дакумента ў цэлым.

Схема аналітычнага бібліяграфічнага апісання

Звесткі аб састаўной частцы дакумента // Звесткі аб

ідэнтыфікаваным дакуменце. – Звесткі аб месцазнаходжанні

састаўной часткі ў дакуменце.

Заўвагі.

Выбар схемы асноўнага аналітычнага запісу (пад загалоўкам ці пад назвай) залежыць ад бібліяграфуючай установы. Крыніцай звестак з’яўляецца дакумент у цэлым. Вобласці і элементы, якія ўключаюць звесткі аб састаўной частцы дакумента або аб дакуменце, у якім змешчана састаўная частка, указваюцца ў пэўнай для дадзенага віду паслядоўнасці з улікам асаблівасцей дадзенага раздзела. ISBN у аналітычным запісе аб дакуменце з’яўляецца факультатыўным. Прадпісаная пунктуацыя прымяняецца ў адпаведнасці з агульнымі правіламі.

Перад звесткамі аб дакуменце, у якім змешчана састаўная частка, прымяняецца знак “дзве касыя лініі” з прабелам да і пасля знака.

Гэты знак дапускаецца не ўказваць, калі звесткі аб дакуменце, дзе змешчана састаўная частка, выдзяляюцца шрыфтам або прыводзяцца з новага радка.

Перад заўвагамі ставіцца кропка і працяжнік.

4.3.1. Асобны твор са збору твораў і зборнікаў

Калі звесткі аб адказнасці састаўной часткі дакумента супадаюць з загалоўкам бібліяграфічнага запісу, у аналітычным бібліяграфічным апісанні яны могуць быць апушчаны.

Навуменка, І.

Птушкі між маланак [Тэкст]: драма: у 3 актах / І.Навуменка // Збор твораў: у 6т. – Мн., 1992. – Т.5. – С. 374– 432.

Іпатава, В.

Прадыслава [Тэкст]: аповесць / Вольга Іпатава // Бацькаўшчына: зб.гіст.літ.: для сярэд. і ст. шк. узросту / уклад. С.С.Панізнік; маст. В.Р.Вярцейка]. – Мн., 1998.– С. 77–132.

Частка тэксту: рус.