Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Н.А.Лейко А.И.Федорина КАТОЛОГИЗАЦИЯ ДОКУМЕНТОВ....doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
892.93 Кб
Скачать

Структура бібліяграфічнага запісу ў фармаце belmarc

Пры фарміраванні бібліяграфічнага запісу рэкамендуецца карыстацца дакументам «Белорусский МАRС – совместимый обменный формат библиографических записей (BELMARC)». (http: // opac. bas-net. by/marc-doc / belmarc 99 / sectnl.html.)

Маркер запісу

0 Блок ідэнтыфікацыі

Палі блока змяшчаюць нумары, якія ідэнтыфікуюць запіс дакумента і змяшчаюць унікальны нумар рэсурсу. Як правіла, выкарыстоўваюць наступныя палі:

001 Ідэнтыфікатар запісу

010 Стандартны кніжны нумар (ISBN)

020 Нумар нацыянальнай бібліяграфіі

1Блок кадзіраваных даных

Блок уключае закадзіраваныя элементы даных фіксаванай даўжыні. Запаўняюцца наступныя палі:

100 Даныя агульнай апрацоўкі (усе пазіцыі)

101 Мова дакумента

$a Мова тэксту

102 Краіна публікацыі

105 Поле кадзіраваных даных: тэкставыя дакументы

2 Блок апісальнай інфармацыі

Змяшчае элементы даных, якія дазваляюць фарміраваць апісанне ў выхадных формах адпаведна правілам каталагізацыі. У гэтым блоку вызначаны наступныя палі:

200 Назва і звесткі аб адказнасці

$a Асноўная назва

$b Агульнае абазначэнне матэрыялу

$d Паралельная асноўная назва

$e Звесткі, якія адносяцца да назвы

$f Першыя звесткі аб адказнасці

$g Наступныя звесткі аб адказнасці

205 Звесткі аб выданні

$a Звесткі аб выданні

$b Дадатковыя звесткі аб выданні

$f Першыя звесткі аб адказнасці

210 Публікацыя, распаўсюджванне

$a Месца выдання, распаўсюджвання

$c Выдавецтва

$d Дата выдання, распаўсюджвання

$e Месца вырабу

215 Фізічная характарыстыка

$a Фізічная характарыстыка

$d Памеры

$e Суправаджальны матэрыял

225 Серыя

$a Назва серыі

$e Звесткі, якія адносяцца да назвы серыі

$f Звесткі аб адказнасці

$x ISSN серыі

3 Блок заўвагі

У блоку прыводзіцца дапаўняльная інфармацыя аб дакуменце, якая не знайшла адлюстравання ў іншых палях фармату

300 Агульныя заўвагі

$a Тэкст заўвагі

4 Блок сувязей запісаў

Усе палі блока маюць аднатыповую структуру, функцыянальна ідэнтычныя індыкатары і падполе $1, якое паўтараецца. Палі блока запаўняюцца ў адпаведнасці з правіламі фармату BELMARC.

5 Блок узаемазвязаных назваў

Палі блока выкарыстоўваюцца для фарміравання кропак доступу на назвы дакумента, якія дапаўняюць асноўную назву, прыведзеную ў полі 200, падполі $a. У полі 500 ($3) прадугле­- джана ўказанне нумара аўтарытэтнага запісу.

6 Блок вызначэння тэматыкі

Уключае тэматычныя звесткі, якія прадстаўлены лінгвістыч­нымі сродкамі ІПМ: класіфікацыйнымі індэксамі, прадметнымі рубрыкамі і інш. Паўнату прадстаўлення даных вызначае бібліяграфуючая ўстанова.

610 Неуніфікаваныя тэматычныя тэрміны

$a Тэматычныя тэрміны (ключавыя словы)

675 УДК

$a Індэкс УДК

$v Код версіі выдання

$z Мова выдання

686 Індэкс ДРНТІ

$a Індэкс рубрыкі

$2 Код сістэмы

$v Код версіі

689 ББК

$a Індэкс ББК

$2 Код сістэмы

$v Мова выдання

7 Блок інтэлектуальнай адказнасці

Змяшчае імёны асоб і назвы арганізацый, якія нясуць інтэлектуальную адказнасць за створаны дакумент. Напрыклад, поле 700 выкарыстоўваецца пры апісанні кніг, якія маюць аўтарскае афармленне. У ім прыводзіцца імя першага аўтара, якое ў традыцыйным каталагізацыйным запісе з’яўляецца загалоўкам.

700 Імя асобы – пярвічная інтэлектуальная адказнасць

$a Пачатковы элемент уводу

$b Частка імя, акрамя пачатковага элемента ўвода

$g Поўная форма асабістага імя і імя па бацьку

701 Імя асобы – альтэрнатыўная інтэлектуальная адказнасць (выкарыстоўваюцца тыя ж падпалі, што і ў полі 700)

702 Імя асобы – другасная інтэлектуальная адказнасць (выкарыстоўваюцца тыя ж падпалі, што і ў полі 700)

710 Назва арганізацыі – пярвічная інтэлектуальная адказнасць (поле запаўняецца, калі ў запісе адсутнічае поле 700 і ў якасці загалоўка прадстаўлена назва арганізацыі)

8 Блок міжнароднага выкарыстання

Пры апісанні дакумента ў гэтым блоку запаўняюцца палі 801 і 899 з адпаведнымі падпалямі па правілах фармату BELMARC (за выключэннем спецыфічных відаў дакументаў, напрыклад электронных рэсурсаў, дзе яшчэ запаўняецца поле 856 “Электронны адрас дакумента”).

9 Блок нацыянальнага выкарыстання

Запаўняецца поле 999 “Асобы – складальнікі запісу”