Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Н.А.Лейко А.И.Федорина КАТОЛОГИЗАЦИЯ ДОКУМЕНТОВ....doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
892.93 Кб
Скачать

4.3.2. Глава, раздзел, параграф

Бібліяграфічнае апісанне на главу, раздзел, параграф, якія маюць самастойную назву, складаецца ў адпаведнасці з правіламі складання аналітычнага апісання. Нумар главы, раздзела, параграфа ўказваецца перад аб’ёмам з раздзяляльным знакам “кропка і працяжнік”.

Мотульский, Р.С.

Развитие взглядов на социальные функции библиотеки [Текст] / Р.С.Мотульский // Библиотека как социальный институт. – Мн., 2002. – Гл. 3, § 1. – С. 136–149.

Республика Беларусь на современном этапе [Текст] // История Беларуси в документах и материалах / авт.-сост. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец. – Мн., 2000. – Разд.11. – С. 635–672.

4.3.3. Публікацыі з серыяльных выданняў

Пры фарміраванні бібліяграфічнага апісання на матэрыялы, апублікаваныя ў газеце, у звестках аб выданні ўказваюцца назва газеты, год, чысло, месяц выхаду нумара. Старонкі, на якіх на- друкаваны матэрыял, прыводзяцца толькі тады, калі ў газеце больш за восем старонак.

Гілевіч, Н.

Слова пра драматургію Янкі Купалы [Тэкст] / Ніл Гілевіч // ЛІМ. – 2002. – 5 ліп. (№ 26). – С. 10–12.

Мельнікава, З.

Урокі Віктара Каваленкі [Тэкст] / Зоя Мельнікава // ЛІМ. – 2002. – 16 жн. (№ 32). – С. 15.

Калі матэрыялы апублікаваны ў часопісе, то ў звестках аб выданні ўказваюць назву часопіса, парадкавы нумар і старонкі, на якіх змешчаны артыкул.

Гарэлік, Л.

“Зямля мая, любоў мая …” [Тэкст]: развагі пра творчасць М.Танка / Любоў Гарэлік // Род.слова. – 2002. – № 9. – С. 5–10.

Бяспалая, М.А.

Эвалюцыя дзяржаўнай культурнай палітыкі [Тэкст] / М.А.Бяспалая // Весн. Бел. дзярж.ун-та культуры. – 2002. – № 1. – С. 5–12.

Траццяк, С.А.

Становішча на Беларусі ў час Брэст-Літоўскіх перагавораў [Тэкст] / С.А.Траццяк // Весці НАН Беларусі. Сер.гуманіт.навук. – 2002. – № 3. – С. 41–46.

4.3.4. Рэцэнзіі

Сярод аналітычных апісанняў асобнае месца займаюць бібліяграфічныя апісанні рэцэнзій. Яны складаюцца з дзвюх частак. У першай часцы апісваецца рэцэнзія, у якой прыводзіцца звычайнае аналітычнае бібліяграфічнае апісанне. У другой частцы складаецца апісанне на выданне, якое рэцэнзуецца. Бібліяграфічнае апісанне можа быць пад загалоўкам або пад назвай і прыводзіцца ў адпаведнасці з агульнымі правіламі.

У бібліяграфічным апісанні на рэцэнзію перад звесткамі аб рэцэнзуемым выданні прыводзяцца словы: “Рэц. на кн.” і г.д.

Шаўлякова, І.

Гульня ў класіку… [Тэкст] / Ірына Шаўлякова // Дзеяслоў. – 2002. – № 1. – С. 250–251.

Рэц. на кн.: Гніламёдаў, У.В. Ад даўніны да сучаснасці: нарыс пра беларускую паэзію / Уладзімір Гніламёдаў. – Мн.: Маст. літ., 2001.–246с.

Еўфрасіння Полацкая [Тэкст]: жыццяпіс і да- следаванне спадчыны Асветніцы / аўт.-уклад. У.Арлоў; маст. У.А.Фандулёў. – Мн.: Полымя, 2000. – 271 с.: іл. – (Нашы славутыя землякі).

Рэц.: Я.С. Нябесная апякунка Беларусі / Я.С. // Беларусь. – 2002. –№ 4/6. – С.44.