Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Н.А.Лейко А.И.Федорина КАТОЛОГИЗАЦИЯ ДОКУМЕНТОВ....doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
892.93 Кб
Скачать

5.4. Неапублікаваныя дакументы

Да неапублікаваных дакументаў адносяцца навукова-даслед­чыя работы, пераклады, дысертацыі. Бібліяграфічны запіс неапублікаваных дакументаў складаецца ў асноўным з тых жа абласцей і элементаў, што і запіс на кнігі. Разам з тым біблія­графічны запіс неапублікаваных дакументаў мае некаторыя асаблівасці. Пры апісанні неапублікаваных дакументаў выкарыстоўваецца вобласць спецыфічных звестак, якая ўключае элементы, уласцівыя толькі пэўнаму віду дакументаў. Яна прыво­дзіцца пасля вобласці назвы дакументаў і звестак аб адказнасці.

Справаздача аб навукова-даследчай рабоце

Пры апісанні неапублікаванай справаздачы пра выкананне навуковай установай (прадпрыемствам, арганізацыяй) навукова-даследчай работы (НДР) ці яе этапу ўсе звесткі прыводзяцца ў такой форме і паслядоўнасці, як і пры апісанні твораў друку. Спачатку прыводзіцца асноўная назва справаздачы, потым агульнае абазначэнне матэрыялу. У звестках, якія адносяцца да яе, змяшчаюцца даныя з указаннем віду дакумента: справаздача аб НДР і від справаздачы ў круглых дужках (прамежкавая або заключная). Акрамя таго, у звестках аб адказнасці даюцца найменне арганізацыі, адказнай за НДР, прозвішча яе навуковага кіраўніка. Пры неабходнасці ўказваюцца найменні ўсіх удзельнікаў справаздачы. У вобласці спецыфічных звестак абавязкова прыводзяць шыфр справаздачы ці яго частак, нумар дзяржаўнай рэгістрацыі, інвентарны нумар, а ў некаторых выпадках і іншыя ідэнтыфікаваныя нумары, змешчаныя на тытульным лісце справаздачы. Абазначэнні, якія адносяцца да нумароў, даюцца ў скарочанай форме.

№ ГР841125308; інв. № 419325

Вобласці выхадных даных і фізічнай характарыстыкі ўказваюцца ў адпаведнасці з агульнымі патрабаваннямі. У вобласці заўваг даюцца прозвішчы выканаўцаў справаздачы і найменні арганізацый-саўдзельніц (калі яны не прыведзены ў апісанні), а таксама звесткі пра наяўнасць бібліяграфічнага спіса.

Літаратура ў кантэксце абнаўлення духоўнай культуры [Тэкст]: справаздача аб НДР: (заключная) / Бел.ун-т культуры; навук.кіраўнік М.М.Грынчык. – ГР 35/94; інв. № 45. – Мн., 1995. – 54 с.

На справаздачы, якія складаюцца з некалькіх частак, складаецца многаўзроўневае бібліяграфічнае апісанне.

Сацыяльная арыентацыя і развіццё духоўнай культуры [Тэкст]: логіка-метадычны аналіз на матэрыялах Рэспублікі Беларусь: справаздача аб НДР: (заключная) / Бел. ун-т культуры; навук.кіраўнік В.В.Марозаў. – Мн., 1995.

Ч.1. – 50 с.

Ч.2. – С. 51 – 180.

Ч.3. – Дадаткі.

На асобны том мнагатомнай справаздачы аб НДР, які мае сваю назву, пры неабходнасці складаецца аднаўзроўневае бібліяграфічнае апісанне.

Неапублікаваныя пераклады

Да неапублікаваных перакладаў адносяцца пераклады артыкулаў, раздзелаў, глаў, кніг ці серыяльных выданняў і матэрыялаў у цэлым: кніг, справаздач аб НДР, дакладаў на навукова-тэхнічных канферэнцыях і інш.

Аб’ектам складання бібліяграфічнага запісу з’яўляецца неапублікаваны пераклад гэтых дакументаў. У запісе спачатку ўказваюцца даныя аб перакладзе: асноўная назва і звесткі, якія датычацца яе; звесткі аб адказнасці, ідэнтыфікаваныя нумары, а ў заўвагах – звесткі аб крыніцы перакладу.

Асноўнай назвай з’яўляецца пераведзеная на беларускую (рускую) мову назва арыгінала, у тым ліку назвы тома, часткі, раздзела. У адпаведнасці з агульнымі правіламі прыводзяцца агульнае абазначэнне матэрыялу, звесткі, якія адносяцца да назвы. У звестках аб адказнасці ўказваюцца назва арганізацыі, якая выконвала пераклад, і найменне галіновага каардынацыйнага цэнтра – Цэнтральнага галіновага органа НТІ (ЦГОНТІ), калі арганізацыя, якая выконвала пераклад, уваходзіць у яго. Паміж назвамі арганізацый ставіцца кропка з коскай. Трэба абавязкова ўказваць назву адной з арганізацый.

У вобласці спецыфічных звестак даюцца ідэнтыфікаваныя нумары перакладу; нумар, прысвоены арганізацыяй, якая выконвала пераклад, і нумар, прысвоены ЦГОНТІ, між сабой раздзяляюцца кропкай з коскай (абавязкова неабходна ўказваць адзін з нумароў).

У вобласці выхадных даных адзначаюцца месцазнаходжанне арганізацыі – перакладчыка, дата (лічба, месяц, год) выканання. Вобласць фізічнай характарыстыкі даецца ў адпаведнасці з агульнымі патрабаваннямі. У вобласці заўвагі ўказваюцца звесткі аб крыніцы перакладу і інш.

Проблемы применения ББК в библиотеках Германии [Текст] / ВЦП. – № Б-38735. – М., 03.05.85. – 238 с.

Пер.кн.: Froschner G. – Berlin, 1979.

Калі перакладзена састаўная частка дакумента, то ў звестках аб крыніцы перакладу ўказваюцца: скарочанае слова “Пер.” з указаннем віду перакладзенага матэрыялу (артыкул, глава, частка і г.д.); аўтары на мове арыгінала (пры неабходнасці прыводзіцца назва перакладзенага матэрыялу на мове арыгінала); называецца прыназоўнік “з” і від выдання, з якога зроблены пераклад (кніга, часопіс і інш.). Пасля яго прыводзяцца бібліяграфічныя звесткі аб гэтым выданні, якія даюцца ў адпаведнасці з правіламі для дадзенага дакумента. Напрыклад:

Библиотечная информация Восток – Запад [Текст] / ВЦП. – №5 – 15195. – М., 08.04.91. – 10 с.

Пер.ст.: Partzqch H., Pogrer H. из журн. Bibliothekar. – 1990. – №8. – Р. 451.

Дысертацыі

Правілы складання бібліяграфічнага апісання дысертацый адпавядаюць правілам, прынятым для кніг. Крыніцай бібліяграфічных звестак з’яўляецца дысертацыя ў цэлым. У загалоўку апісання ўказваецца імя аўтара дысертацыі. Асноўная назва і агульнае абазначэнне матэрыялу даюцца ў адпаведнасці з агульнымі патрабаваннямі. У звестках да назвы абавязкова адзначаецца, што работа прадстаўлена ў якасці дысертацыі (у скарочаным выглядзе), і прыводзяцца звесткі аб вучонай ступені, на суісканне якой прадстаўлена дысертацыя, шыфр наменклатуры спецыяльнасці навуковых работнікаў, дата абароны і зацвярджэння дысертацыі, а таксама нумар дзяржаўнай рэгістрацыі. Перад імі ставіцца двукроп’е:

дыс… канд.пед.навук: 05.25.03.

У вобласці выхадных даных і вобласці фізічнай характарыстыкі ўказваюцца месца і дата напісання дысертацыі, яе аб’ём. Гэта абавязковыя элементы. Калі ў дысертацыі адсутнічае год яе напісання, у квадратных дужках указваецца год яе абароны.

Парфянцова, А.В.

Мастацтва Беларусі ў эпоху асветніцтва [Тэкст]: гісторыка-тэарэтычны аспект: дыс… канд.мастацтвазнаўства: 17.00.09: абаронена 03.10.02: зацв. 21.05.03/Парфянцова Алена Віктараўна. – Мн., 2002. – 115 с.

Бібліягр.: с. 105–115.

У заўвагах указваюцца звесткі аб наяўнасці бібліяграфічнага спіса, мове і інш.

Грыгаровіч, Я.Д.

Фарміраванне эстэтычнай накіраванасці студэнтаў у працэсе падрыхтоўкі да прафесійнай сацыякультурнай дзейнасці [Тэкст]: дыс… докт.пед.навук: 13.00.05, 13.00.08: абаронена 23.05.02: зацв. 01.10.03 / Грыгаровіч Ядвіга Дамінікаўна. – Мн., 2002. – 263 с.

Бібліягр.: с. 210–231.

Аўтарэферат дысертацыі

Бібліяграфічнае апісанне аўтарэферата нагадвае апісанне кнігі. У загалоўку апісання ўказваецца імя аўтара. Асноўная назва і агульнае абазначэнне матэрыялу прыводзяцца ў адпаведнасці з агульнымі патрабаваннямі. У звестках да назвы ўказваецца, што гэта аўтарэферат дысертацыі (у скарочаным выглядзе), затым прыводзяцца звесткі аб вучонай ступені, на суісканне якой прадстаўлена дысертацыя, шыфр наменклатуры спецыяльнасці навуковых работнікаў. Перад шыфрам ставіцца двукроп’е, а пасля яго прыводзяцца звесткі аб адказнасці.

У вобласці выхадных даных і вобласці фізічнай характарыстыкі прыводзяцца звесткі, як і пры апісанні кнігі (месца і дата публікацыі аўтарэферата, яго аб’ём).

Кузьмініч, Т.В.

Сістэма бібліяграфічнай інфармацыі па гісторыі Беларусі[Тэкст]: тэарэтыка-метадычныя праблемы: аўтарэф. дыс… канд.пед.навук: 05.25.03 / Кузьмініч Таццяна Васільеўна; Бел.ун-т культуры. –Мн., 1997. – 20 с.

Мотульский, Р.С.

Библиотека как социальный институт [Текст]: теоретико-методический аспект: автореф. дис… д-ра пед.наук: 05.25.03 / Мотульский Роман Степанович; Бел. гос. ун-т культуры. – Мн., 2002. – 45 с.