Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Н.А.Лейко А.И.Федорина КАТОЛОГИЗАЦИЯ ДОКУМЕНТОВ....doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
892.93 Кб
Скачать

6.3. Аўтарытэтныя / нарматыўныя запісы

Стварэнне аўтарытэтнага запісу з’яўляецца неадменнай часткай працэсу каталагізацыі.

Тэрмін “аўтарытэтныя даныя”(аўтарытэтныя запісы) у перакладзе з англійскай мовы азначае падрыхтаваныя па вызначаных правілах і прызначаныя ў якасці асноўных даных аб элементах бібліяграфічнага запісу.

Для ўдасканалення аўтаматызаваных інфармацыйных працэсаў работы з бібліяграфічнымі данымі ў 1991 г. IFLA быў распрацаваны міжнародны камунікатыўны фармат прадстаўлення аўтарытэтных даных – UNIMARC/Authorities. Між­народны фармат прадугледжвае стварэнне міжнароднай сістэ­мы аўтарытэтных запісаў, якія змяшчаюць уніфікаваныя загалоўкі. Кожны аўтарытэтны запіс мае загаловак, які сфармуляваны на аснове бібліяграфічнага запісу, і ўказанне крыніцы, адкуль гэты запіс выведзены. Акрамя таго, запіс можа ўключаць пералік іншых крыніц, з якіх узяты варыянты формы загалоўка ці дадатковая інфармацыя (дата нараджэння, вучоная ступень і г.д.) і спасылкі.

Аўтарытэтныя запісы ствараюцца для змяншэння страты інфармацыі пры яе пошуку ў электронных каталогах і павышэння яе дакладнасці. Так, аўтарытэтны запіс аб індывідуаль­ным аўтары ўключае ўсе аўтарскія загалоўкі, якія выка­рыстоўваюцца ў працэсе каталагізацыі. Яго мэта – аб’яднаць пад адным загалоўкам магчымыя варыянты імя асобы, каб са- браць усе публікацыі аднаго аўтара пад адным загалоўкам.

У аўтарытэтным запісе для назвы ўстановы прыводзяцца ўсе папярэднія назвы арганізацыі і існуючыя варыянты назвы, у тым ліку абрэвіятуры, прыводзіцца тэкст, які, як правіла, уключае гісторыю назвы і іншыя характарыстыкі арганізацыі.

У 2005 г. у Беларусі завяршылася работа па стварэнні BELMARC / AUTHORITIES файлаў з мэтай забеспячэння работы зводнага электроннага каталога бібліятэк рэспублікі і міжнароднага інфармацыйнага абмену.

Палі аўтарытэтнага/нарматыўнага запісу размяркоўваюцца па функцыянальных блоках:

0 Блок ідэнтыфікацыі. Змяшчае нумары, якія ідэнтыфікуюць запіс, ці змешчаныя ў ім даныя.

1 Блок кадзіраванай інфармацыі. Уключае элементы даных фіксаванай даўжыні, якія адлюстроўваюць розныя характарыстыкі запісу.

2 Блок загалоўкаў. Прадугледжвае змяшчэнне загалоўкаў, для якіх ствараецца аўтарытэтны, спасылачны ці даведачны запіс.

3 Блок даведак і заўваг. Уключае заўвагі і даведкі, якія тлумачаць сувязь паміж загалоўкам дадзенага запісу блока 2 і іншымі загалоўкамі, якія прызначаны для ўсіх катэгорый карыстальнікаў.

4 Блок фарміравання (трасіроўкі) спасылак “гл.”.

5 Блок фарміравання (трасіроўкі) спасылак “гл. таксама”.

6 Блок класіфікацыйных індэксаў.

7 Блок звязаных загалоўкаў. Змяшчае загаловак, прадстаўлены на іншай мове ці ў іншай графіцы.

8 Блок крыніц інфармацыі. Прадугледжвае звесткі аб крыніцы запісу і заўвагі каталагізатара аб элементах даных.

9 Блок нацыянальнага выкарыстання. Змяшчае даныя арганізацыі –стваральніка запісу.

Усе асноўныя тыпы запісаў (аўтарытэтныя, спасылачныя, даведачныя) павінны ўключаць наступныя блокі даных:

– блок ідэнтыфікацыі;

– блок кадзіраванай інфармацыі;

– блок крыніц інфармацыі;

– блок нацыянальнага выкарыстання.

Аўтарытэтны/нарматыўны запіс можа змяшчаць таксама наступныя блокі:

– блок даведачных і спасылачных (тып “гл.таксама”) заўваг;

– блок фарміравання спасылак “гл.” (сувязь з варыянтнымі загалоўкамі);

– блок фарміравання (трасіроўкі) спасылак “гл.таксама” (сувязь з узаемазвязанымі прынятымі загалоўкамі);

– блок звязаных паралельных загалоўкаў.

Спасылачныя запісы ў дадатак да агульных блокаў павінны ўключаць варыянтны загаловак і таксама могуць уключаць наступныя блокі:

– блок даведачных і спасылачных (тып “гл”.) заўваг;

– блок звязаных паралельных загалоўкаў.

Даведачныя запісы абавязкова павінны ўключаць тлумачальны загаловак і змяшчаць блокі:

– агульныя даведачныя заўвагі;

– блок звязаных загалоўкаў.

Схема прадстаўлення зместу запісаў

Для ўсіх тыпаў запісаў:

0 Блок ідэнтыфікацыі.

1 Блок кадзіраванай інфармацыі.

8 Блок крыніцы інфармацыі.

9 Блок нацыянальнага выкарыстання.

Аўтарытэтны/нарматыўны запіс:

2 Блок загалоўкаў.

300 Даведачныя заўвагі.

305 Спасылачныя заўвагі “гл.таксама”.

4 Блок фарміравання (трасіроўкі) спасылак “гл.”

5 Блок фарміравання (трасіроўкі) спасылак “гл.таксама”.

7 Блок звязаных загалоўкаў.

Спасылачны запіс:

2 Блок загалоўкаў (варыянтныя загалоўкі)

300 Даведачныя заўвагі

310 Спасылачныя заўвагі (гл.)

7 Блок звязаных загалоўкаў

Даведачны запіс:

2 Блок загалоўкаў (тлумачальныя загалоўкі).

320 Агульныя даведачныя заўвагі.

7 Блок звязаных загалоўкаў.

Пры фарміраванні аўтарытэтных / нарматыўных запісаў рэкамендуецца карыстацца дакументам «Белорусский коммуникативный формат представления авторитетных / нормативных записей в машиночитаемой форме (BELMARC / AUTHORITIES)» – http: // opac. bas-net. by/marc-doc / belmarc 99 / Authorities.zip.