Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Н.А.Лейко А.И.Федорина КАТОЛОГИЗАЦИЯ ДОКУМЕНТОВ....doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
892.93 Кб
Скачать

5.2. Нарматыўна-тэхнічныя і тэхнічныя дакументы

Аб'ектам бібліяграфічнага запісу з'яўляюцца наступныя апублікаваныя нарматыўна-тэхнічныя і тэхнічныя дакументы:

– нарматыўна-тэхнічныя дакументы па стандартызацыі;

– тэхніка-эканамічныя нарматывы і нормы, прэйскуранты;

– патэнтныя дакументы;

– тыпавыя праекты і чарцяжы;

– прамысловыя каталогі.

Нарматыўна-тэхнічныя дакументы па стандартызацыі

Да нарматыўна-тэхнічных дакументаў па стандартызацыі адносяцца міждзяржаўныя, дзяржаўныя, замежныя стандарты і тэхнічныя ўмовы.

Нарматыўна-тэхнічны дакумент па стандартызацыі – дакумент, які ўстанаўлівае комплекс нормаў, правіл, патрабаванняў, абавязковых для выканання ў пэўных галінах дзейнасці, распрацаваны ў парадку, які ўстаноўлены і зацверджаны кампетэнтным органам.

Вядомы наступныя катэгорыі НТД па стандартызацыі:

– дзяржаўныя стандарты Беларусі – СТБ;

– міждзяржаўныя стандарты – ДАСТ (ГОСТ);

– міжнародныя стандарты – (ISO, MЭК);

– нацыянальныя стандарты замежных краін у тым ліку краін СНД – (ГОСТ Р).

Аб'ектам складання бібліяграфічнага запісу з'яўляюцца нарматыўна-тэхнічны дакумент па стандартызацыі, выдадзены асобна, зборнік дакументаў, а таксама састаўная частка зборніка.

Бібліяграфічны запіс на нарматыўна-тэхнічныя дакументы складаецца пад загалоўкам ці пад назвай. Загаловак на нарматыўна-тэхнічныя дакументы складаецца ў адпаведнасці з ГОСТ 7.80 – 2000. Библиографическая запись. Заголовок. Общие требования и правила составления [19]. Падрабязна аб гэтым сказана ў раздзеле 3.4. “Загаловак бібліяграфічнага запісу”.

Дадаткова да бібліяграфічных звестак, прыведзеных у бібліяграфічным запісе, могуць быць указаны прадстаўленыя ў дакуменце класіфікацыйныя індэксы, геаграфічны вызначальнік па УДК (у круглых дужках), назва краіны.

Крыніцай бібліяграфічных звестак з'яўляецца нарматыўна-тэхнічны дакумент па стандартызацыі ў цэлым, уключаючы яго асноўныя элементы, якія выкарыстоўваюцца ў наступным парадку: тытульны ліст, вокладка (пераплёт), дадатак, інфармацыйныя даныя.

Схема бібліяграфічнага запісу

НТД па стандартызацыі

(Геаграфічны вызначальнік) Назва краіны

Загаловак

Асноўная назва [Агульнае абазначэнне матэрыя-

лу] = Паралельная назва: звесткі, якія адносяцца да на-

звы. –Звесткі аб выданні. – Вызначэнне дакумента, які

раней дзейнічаў; дата ўвядзення і тэрмін дзеяння

дакумента. – Месца выдання: Выдавецтва ці арганіза-

цыя,якая выдае, дата выдання. – Аб'ём: ілюстрацыі. –

(Асноўная назва серыі).

Заўвагі.

Індэкс УДК

Шыфр групы па МКС

Код ДРНТІ

Бібліяграфічны запіс пад загалоўкам абавязковы для прымянення ў спецыяльных каталогах нарматыўна-тэхнічных дакументаў па стандартызацыі.

Загаловак запісу на дакументы па стандартызацыі складаецца з абазначэння віду дакумента, лічбавага ці літарнага абазначэння міністэрства (ведамства), галіны, рэгістрацыйнага нумара, года зацвярджэння дакумента, а таксама можа ўключаць звесткі аб адносінах да экспертнай прадукцыі.

ГОСТ 7.82–2001

СТБ 7.12–2001

Агульнае абазначэнне матэрыялу ўказваецца па агульных правілах.

Издания.Международная стандартная нумерация книг [Текст]

Звесткі, якія адносяцца да назвы, уключаюць даныя, якія змяшчаюць дадатковую характарыстыку.

Дапускаецца асобна выдадзены стандарт апісваць пад назвай. У гэтым выпадку ў звестках, якія адносяцца да назвы, указваюць абазначэнне дакумента (СТБ, ТУ і г. д.); абрэвіятуру і лічбавую частку.

Пошук і распаўсюджванне інфармацыі. Тэрміны і азначэнні

[Тэкст]: СТБ 7.73 – 2002

У звестках аб выданні, як правіла, прыводзяць даныя аб перавыданні дакумента з указаннем даты перавыдання, змяненняў (калі яны былі) і афіцыйнай крыніцы, у якой апублікавана змяненне.

Переизд. Май 2001 с Изм. 1 (ИУС. 1999. № 2)

Звесткі аб парадкавым нумары выдання прыводзяць па агульных правілах.

3-е выд.

Звесткі аб тым, што выданне з’яўляецца афіцыйным, у апісанні (БЗ) не прыводзяць.

Вобласць спецыфічных звестак змяшчае даныя аб тым, узамен якіх дакументаў уведзены дакумент (Узамен СТБ 7.12.95), а таксама звесткі аб часе ўвядзення і тэрміне яго дзеяння.

Уведз. 2002-01-01

Паміж сабой гэтыя звесткі аддзяляюцца кропкай з коскай ( ; ).

Калі ўказаны канчатковы тэрмін дзеяння, звесткі прыводзяць па форме: “Уведз. з …да …”

Вобласці выхадных даных, фізічнай характарыстыкі, серыі, заўвагі, стандартнага нумара (або яго альтэрнатывы) і ўмоў да- ступнасці прыводзяць па агульных правілах.

Бібліяграфічны запіс на стандарт пад загалоўкам

ГОСТ 7.80 – 2000.

Библиографическая запись. Заголовок. Общие требования и правила составления [Текст]. – Введ. 2001-11-01. – Мн.: Межгос. совет по стандартизации, метрологии и сертификации, 2001. – 8 с. – (Система стандартов по информации, библиотечному и издательскому делу).

УДК 006.034:025.32:006.354

СТБ ИСО 14596 –2002.

Нефтепродукты. Определение содержания серы методом рентгеновской флюоресцентной спектрометрии [Текст] = Нафтапрадукты. Вызначэнне ўтрымання серы метадам рэнтгенаўскай флюарэсцэнтнай спектраметрыі = Petroleum products. Determination of sulfur content of method x–ray fluorescence spectrometry. – Введ. 01.07.03. –Мн.: Госстандарт Беларуси: БелГИСС, 2003.–12с.

УДК [03 – 828 л] 665.71:543.427:

543.632.461(083.74)

СТБ 7.73 – 2002.

Пошук і распаўсюджванне інфармацыі. Тэрміны і азначэнні[Тэкст] = Поиск и распространение информации. Термины и определения = Retrieval and dissemination of information. Terms and definitions. – Уведз.2003-07-01. – Мн.: Дзяржстандарт Беларусі: БелДІСС, 2003. – 10 с. – (Сістэма стандартаў па інфармацыі, бібліяграфіч­най і выдавецкай справе).

УДК [002.5 + 001.4 + 004] (083.74)

На зборнік стандартаў бібліяграфічны запіс складаецца як на кнігу ці асобна выдадзены дакумент.

Апісанне мнагатомнага зборніка прыводзяць па агульных правілах з улікам спецыфікі выдання. Неабходна ўлічваць, што многаўзроўневае апісанне складаецца пад назвай незалежна ад таго, ці паказана на тытульным лісце (вокладцы) вызначэнне дакумента.

Дапускаецца апісанне састаўной часткі зборніка стандартаў і тэхнічных умоў.