Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Н.А.Лейко А.И.Федорина КАТОЛОГИЗАЦИЯ ДОКУМЕНТОВ....doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
892.93 Кб
Скачать

1.4. Асноўныя прынцыпы складання бібліяграфічнага запісу

У сучасны перыяд вострай застаецца праблема выбару першага элемента бібліяграфічнага запісу, ад якога залежыць месца запісу ў інфармацыйных масівах, у тым ліку бібліятэчных каталогах.

Першым элементам бібліяграфічнага запісу можа з’яўляцца загаловак або назва дакумента. Пры выбары першага элемента ўлічваюцца: 1) аналіз выдання; 2) яго паліграфічнае афармленне. Выбар першага элемента дае магчымасць забяспечыць ідэнтыфікацыю і знайсці дакумент; дапамагае групаваць аднатыпныя матэрыялы ў інфармацыйным масіве; забяспечвае зручнасць пошуку інфармацыі для спажыўцоў; зводзіць да мінімуму дадатковыя запісы, спасылкі, даведкі.

Ступень інфарматыўнасці загалоўка і назвы розная. Загаловак, з пункту гледжання інфарматыўнасці, з’яўляецца важнейшай пошукавай і ідэнтыфікаванай прыметай, якая характарызуе дакумент, а таксама інфармуе спажыўца аб навуковай значнасці выдан­ня і мае ўплыў на яго выбар. Загаловак з’яўляецца найбольш пастаян-ным і адметным элементам дакумента, які добра запамінаецца.

Назва дакумента раскрывае ў значнай ступені асноўны змест і яго тэму. Таму, выбіраючы першы элемент бібліяграфічнага запісу, неабходна адразу: 1) выявіць і адзначыць галоўную прымету для кожнага дакумента, па якой вядуцца яго пошук і ідэнтыфікацыя ва ўсіх відах і формах інфармацыі; 2) вызначыць месца кожнага бібліяграфічнага запісу ў інфармацыйным масіве.

У залежнасці ад выбару першага элемента сучасная тэорыя і методыка каталагізацыі валодае наступнымі асноўнымі прынцыпамі складання бібліяграфічнага запісу: апісанне пад загалоўкам і пад назвай. У адпаведнасці з ГОСТ 7.80 – 2000 “Библиогра­фическая запись. Заголовок. Общие требования и правила составления” вызначаны наступныя асноўныя віды загалоўкаў:

– загаловак, які ўключае імя асобы;

– загаловак, які ўключае назву арганізацыі;

– загаловак, які ўключае уніфікаваную назву;

– загаловак, які ўключае абазначэнне дакумента;

– загаловак, які ўключае геаграфічную назву.

У апісанні пад загалоўкам на першае месца выносяцца імя індывідуальнага аўтара, назва арганізацыі, уніфікаваная назва, абазначэнне віду дакумента або загаловак, які ўключае геаграфічную назву. Загаловак выконвае бібліяграфічную, інфармацыйна-пошукавую і даведачную функцыі.

Пад загалоўкам, які ўключае імя асобы, складаецца апісанне на:

– мастацкія, публіцыстычныя, навуковыя, навукова-папулярныя выданні, а таксама на апублікаваныя дысертацыі, аўтарэфераты дысертацый і інш.;

– тыя выданні, якія маюць аўтарскае афармленне ці з’яўляюцца аўтарскімі творамі.

Аўтарскае афармленне – гэта такое афармленне, калі на прадпісанай крыніцы інфармацыі абазначана прозвішча асобы, якая прымала ўдзел у напісанні твора. Аўтарскім з’яўляецца твор, які напісаны адным, двума або трыма аўтарамі.

Але пры выбары загалоўка іншы раз прозвішча асобы, якая стварыла гэты твор, выклікае этычную праблему, звязаную з:

1) адменай складання бібліяграфічнага запісу пад прозвішчам складальніка;

2) неаднолькавасцю паліграфічнага афармлення прадпісанай крыніцы інфармацыі.

Пры выбары першага элемента бібліяграфічнага запісу загалоўка, які ўключае назву арганізацыі, трэба ўлічваць наступныя крытэрыі: афармленне дакумента, від выдання і характар назвы (тыпавая ці тэматычная).

Загаловак, які ўключае уніфікаваную назву, прымяняецца пры складанні бібліяграфічных запісаў на выданні ананімных класічных твораў, якія апублікаваны пад рознымі назвамі, выданні тэкстаў Свяшчэннага Пісання, літургічных кніг, выданняў XVI–XVII стст. са складанымі назвамі.

Загаловак бібліяграфічнага запісу, які ўключае абазначэнне дакумента, выкарыстоўваецца пры апісанні нарматыўных дакументаў па стандартызацыі, тэхніка-эканамічных нарматываў, патэнтных дакументаў.

Афіцыйная або скарочаная назва геаграфічнага аб’екта ўваходзіць у склад загалоўка, які ўключае геаграфічную назву.

У тым выпадку, калі бібліяграфічны запіс складаецца пад назвай, трэба правільна адзначыць, што менавіта будзе асноўнай назвай у апісанні. Пры гэтым неабходна карыстацца наступнымі палажэннямі:

– асноўнай з’яўляецца назва, якая даецца на прадпісанай крыніцы інфармацыі першай або якая выдзелена сродкамі паліграфіі;

– тэматычная назва заўсёды будзе прымацца за асноўную, незалежна ад таго, дзе яна размешчана на прадпісанай крыніцы інфармацыі сярод іншых звестак.

Схематычна асноўныя прынцыпы бібліяграфічнага запісу могуць быць прадстаўлены наступным чынам.

Асноўныя прынцыпы складання бібліяграфічнага запісу