Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Н.А.Лейко А.И.Федорина КАТОЛОГИЗАЦИЯ ДОКУМЕНТОВ....doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
892.93 Кб
Скачать

Шыфр захавання дакумента

Загаловак бібліяграфічнага запісу

Бібліяграфічнае апісанне

Звесткі аб дадатковых бібліягра­фічных запісах. Прадметныя рубрыкі

Класіфікацыйны індэкс

Бібліяграфічнае апісанне складае аснову кожнага бібліяграфічнага запісу. Калі няма бібліяграфічнага апісання, тады не атрымліваецца і бібліяграфічны запіс. Што датычыцца вышэйпералічаных звестак, то яны неабавязкова ўсе павінны прысутнічаць на каталожных картках. Напрыклад, рэферат у бібліяграфічным запісе для традыцыйных каталогаў бібліятэк амаль ніколі не прысутнічае.

Як адзначалася раней, бібліяграфічнаму апісанню папярэднічае загаловак. Загаловак з’яўляецца асноўным пошукавым элементам бібліяграфічнага запісу і ўяўляе сабой афіцыйна ўстаноўленую форму імені асобы, назвы арганізацыі, уніфікаванай назвы ананімнага класічнага твора, абазначэння дакумента, геаграфічнай назвы і інш.

Пры распрацоўцы стандарта 7.1 – 84 “Библиографическое описание документа. Общие требования и правила составления” загаловак бібліяграфічнага апісання быў аднесены за межы пераліку абласцей і элементаў бібліяграфічнага апісання. Загаловак стаў належаць да бібліяграфічнага запісу, гэта значыць, ён разглядаецца як элемент бібліяграфічнага запісу, які выкарыстоўваецца для ўпарадкавання і пошуку запісаў у інфармацыйным масіве. Дадзенае рашэнне забяспечвае збліжэнне структуры і тэрміналогіі апісання з міжнароднымі рэкамендацыямі. Аднак, улічваючы традыцыі, якія склаліся ў буйных інфармацыйна-пошукавых масівах, там прадугледжана абавязковае прымяненне загалоўка ў бібліяграфічных запісах. Гэта адносіцца да дзяржаўных бібліяграфічных паказальнікаў, каталогаў бібліятэк і друкаваных каталожных картак.

“Бібліяграфічны запіс” прадугледжвае павелічэнне прымет дакумента: фармальных, змястоўных і фармальна-змястоўных. Так, бібліяграфічнае апісанне ў асноўным складзена з ацэнкай (прымет) тэксту; прадметныя рубрыкі і класіфікацыйныя індэксы, анатацыя (рэферат) уяўляюць сабой змястоўныя ці, часцей, змястоўна-фармальныя прыметы; шыфр захавання дакумента – фармальную прымету дакумента або камбінацыю фармальнай прыметы носьбіта інфармацыі са змястоўнай прыметай.

У адрозненне ад дакумента-арыгінала, які называецца першасным дакументам, бібліяграфічны запіс з’яўляецца другасным дакументам, паколькі ён складзены з прымет першаснага дакумента. Бібліяграфічны запіс можна разглядаць як асноўны элемент бібліяграфічнай інфармацыі.

Акрамя паняццяў “бібліяграфічнае апісанне” і “бібліяграфічны запіс” у сучаснай міжнароднай практыцы выкарыстоўваецца паняцце “каталагізацыйны запіс”. У стандарце 7.76 – 2004 “Камп­лектаванне фонду дакументаў. Бібліяграфаванне. Каталагізацыя. Тэрміны і азначэнні” яму даецца такая фармулёўка: “катала­гізацыйны запіс – гэта такі бібліяграфічны запіс, які абавязкова ўключае шыфр захавання дакумента і прызначаны для біблія­тэчнага каталога” [18, с. 15].

Шыфр захавання дакумента ўяўляе сабой абазначэнне месца захавання дакумента ў выглядзе спалучэння літарных або лічбавых знакаў. Ён можа ўключаць парадкавыя нумары дакументаў, інвентарныя нумары, класіфікацыйныя індэксы, аўтарскія знакі і інш. Структура шыфру захавання дакументаў залежыць ад спосабу расстаноўкі фондаў.