Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Н.А.Лейко А.И.Федорина КАТОЛОГИЗАЦИЯ ДОКУМЕНТОВ....doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
892.93 Кб
Скачать

1.2. Бібліяграфічнае апісанне як элемент бібліяграфічнага запісу

Здольнасць бібліяграфічнага апісання (БА) даць кароткую характарыстыку дакумента, ідэнтыфікаваць яго ў любым масіве, а таксама атрымаць агульнае ўяўленне аб яго змесце, аб’ёме, прызначэнні дазваляе вызначыць месца бібліяграфіч-нага апісання ў сучасных інфармацыйна-пошукавых сістэмах (традыцыйных і аўтаматызаваных) як асноўнага элемента перадачы інфармацыі. У ГОСТ 7.1–2003 “Библиографическая запись. Библиографическое описание. Общие требования и правила составления” падкрэсліваецца, што “бібліяграфічнае апісанне ўключае бібліяграфічныя звесткі аб дакуменце, якія прыведзены па вызначаных правілах, што ўстанаўліваюць напаўненне і парадак паслядоўнасці абласцей і элементаў і прызначаны для ідэнтыфікацыі і агульнай характарыстыкі дакумента” [5, с. 3].

Новыя тэндэнцыі ў існаванні і выкарыстанні БА, звязаныя з пашырэннем сфер яго прымянення, а значыць, і з пашырэннем колькасці навук, якія вывучаюць бібліяграфічнае апісанне, уплываюць на змены ў тлумачэнні сутнасці яго тэрміна, задач, а таксама структуры. Так, тэрмін “бібліяграфічнае апісанне дакумента” абазначае:

1) навуковую дысцыпліну, якая вывучае тэорыю, гісторыю і методыку апісання дакументаў;

2) спосаб апрацоўкі дакументаў, які ўключае комплекс працэсаў падрыхтоўкі апошніх да наступнага выкарыстання і захавання ў выніку складання бібліяграфічнага апісання, сістэ-матызацыі, прадметызацыі і тэхнічнай апрацоўкі дакументаў;

3) працэс складання бібліяграфічнага апісання, які ўключае аналіз дакумента, выяўленне бібліяграфічных звестак, вызначэнне неабходнага набору элементаў апісання, выбар першага элемента бібліяграфічнага запісу, фіксацыю выяўленых звестак ва ўстаноўленай паслядоўнасці і суадносна прадпісанай пунктуацыі;

4) раздзел курса “Каталагізацыя дакументаў”, у якім разглядаюцца пытанні гісторыі, тэорыі і методыкі складання бібліяграфічнага апісання.

У цяперашні час бібліяграфічнае апісанне складае аснову любой крыніцы бібліяграфічнай інфармацыі. З павелічэннем дакументальна-інфармацыйнага патоку бібліяграфічнаму апісанню надаецца вялікая роля: з яго дапамогай вядуцца рэгістрацыя і ўлік дакументаў, а таксама выдаецца інфармацыя аб літаратуры, якая друкуецца.

У бібліятэках бібліяграфічнае апісанне выкарыстоўваецца ў розных кірунках дзейнасці: пры камплектаванні фонду, яго апрацоўцы, бібліятэчным і бібліяграфічным абслугоўванні чытачоў. Без яго немагчыма навуковае рэцэнзаванне, напісанне рэфератаў, складанне аглядаў літаратуры.

З развіццём інтэграцыі навук (у першую чаргу бібліятэказнаўства, бібліяграфіі і інфарматыкі) бібліяграфічнае апісанне цікавіць работнікаў, звязаных з бібліяграфічнай інфармацыяй. Так, пры арганізацыі каталогаў, складанні розных відаў бібліяграфічных дапаможнікаў, баз даных, у выдавецкай справе – праспектаў, а таксама рэфератыўных часопісаў, кнігагандлёвых і іншых выданнях органаў навуковай інфармацыі аснову складае бібліяграфічнае апісанне.

З’явілася неабходнасць распрацоўкі апісання ўсіх крыніц інфармацыі па адзіных правілах, на аснове адзіных прынцыпаў, аднак розныя службы інфармацыі маюць свае, спецыфічныя асаблівасці. Яны звязаны з прафесіянальнымі, навуковымі і мастацкімі інтарэсамі спажыўцоў гэтай інфармацыі.

Адзіная аснова методыкі бібліяграфічнага апісання не выключае ўліку гэтых спецыфічных асаблівасцей. Яны рэалізуюцца за кошт альтэрнатыўных рашэнняў, якія прадугле- джаны дзеючымі нарматыўнымі дакументамі.

Такім чынам, найважнейшымі характарыстыкамі біблія­графічнага апісання з’яўляюцца:

– арыентацыя на сукупнасць функцый розных відаў і формаў інфармацыі, а не якой-небудзь адзінай крыніцы інфар­мавання;

– выяўленне ўсіх характарыстык дакумента, якія забяспечваюць яго знаходжанне і ідэнтыфікацыю ў любым масіве і даюць агульнае ўяўленне аб яго змесце, чытацкім прызначэнні, характары;

– улік магчымасцей выкарыстання сродкаў вылічальнай тэхнікі з мэтай аднаразовай апрацоўкі, мнагакратнага і многааспектнага выкарыстання.