Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Н.А.Лейко А.И.Федорина КАТОЛОГИЗАЦИЯ ДОКУМЕНТОВ....doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
892.93 Кб
Скачать

Тэхніка-эканамічныя нарматывы і нормы. Прэйскуранты

Тэхніка-эканамічныя нарматывы і нормы – афіцыйныя дакументы, якія ўстанаўліваюць нормы, пэўныя правілы і патрабаванні ва ўсіх сферах практычнага жыцця.

Тэхніка-эканамічныя нарматывы і нормы падраздзяляюцца на міжгаліновыя, якія маюць прымяненне ва ўсіх ці некалькіх галінах; галіновыя (ведамасныя), якія выкарыстоўваюцца ў межах адной галіны, і нормы, якія выпрацаваны для канкрэтнага прадпрыемства.

Прэйскуранты – гэта афіцыйныя дакументы, якія змяшчаюць сістэматызаваны пералік вырабаў, матэрыялаў ці абсталявання, а таксама вытворчых аперацый, бытавых паслуг з указаннем кошту і кароткіх характарыстык.

На тэхніка-эканамічныя нарматывы, нормы і прэйскуранты складаецца бібліяграфічнае апісанне пад назвай.

Нормы расхода покупных изделий на ремонт приборов общепромышленного назначения [Текст]: НР-13-8-204-87: утв. техн. упр. Минлегпрома СССР 18.01.88. – М.: ЦНИИТЭНлегпром, 1988. – 41 с.

Для нумарацыйных каталогаў і інфармацыйных выданняў на дакументы, якія маюць абазначэнне, дапускаецца складаць бібліяграфічны запіс пад загалоўкам.

НР-13-8-204-87.

Нормы расхода покупных изделий на ремонт приборов общепромышленного назначения [Текст]: утв.техн.упр. Минлегпрома СССР 18.01.88. – М.: ЦНИИТЭНлегпром, 1988. – 41 с.

Патэнтныя дакументы

Патэнтны дакумент – афіцыйна апублікаваны, а таксама неа-публікаваны дакумент, які змяшчае звесткі аб выніках навукова-даследчых, праектна-канструктарскіх і іншых работ, што заяўлены ці прызнаны адкрыццямі, вынаходствамі, прамысловымі ўзорамі, карыснымі мадэлямі, а таксама звесткі аб ахове правоў вынаходнікаў, уладальнікаў дыпломаў і пасведчанняў аб рэгістрацыі.

У загалоўку бібліяграфічнага запісу прыводзяць:

– абазначэнне дакумента, якое складаецца са скарочанай ці поўнай назвы віду ахоўнага дакумента (Пат.); яго нумар; назву краіны ці міжнароднай арганізацыі;

– індэкс Міжнароднай патэнтнай класіфікацыі ці індэкс Нацыянальнай патэнтнай класіфікацыі.

Дадаткова да бібліяграфічных звестак, прыведзеных у бібліяграфічным запісе, можа быць указаны індэкс універсаль­най дзесятковай класіфікацыі (УДК).

Бібліяграфічны запіс патэнтнага дакумента

Пат.800 C1 BY, МПК G02B25/04.

Глазок дверной [Текст] / Приезжаев И.Б., Лиховец Л.В., Черняк Н.А., Ашихмина Е.П. (изобретатели) (BY); ОАО «Пеленг»(патентообладатель, заявитель) (BY). – 240 А; заявл. 06.04.93; опубл.15.08.95. – 6 с: черт.

В сведениях перед текстом также: Государ- ственное патентное ведомство Республики Беларусь.

Для нумарацыйнага, сістэматычнага і алфавітнага каталогаў мэтазгодна складаць кароткі бібліяграфічны запіс патэнтнага дакумента.

Прымяняецца таксама запіс састаўной часткі бюлетэня, зборніка патэнтных дакументаў. Аб’ектам складання запісу з’яўляецца асобны дакумент ці рэферат. Звесткі аб састаўной частцы дакумента прыводзяць па правілах запісу асобна выда- дзеных патэнтных дакументаў.