Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Н.А.Лейко А.И.Федорина КАТОЛОГИЗАЦИЯ ДОКУМЕНТОВ....doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
892.93 Кб
Скачать

Прамысловыя каталогі

Прамысловыя каталогі – выданні, якія ўтрымліваюць інфармацыю аб прамысловым абсталяванні, вырабах прамысловых аб’яднанняў, прадпрыемстваў, фірмаў. Яны змяшчаюць іх прамысловую характарыстыку, абазначэнне серыі, тыпу, мадэлі, маркі; таварныя знакі; выгляд вырабу; ўказваюць сферу прымянення.

Віды, змест і структуру айчынных прамысловых каталогаў рэгламентуюць адпаведныя нарматыўныя дакументы. Прамысловыя каталогі выдаюцца ў выглядзе наменклатурных ці галіновых каталогаў, а таксама ў выглядзе лісткоў-каталогаў.

Замежныя прамысловыя каталогі выходзяць асобнымі каталогамі, зборнікамі і рэкламнымі праектамі. Гэта могуць быць кнігі, брашуры, аднатомныя ці мнагатомныя лісткі, серыяльныя выданні.

Апісанне айчынных прамысловых каталогаў пачынаецца з асноўнай назвы, а пры яе адсутнасці складаецца запіс пад назвай установы.

Галіновыя прамысловыя каталогі выдаюцца ў выглядзе мнагатомных ці серыяльных выданняў. На іх асобныя выпускі складаюць апісанне як на аднатомныя дакументы пад прыватнай назвай тома (выпуска), якая выступае ў якасці асноўнай. Агульную назву мнагатомнага ці серыяльнага дакумента прыводзяць у вобласці серыі. Дапускаецца апісанне асобных выпускаў і пад агульнай назвай дакумента.

Пры неабходнасці можа быць складзена многаўзроўневае апісанне, пры гэтым спецыфічныя звесткі аб дакуменце, калі яны адносяцца да асобных выпускаў, лісткоў і інш., указваюць у спецыфікацыі.

Звесткі аб наяўнасці ўстаноў, якія прымалі ўдзел у распрацоўцы ці вырабе прадукцыі, прыводзяць у заўвагах да агульнай часткі многаўзроўневага апісання па форме “У тэксце прыве- дзены назвы распрац.”

Магчыма складаць аналітычнае бібліяграфічнае апісанне на прамысловы каталог, які змешчаны ў зборніку.

Бібліяграфічнае апісанне на прамысловы каталог

Технические средства контроля загрязнения окружающей среды [Текст]: номенклатур. кат./ ЦНИИ информ. и техн.-экон. исслед. приборостроения, средств автоматизации и систем упр.(ЦНИИТЭИ и приборостроения). – М., 1984. – 103 с.

В тексте приведены наименования изгот.

5.3. Дэпаніраваны рукапіс

Дэпаніраваны рукапіс – гэта неапублікаваная навуковая работа, якая перадаецца арганізацыяй–дэпанентам у дэпаніруючую арганізацыю, адказную за захаванне і апавяшчэнне чытачоў аб паступленні дэпаніраваных рукапісаў, а таксама высылку іх копій па запатрабаванні. Дэпаніраваны рукапіс прыраўноўваецца да апублікаваных дакументаў.

Аб’ектам складання бібліяграфічнага запісу могуць быць асобны дэпаніраваны рукапіс, дэпаніраваны зборнік навуковых прац, асобны дэпаніраваны выпуск мнагатомнага або серыяльнага выдання.

Схема бібліяграфічнага запісу дэпаніраванага рукапісу

Загаловак.

Асноўная назва [Агульнае абазначэнне матэрыялу]: звесткі,

якія адносяцца да назвы / першыя звесткі аб адказнасці;

наступныя звесткі аб адказнасці; Звесткі аб арганізацыі-дэ-

паненце. – Месцазнаходжанне арганізацыі-дэпанента, дата

дэпаніравання. – Аб’ём: ілюстрацыі.

Заўвагі.

Кузьмініч, Т.В.

Бібліятэка. Інфармацыя. Культура [Тэкст] / Т.В.Кузьмініч; Бел. дзярж. ун-т культуры. – Мн., 2002. – 50 с.

Дэп. у БелІСА 27.03.02, № 12392.

Структура бібліяграфічнага запісу дэпаніраванага рукапісу адпавядае структуры аднаўзроўневага запісу. Так, звесткі ў загалоўку асноўнай назвы дакумента ўказваюцца па агульных правілах. Разам з тым ёсць і асаблівасці. У звестках аб адказнасці прыводзяцца прозвішчы ўсіх аўтараў дэпаніраванага рукапісу, а за імі ўказваецца назва арганізацыі-дэпанента. У якасці звестак аб арганізацыях-дэпанентах указваюцца назвы навуковых устаноў. Калі такіх арганізацый некалькі, то ў запісе ўказваюць не болей двух.

Ін-т фізікі АН Беларусі; Бел.дзярж.ун-т.

Вобласці выхадных даных і фізічнай характарыстыкі прыводзяцца па агульных правілах.

15 с.; 8л.: іл.

Гэта адносіцца і да вобласці заўвагі, у якой указваюцца мова тэксту дэпаніраванага рукапісу, звесткі аб даведачным апараце і інш. У адрозненне ад запісу на кнігі, дзе заўвагі факультатыўныя, у заўвагах запісу дэпаніраванага рукапісу ёсць абавязковыя звесткі: аб месцы дэпаніравання, даце і нумары дэпаніраванай работы.

Навуковыя і творчыя пошукі моладзі ў канцы ХХ стагоддзя [Тэкст]: даклады, прачытаныя на ХХV канф. студэнтаў і аспірантаў БДУ культуры (21 крас. 2000 г.) / Бел. дзярж. ун-т культуры; рэдкал.: Пазнякоў А.У. (адк.рэд.) [і інш.]. – Мн., 2002. – 293 с.

Дэп. у БелІСА 10.10.02, № Д200277.

Чалавек, культура, сусвет: ідэі, праблемы, спадзяванні [Тэкст]: даклады, прачытаныя на ХVII канф. студэнтаў і аспірантаў БДУ культуры (17–18 крас. 2002 г.) / Бел. дзярж ун-т культуры; рэдкал.: Бяспалая М.А. (адк.рэд.) [і інш.]. – Мн., 2002. – 183 с.

Дэп. у БелІСА 10.10.02, № Д200278.

Пры першай публікацыі запісу зборніка дэпаніраванага рукапісу пасля слова “Змест” указваюцца аўтары і назвы ўсіх уключаных у яго дакументаў.